Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Каардынаты: 53°53′45″ пн. ш. 27°32′42″ у. д. / 53.89583° пн. ш. 27.545° у. д. / 53.89583; 27.545

Палата прадстаўнікоў
Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь
Official coat of arms of the Republic of Belarus (v).svg
Тып
Тып ніжняя палата
Парлямэнцкая сыстэма мажарытарная
Палата прадстаўнікоў
Старшыня Уладзімер Андрэйчанка
выбраны 27 кастрычніка 2008 (9 гадоў таму)
Дэпутатаў 110
Палітычныя групы (фракцыі) «Белая Русь» (большасьць), Камуністычная партыя Беларусі (8), Беларуская патрыятычная партыя (3), Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці (3)
Год заснаваньня 28 лістапада 1996 (21 год таму)
Апошнія выбары 11 верасьня 2016 (1 год таму)
house.gov.by/by/

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — ніжняя палата парлямэнту Беларусі, утворанага па выніках рэфэрэндуму ў лістападзе 1996 году.

Склад Палаты прадстаўнікоў — 110 дэпутатаў. Абраньне дэпутатаў ажыцьцяўляецца на аснове ўсеагульнага, вольнага, роўнага, прамога выбарчага права пры таемным галасаваньні.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дом ураду. Правае крыло — месца размяшчэньня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Утвораная пасьля разгону Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 скліканьня. Ад пачатку існаваньня працоўныя органы Палаты прадстаўнікоў рыхтавалі ўсе дакумэнты толькі на расейскай мове, што 30 студзеня 1997 году выклікала патрабаваньне дэпутата Леаніда Сечкі пра распаўсюд дакумэнтаў і па-беларуску, бо: «Наша дзейнасьць павінна быць прасякнута нацыянальнай ідэяй»[1]. Прызначаная прэзыдэнтам А.Лукашэнкам бяз выбараў Палата прадстаўнікоў 1-га скліканьня прыняла па выніках 2-й сэсіі ў красавіку-чэрвені 1997 году (за 90 дзён) 94 законапраекты са 100, зь іх 54 у 2-м чытаньні. У тым ліку прынялі адразу 4 кодэксы: Грамадзянскі, Працоўны, Крымінальны і Жыльлёвы. 6 са 100 законапраектаў вярнулі на паўторны разгляд. 1 ліпеня 1997 г. старшыня Палаты прадстаўнікоў Анатоль Малафееў заявіў на прэс-нарадзе па сканчэньні 2-й сэсіі: «Сёньня выбары непатрэбныя. Гэта першы віток канфрантацыйных падзеяў, палітычнай нестабільнасьці, гэтага трэба пазьбегнуць»[2].

Цягам 4-й сэсіі з 2 красавіка па 30 чэрвеня 1998 г. Палата прадстаўнікоў 1-га скліканьня прыняла 109 са 114 законапраектаў, зь іх 63 у 2-м чытаньні. У тым ліку зацьвердзілі 6 праектаў кодэксаў, зь іх 1 у 2-м чытаньні: Грамадзянскі працэсуальны, Жыльлёвы, Аб зямлі, Гаспадарчы працэсуальны, Паветраны і Водны (у 2-м чытаньні). Таксама ўхвалілі 16 міжнародных пагадненьняў[3].

Старшыні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Партыя Колькасць дэпутатаў
2012 2016
Ліберальна-дэмакратычная партыя 0 1
Аб'яднаная грамадзянская партыя 0 1
Партыя БНФ 0 0
Камуністычная партыя Беларусі 3 8
Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» 0 0
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) 0 0
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці 1 3
Беларуская патрыятычная партыя 0 3
Беларуская партыя «Зялёныя» 0 0
Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя — БНФ 0 0
Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада» 0 0
Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды 0 0
Рэспубліканская партыя 0 0
Беларуская аграрная партыя 1 0
Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя 0 0
Партыя свабоды і прагрэсу 0 0
Партыя Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя 0 0
Беларуская партыя працоўных 0 0
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) 0 0

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Юрась Ляшкевіч. Роля беларускай мовы ў рабоце парлямэнта // Зьвязда : газэта. — 1 лютага 1997. — № 22 (23123). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Валер Каліноўскі. Анатоль Малафееў: «Выбары дэстабілізуюць грамадзтва» // Зьвязда : газэта. — 2 ліпеня 1997. — № 119 (23224). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Анатоль Малафееў. Мы грунтоўна прасунуліся наперад у вырашэньні пытаньняў дзяржаўнага будаўніцтва // Зьвязда : газэта. — 1 ліпеня 1998. — № 134 (23485). — С. 1, 3. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]