Мухавец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака
Мухавец
Мухавец
Рака Мухавец
Агульныя зьвесткі
Выток сутокі Мухі і кан. Вец
Вусьце Заходні Буг
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 150 км
Сярэднегадавы сьцёк 33,6 м³/с
Плошча басэйну 6350 км²
Нахіл воднай паверхні 0,2 ‰
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Му́хавец, Бе́лы Му́хавец — рака ў Берасьцейскай вобласьці Беларусі, правы прыток Заходняга Бугу (басэйн Віслы). Даўжыня 150 км. Плошча вадазбору 6350 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2‰. Выдатак вады 33,6 м³/с.

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На рацэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца ў сутоках ракі Муха і канала Вец у месьце Пружаны. Цячэ Прыбускай раўнінай (вярхоўе) і Берасьцейскім Палесьсем, вусьце ў межах места Берасьце (у вусьці глухая грэбля).

Даліна ў верхняй плыні невыразная, шырыня яе ў сярэдняй плыні 400—600 м, ніжэй 1,5—2 км. Схілы ўмерана стромкія, вышынёй 4—8 м (у ніжняй плыні 3—6 м), адкрытыя, месцамі разараныя або пад лесам. Абалона двухбаковая, нізкая, месцамі забалочаная, шырыня да вёскі Шэбрын 200—400 м, ніжэй 1—1,5 км; у разводзьдзе і пры паводках затапляецца на глыбіню 0,2—0,8 м у вярхоўі і да 1—2 м у ніжняй плыні. Рэчышча каналізаванае. Берагі нізкія, вышынёй у 0,5—2 м, абрывістыя, ніжэй за ўток Рыты разбураюцца, на суднаходнай дзялянцы абвалаваныя.

Шырыня ракі ў межань у верхняй плыні 4—8 м, ніжэй за ўток Дняпроўска-Бужанскага канала 20—35 м, у вусьці 60—70 м. Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў сярэдзіне сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,5—2,4 м, найбольшая 2—3,8 м (1951, 1958). Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, лёд трымаецца да 2-й паловы сакавіка[1].

Рака Мухавец у Берасьці
Рака Мухавец у Берасьці

Рэльеф[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вадазбор разьмяшчаецца на паўночна-заходняй ускраіне Палескай нізіны (Берасьцейскае Палесьсе), якая пераходзіць у Прыбускую раўніну.

Рэльеф дробнаўзгорысты зь дзялянкамі згладжаных канцова-марэнавых градаў і ўзгоркаў вышынёй 5—15 м. Больш прыпаднятая ўсходняя частка разьмяшчаецца на заходняй пэрыфэрыі плятопадобнай водна-ледавіковай раўніны Загародзьдзе.

Азёры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Азёрнасьць не перавышае 2%. Азёры разьмяшчаюцца на поўдні вадазбору. Найбольшыя зь іх — Сьвіцязь, Пулямецкае, Астроўскае і Арэхаўскае.

Расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лясы мяшаныя, сустракаюцца невялікімі гаямі або хваёвымі борамі, найбольш значныя зь іх у паўднёвай частцы левабярэжжа. Раўніннасьць рэльефу, недастатковая водапранікальнасьць верхняга пласту покрыўных пародаў спрыяюць шырокаму разьвіцьцю балотаў і забалочаных земляў, якія займаюць паўднёвую і паўднёва-ўсходнюю часткі вадазбору. Балоты нізінныя, зь іх значная частка асушаная.

Гаспадарчая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мухавец — судаходная рака (ад Кобрыня да Берасьцейскага рачнога порту, ніжэй за які разьмяшчаецца грэбля). Працягласьць навігацыйнага пэрыяду 230—240 дзён. Рака злучаецца Дняпроўска-Бужанскім каналам з ракой Прыпяцьцю.

Значная плошча басэйну (27%) у межах Беларусі на 1 студзеня 2006 году мэліяраваная, здадзеныя ў эксплюатацыю каля 8300 км адкрытай асушальнай сеткі каналаў[2].

У зьвязку з тым, што рэчышча зашлюзаванае і каналізаванае, натуральны рэжым ракі скажоны.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994.
  2. ^ Гідрамэтцэнтар Беларусі(рас.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Мухавецсховішча мультымэдыйных матэрыялаў