Перайсьці да зьместу

Аўтамабільныя рэгістрацыйныя знакі Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

У Беларусі тыпы, выгляд, памеры рэгістрацыйных знакаў аўтамабільных транспартных сродкаў вызначаныя стандартам ад 2004 году[1]. Пры гэтым працягваюць таксама выкарыстоўвацца рэгістрацыйныя знакі ранейшых узораў.

Гісторыя аўтамабільных нумароў у Беларусі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэгістрацыйныя знакі Рэспублікі Беларусь упершыню пачалі выдавацца ў 1992 годзе. Знакі складаліся з чатырох лічбаў і дзьвюх літар чырвонага колеру на белым фоне, паміж якімі разьмяшчалася круглая эмблема чырвонага колеру, якая утрымлівала герб «Пагоня», які быў у той час дзяржаўным. У 1996 годзе, пасьля зьмены дзяржаўнай сымболікі, была таксама зьмененая эмблема, на якой разьмясьціліся нацыянальны арнамэнт і надпіс «BELARUS». У 2000 годзе колькасьць літараў у рэгістрацыйным знаку была павялічаная да трох. З 2004 году пачалі выдавацца рэгістрацыйныя знакі дзеючага ў цяперашні момант узору.

Структура рэгістрацыйных знакаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Знак уяўляе сабой спалучэньне літар беларускага альфабэту і арабскіх лічбаў. На рэгістрацыйных нумарах тыпу 1, 1а, 2—12 могуць выкарыстоўвацца наступныя літары (агульныя для беларускага і лацінскага альфабэтаў): (А, В, Е, І, К, М, Н, О, Р, С, Т, Х). На рэгістрацыйных нумарах тыпу 1, 1а, 2—7, якія маюць код рэгіёну 0, дадаткова могуць ужывацца ўсе літары расейскага альфабэту за выняткам літар Д, Ё, Й, Ц і Щ. На рэгістрацыйных нумарах тыпу 8 можа таксама ўжывацца літара D лацінскага альфабэту. На ўсіх тыпах нумароў, за выключэньнем 1а, літара, якая асобна стаіць ў канцы альбо пачатку знака, азначае код рэгіёну. На рэгістрацыйных знаках транспартных сродкаў фізычных і юрыдычных асобаў Рэспублікі Беларусь таксама разьмяшчаецца малюнак дзяржаўнага сьцягу Рэспублікі Беларусь і адметны знак «BY».

Коды абласьцей на рэгістрацыйных знаках

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Рэгіён 2004 г. 2000 г. 1992 г. да 1992 г.
Берасьцейская вобласьць 1 Axx Ax
IA, IB, IC, IE, IH, II
БНx
Віцебская вобласьць 2 Bxx Bx
IK, IM, IO, IT, IX
ВТx
Гарадзенская вобласьць 4 Cxx Cx
XA, XB, XC, XE, XH, XI
ГКx
Гомельская вобласьць 3 Exx Ex
Hx
ГСx
Магілёўская вобласьць 6 Txx Tx
XM, XO, XP, XT, XX
МГx
Менская вобласьць 5 Oxx Ox
Px
МБx
г. Менск 7 Mxx
AAX, EAK
Mx
Kx
HK, IP, PH, XK
МІx

З 2004 году выкарыстоўваецца таксама код рэгіёну 0, які пазначае прыналежнасьць транспартнага сродку Міністэрству абароны РБ, Дзяржаўнаму памежнаму камітэту РБ або ўнутраным войскам Міністэрства ўнутраных справаў РБ.

Тыпы рэгістрацыйных знакаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нумары ўзору 2004 г.
  Для транспартных сродкаў юрыдычных і фізычных асобаў Рэспублікі Беларусь
   1. Пярэдні і задні знакі для легкавых аўтамабіляў
   1a. Пярэдні і задні знакі для легкавых аўтамабіляў. Дазваляецца любая камбінацыя літар і лічбаў
   2. Пярэдні і задні знакі для грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў
   3. Задні знак для грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў
   4. Задні знак для легкавых аўтамабіляў, прычэпаў і паўпрычэпаў
   5. Задні знак для аўтамабільных прычэпаў і паўпрычэпаў
   6. Задні знак для матацыклаў, матаролераў, мотакалясак, мапэдаў і да т. п., а таксама для прычэпаў і паўпрычэпаў да матацыклаў і матаролераў
   7. Задні знак для трактароў, трактарных прычэпаў і паўпрычэпаў
  Для транспартных сродкаў дыпляматычных і консульскіх установаў у Рэспубліцы Беларусь і асоб з дыпляматычным статусам
   8. Пярэдні і задні знакі для аўтамабіляў і аўтобусаў дыпляматычных прадстаўніцтваў, прадстаўніцтваў міжнародных арганізацыяў і іх органаў.
   9. Пярэдні і задні знакі для аўтамабіляў і аўтобусаў консульскіх установаў
   10. Задні знак для аўтамабільных прычэпаў
   11. Задні знак для матацыклаў, матаролераў і да т. п.
  Для транспартных сродкаў, часова дапушчаных да ўдзелу ў руху (т. н. «транзытныя нумары» на аўтамабілях, не пастаўленых на ўлік у ДАІ па месцы пражываньня ўладальніка)
   12. Пярэдні і задні знакі
  Для транспартных сродкаў, выкарыстоўваемых для перавозкі пасажыраў (таксі, у тым ліку маршрутныя)
   13. Пярэдні і задні знакі
  Іншыя нумары
   Рэгістрацыйныя знакі для транспартных сродкаў МУС РБ
MH — г. Менск
БН — Брэсцкая вобласць
ВТ — Віцебская вобласць
ГС — Гомельская вобласць
ГК — Гарадзенская вобласць
МО — Менская вобласць
МГ — Магілёўская вобласць
Нумары ўзору 2000 г.
   Для транспартных сродкаў юрыдычных і фізычных асоб Рэспублікі Беларусь
   CD nnnn — для транспартных сродкаў дыпляматычных супрацоўнікаў
CC nnnn — для транспартных сродкаў консульскіх супрацоўнікаў
T nnnn — для транспартных сродкаў тэхнічных працаўнікоў дыпляматычных прадстаўніцтваў
M nnnn — для транспартных сродкаў прадстаўніцтваў замежных банкаў, фірмаў, СП
K nnnn — для транспартных сродкаў замежных СМІ
P nnnnn — для транспартных сродкаў замежных грамадзян і асоб без грамадзянства
Нумары ўзору 1992 г.
   Для транспартных сродкаў юрыдычных і фізычных асобаў Рэспублікі Беларусь
   Для транспартных сродкаў юрыдычных і фізычных асобаў Рэспублікі Беларусь (з 1996 г.)
   Для грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў
   Для транспартных сродкаў Міністэрства абароны РБ
   Для транспартных сродкаў Дзяржкамітэта памежных войскаў РБ