Карыстаўся літаратурнымі псэўданімамі Максім Беларус, М. Б. Беларус, М. Г., А. Мсьціслаўскі, Дзед Кузьма, Мацей Мышка, Мізэрыус Монус і іншымі; у сваіх творах таксама выступаў як Кузьма Батура і Лявон Задума.
Бацькі Іван Кузьміч і Афрасіньня Міхайлаўна Гарэцкія
Максім Гарэцкі нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Меў трох братоў — Гаўрылу, Парфіра і Івана — і сястру Ганну, зь якімі хадзіў у школу ў суседнюю вёску Вялікая Багацькаўка. У 1919 годзе ў Вільні пабраўся шлюбам. Жонка, Леаніла Ўсьцінаўна Чарняўская-Гарэцкая, працавала настаўніцай у I Віленскай беларускай гімназіі, працавала над складаньнем чытанак «Родны край». Першае, напісанае ёй апавяданьне, — «Мікітка» (Вільня), стала аўтарам малога зборніка «Дзяціныя гульні».
Сын Леанід, загінуў у баях пад Ленінградам (1944). Вядомыя ягоныя «Пісьмы з фронту» да сям’і. Дачка Галіна (1921—2006) — захавальніца літаратурнага архіву сям’і Гарэцкіх, аўтарка шэрагу працаў, прысьвечаных жыцьцю і творчасьці бацькі і маці, успамінаў пра іх і пра свайго дзядзьку — акадэміка Гаўрылу Гарэцкага.
Першую навуку Максім Гарэцкі спасьцігаў у школе граматы ў вёсцы Вялікая Багацькаўка. Потым некалькі гадоў ён вучыўся ў сяле Вольша Аршанскага павету ў царкоўна-прыходзкай школе. Ужо ў той час Гарэцкі пачынае цікавіцца беларускай літаратурай і пачынае сьвядома карыстацца беларускай мовай. У 1908 годзе Гарэцкі скончыў вучобу ў Вольшы і атрымаў магчымасьць быць настаўнікам, вучыць грамаце сялянскіх дзяцей[1]. У кастрычніку 1908 году прыехаў у Горкі, каб рыхтавацца да паступленьня ў вучэльню. Там займаўся з рэпэтытарам Крэерам[2]. У 1909 годзе Максім Гарэцкі паступіў у каморніцка-агранамічную вучэльню ў Горы-Горках, якую скончыў у 1913 годзе[1].
Чарцёжнік, каморнік землеўпарадкавальных камісіяў Віленскай губэрні (Вільня, 1913—1914). На пасадзе каморніка Гарэцкі правёў толькі адзін год. Ён меў намер авалодаць замежнымі мовамі, атрымаць атэстат сталасьці і паступіць на гісторыка-філялягічны факультэт. Аднак, яму не ўдалося зьдзейсьніць гэтыя пляны. На той час адтэрмінаваньне ад вайсковай службы каморнікам ужо скасавалі. Каб не ісьці на службу звычайным салдатам на 3 гады, Гарэцкі пачынае адбываньне вайсковай павіннасьці ў якасьці «вольнапісанага» царскай арміі ў 1914 годзе. Гэта супала з пачаткам Першай сусьветнай вайны. Гарэцкі ўдзельнічаў у кравапралітных баях ва Ўсходняй Прусіі, дзе быў цяжка паранены[1]. Доўга лячыўся ў вайсковых шпіталях Вільні, Масквы, Магілёва. Пасьля выздараўленьня Гарэцкі працягнуў свае вандроўкі зь месца на месца. Некаторы час ён працаваў чарцёжнікам у Маскве. У 1916 годзе вучыўся ў Паўлаўскім ваенным вучылішчы ў Петраградзе. Атрымаўшы чын прапаршчыка, праходзіў службу спачатку ў Іркуцку, а потым у Гжацку[1].
У канцы 1916 апынуўся на фронце ў Пінскіх балотах. Там быў прызначаны ў камісію па рэквізыцыі сена ў сялянаў, але не любіў гэтай працы і адпрасіўся ў акопы. Цяжка захварэў, быў адасланы ў тыл на лячэньне (Жалезнаводзк, 1917), потым зусім звольнены з войска.[3]
Пераехаў у Смаленск, паступіў у Смаленскі археалягічны інстытут (1917), але хутка кінуў яго, бо не было часу хадзіць на лекцыі. Кастрычніцкія падзеі сустрэў тамсама, хутка пасьля таго — на савецкай службе[4], у Смаленскім савеце (адзначаецца яго добрае знаёмства з В. Кнорыным[5]). Працуе камэндантам жыльлёвага аддзелу[6] ў Смаленску (1918), паралельна, потым і стала супрацоўнічаў у мясцовых газэтах «Известия Смоленского Совета», «Западная коммуна», «Звязда» (з жніўня 1918, запрошаны на сталую працу ў «Звязду» Кнорыным пасьля абвяшчэньня БССР[3]). Супрацоўнічаў з газэтай «Дзяньніца».
Разам з рэдакцыяй «Зьвязды» пераехаў у Менск, потым у Вільню (пачатак студзеня 1919). Пры раптоўным захопе Вільні польскім войскам (канец красавіка 1919) апынуўся на акупаванай тэрыторыі. Настаўнік Віленскай беларускай гімназіі і беларускіх настаўніцкіх курсаў. Супрацоўнічаў у газэце «Беларускія ведамасьці», «Беларускі звон». Рэдактар і выдавец газэты «Наша думка» (сьнежань 1920 — ліпень 1921), «Беларускія ведамасьці» (зь верасьня 1921).
У студзені 1922 году, перад выбарамі ў Віленскі сойм, быў арыштаваны польскімі ўладамі як цяжкі палітычны злачынца. Быў абвінавачаны ў прыналежнасьці да партыі камуністаў, арганізацыі замаху на дзяржаўную ўладу, друкаванай і вуснай агітацыі, атрымліваньні грошай ад камуністаў. Такія дзеяньні паводле польскага КК маглі карацца сьмерцю або катаргай. Зьняволены ў Лукіскай турме ў Вільні. У выніку пратэстаў за мяжой супраць масавых арыштаў беларускіх і летувіскіх дзеячоў прымусова высланы ў Беларусь[4]. У канцы кастрычніка 1923 году пераехаў зь сям’ёй зь Вільні ў Менск.
Выкладчык мовы і літаратуры (у тым ліку ў БДУ, Камуністычным унівэрсытэце БССР, Менскім вэтэрынарным тэхнікуме, Горацкай сельгасакадэміі (з 1 лютага 1926). Загадчык катэдры беларускай мовы, літаратуры і гісторыі Горацкай сельгасакадэміі[7]. Правадзейны сябра Інбелкульту, навуковы сакратар Літаратурнай камісіі (да 10 чэрвеня 1925), вучоны спэцыяліст (2 кастрычніка 1928) Інстытуту навуковай мовы Інбелкульту. Удзельнік Беларускай акадэмічнай канфэрэнцыі, дакладчык па пытаньнях мастацкай літаратуры (1926).
Максім Гарэцкі на фатаздымках
Максім Гарэцкі (пасярэдзіне) падчас вучобы ў Горы-Горацкай каморніцка-агранамічнай вучэльні. Хведар Чарнышэвіч, Максім Гарэцкі (стаіць) і Лявон Гмырак
Падчас вучобы ў Горы-Горацкай вучэльні, 1913 г.
У вайсковы шпіталі, 1914 г.
З жонкай Леанілай, дзецьмі Галінай і Леанідам, 1920-я
Разам зь іншымі беларускімі дзеячамі стаў аб’ектам кампаніі «крытыкі» ў друку (1929).
Арыштаваны (19 ліпеня 1930) па абвінавачаньні ў прыналежнасьці да Саюза вызваленьня Беларусі, у красавіку — траўні 1931 засуджаны да высылкі на пяць гадоў у горад Вятку. У Вятцы працаваў чарцёжнікам (17 жніўня 1931 — 1 сакавіка 1932), тэхнікам-каштарысьнікам мясцовага ФУП[8] і землеўладкавальнікам. З 1 верасьня 1935 настаўнік расейскай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе пасёлку Пясочня[9]. Увесь гэты час займаўся літаратурнай працай. 3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Максіма Гарэцкага прадугледжвалася «спальваць»[10].
Арыштаваны (4 лістапада 1937), пазьней расстраляны па прысудзе «тройкі» НКУС (прысуд прыведзены ў выкананьне 10 лютага 1938 году а 15-й гадзіне; жонцы паведамілі, што памёр ад кровазьліцьця ў мозаг 20 сакавіка 1939 году). Рэабілітаваны 15 лістапада 1957. Першая публікацыя паводле сапраўдных фактаў расстрэлу 10 лютага 1938 году ў Вязьме зьявілася ў кастрычніку 1992 году ў газэце «Літаратура і мастацтва»[11][12][13].
У наш час Максім Гарэцкі прызнаецца клясыкам беларускай літаратуры. Фактычна, пачынальнік твораў маральна-этычнай праблематыкі ў беларускай літаратуры[14]. Адзін з пачынальнікаў эпічнага жанру, інтэлектуальна-філязофскай, лірычнай, дакумэнтальнай прозы ў беларускай літаратуры[7]. Пачынальнік дасьледаваньняў гісторыі беларускай літаратуры[15]. Адзначаецца шмаграннасьць здольнасьцяў пісьменьніка — літаратурных, матэматычных, музычных[16].
Ваенныя творы Гарэцкага былі заўважаны крытыкай за мяжой, напрыклад, Т. Н. Браран (Н.Рандаў) у НДР[17]. У вышыні антываеннага духу апавяданьні «Генэрал» і «Рускі» параўноўваюцца крытыкамі з творамі Васіля Быкава «Мёртвым не баліць» і «Адна ноч»[18], аповесьць «На імпэрыялістычнай вайне» — з ваеннымі творамі Рэмарка, Барбюса, Дзюамеля[17].
Зборнік апавяданьняў «Рунь» (1914)Рукапіс драматычнага абразку «Памінкі», 1922 г. На аркушы пячатка савецкіх часоў з надпісам «забаронена»
Літаратурная творчасьць Гарэцкага пачалася зь невялічкіх твораў, нататак, фэльетонаў, якія друкаваліся на старонках «Нашай Нівы». Падпісваўся тады Гарэцкі такімі псэўданімамі: М. Б., Беларус, М. Беларус, Максім Беларус. Першая такая нататка зьявілася ў «Нашай Ніве» 26 верасьня 1912 году. Першыя фэльетоны выявілі талент Гарэцкага як сатырыка, аднак, у сваёй далейшай творчасьці ён рэдка вяртаўся да гэтага[19].
Першае апавяданьне Гарэцкага «У лазьні» было зьмешчанае ў «Нашай Ніве» 25 студзеня 1913 году пад псэўданімам Максім Беларус. Напісанае было 31 сьнежня 1912 году[20]. Пасьля яго пачалі зьяўляцца ўсё новыя і новыя мастацкія творы: апавяданьні «Стогны душы», «Роднае карэньне», «У панскім лесе», драматычны абразок «Атрута». Усё гэта было апублікавана на працягу 1913 году ўсё ў той жа «Нашай Ніве» пад псэўданімамі Максім Беларус і М. Г.[21]. Сваім сапраўдным прозьвішчам Гарэцкі падпісаўся толькі ў 1914 годзе, калі Беларускім выдавецкім таварыствам у Вільні была выдадзеная кніга «Рунь»[22].
Гарэцкі востра адчуваў патрэбы літаратурнага разьвіцьця беларусаў, аб чым сьведчаць яго артыкулы «Наш тэатар» і «Развагі і думкі», апублікаваныя ў 1913-14 гг. У іх аўтар выявіў сябе як тэарэтык, публіцыст, зацікаўлены праблемамі разьвіцьця нацыянальнай культуры, мовы, тэатру[23].
22 лютага 1914 году зьявілася кніга Гарэцкага «Антон». Надрукаваная яна была толькі ў 1918 годзе ў віленскай газэце «Гоман». У 1919 годзе выйшла асобнае выданьне. Твор мае падзагаловак «Абразы жыцьця» і складаецца з 15 асобных абразкоў[24]. Франтавыя ўражаньні і назіраньні 1916—1917 гг. пісьменьнік акуратна заносіў у дзёньнік, матэрыялы якога ён пазьней выкарыстаў для напісаньня дакумэнтальна-мастацкай аповесьці «На імпэрыялістычнай вайне»[25]. Пасьля 1917 году шмат піша на тэму кастрычніцкага перавароту. У 1918—1919 у палемічных допісах рэзка крытыкуе «буржуазных беларускіх дзеячоў», услаўляе бальшавізм; адначасова, крытыкуе «новую (камуністычную) буржуазію», кладзе выразны націск на неглыбокую далучанасьць «буржуазных дзеячоў» да нацыянальнага руху[26].
У 1918 годзе Максім разам з братам Гаўрылам працаваў над «Руска-беларускім слоўнікам», які быў выдадзены ў Смаленску ў 1918 годзе, а ў 1921 годзе ў Вільні. Гэта быў першы беларускі слоўнік такога тыпу, надрукаваны пасьля кастрычніцкага перавароту, і першы вопыт самога пісьменьніка ў галіне лексыкаграфіі. Яшчэ Гарэцкаму належыць «Невялічкі беларуска-маскоўскі слоўнік», выдадзены ў Вільні ў 1919 годзе, які меў тры выданьні, апошняе пад назвай «Беларуска-расійскі слоўнічак» выйшла ў Савецкай Беларусі ў 1925 годзе. На год раней у Менску зьявіўся складзены Гарэцкім разам з Байковым «Практычны расійска-беларускі слоўнік», які ахоплівае каля 20000 словаў[27].
На працягу 1919—1923 гг. ён напісаў больш за 20 твораў: апавяданьні, аповесьць «Дзьве душы», крытычныя артыкулы[28]. Зьвяртаўся да жыцьця беларускіх перасяленцаў у Сібіры («Сібірскія абразкі», апавяданьні «Хадзяка», «Моцнае каханьне», «Хоцімка» і інш.). У групе апавяданьняў, створаных у 1921—1922 гг., Гарэцкі наблізіўся да асэнсаваньня вобразу інтэлігента як усьвядомленага суб’екта ў гістарычным быцьці свайго народу. Здарылася гэта пад уплывам вайны, якая ў 1914 годзе абрынулася на беларускія землі, рэвалюцыяў 1917 году, абвастрэньняў нацыянальнай барацьбы ў краі[29].
У 1926 годзе ў Менску быў выдадзены зборнік апавяданьняў «Досьвіткі». У гэты час Гарэцкі прымаў удзел у розных дыскусіях, выступаў з навуковымі дакладамі па літаратуразнаўстве і фальклярыстыцы, друкаваў артыкулы пра творчасьць многіх савецкіх пісьменьнікаў, рабіў фальклёрныя запісы[30]. У 1928 годзе выйшаў зборнік «Народныя песьні з мэлёдыямі», падрыхтаваны Гарэцкім у суаўтарстве з кампазытарам Ягоравым. Там зьмешчана 318 беларускіх песень, запісаных Гарэцкім ад маці[31]. У канцы 20-х гадоў пісьменьнік займаўся таксама перакладамі мастацкай прозы: «Разгром» Фадзеева, апавяданьні Горкага «Канавалаў», «Чалкаш». Пераклады былі падпісаныя псэўданімам А. Мсьціслаўскі, але іх прыналежнасьць Гарэцкаму не выклікае сумненьня[32]. У 1928 годзе Гарэцкі падрыхтаваў да выданьня вялікую кнігу сваіх выбраных твораў, нанова адрэдагаваўшы некаторыя зь іх. Гэтая кніга не пабачыла сьвет[32].
Гарэцкі зьвяртаўся да праблемы ўзаемаадносінаў інтэлігента і народу, да ролі і місіі інтэлігенцыі ў нацыянальным разьвіцьці (аповесьць «Мэлянхолія», апавяданьні «Фантазія» і інш.). Расцэньваў ролю беларускага літаратара як надзвычай адказную і патрабавальную да грамадзянскай і нацыянальнай сьвядомасьці. Выступаў супраць правінцыйнай замкнёнасьці маладой беларускай літаратуры.
У творчасьці Гарэцкага вызначаюцца наступныя пэрыяды (так, як іх акрэсьліў Г. Гарэцкі ў лісьце да А. Адамовіча[33]):
З 1992 году рэгулярна ладзяцца Гарэцкія чытаньні[36]. З 1997 году дзейнічае Міжнародны фонд братоў Гарэцкіх. Ягонае імя носяць бібліятэка ў Горках, вуліцы ў Менску, Амсьціславе і Горках. У Менску і Вязьме пастаўленыя помнікі[37].
У 2012 годзе пры падрыхтоўцы да рэспубліканскага сьвята «Дажынкі» ў Горках, нягледзячы на пратэсты грамадзтва, быў зьнесены дом, у якім у 1926—1928 гг. жыў Максім Гарэцкі. Гэта быў адзіны дом, які захаваўся ад Гарэцкага на тэрыторыі сучаснай Беларусі.[38]
Максім Гарэцкі. Выбранае. Зьмест: апавяданьні: Стогны душы; У панскім лесе; Страхаццё; Зіма; Досвіткі; Смачны заяц; «Дурны настаўнік»; Страшная музыкава песня; Сасна; Стары прафесар; Панская сучка; Прысяга; Трасца; Багатыя пчэльня; Ціхая плынь: аповесць / прадмова Антона Семяновіча. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1960. — 213+2+1 с. — 5000 ас.
Максім Гарэцкі. Віленскія камунары: Раман-хроніка / Уступны артыкул Ю.Пшыркова; Мастак Васіль Шаранговіч. — Менск: Беларусь, 1965. — 355 с. — 5400 ас.
Максім Гарэцкі. Выбраныя творы. У 2 т. / Рэдкалегія: Зьміцер Бугаёў і інш.; Уступны артыкул і камэнтары Д. Бугаева. — Менск: Мастацкая літаратура, 1973. — Т. 1. Апавяданьні і драматычныя абразкі. Зьмест: раздзелы: з кнігі «Рунь»; з кнігі «Досвіткі»; з кнігі «Апавяданні»; з кнігі «Сібірскія абразкі»; з кнігі «Люстрадзён»; апавяданні розных гадоў: Стогны душы; Патаемнае; Буйніцы і драбніцы; Усё мінаецца; Хаўтуры; Скрыпачка; Вясна; Літоўскі хутарок; Рускі; Дзве сястры і інш.; драматычныя абразкі. — 510 с. — 7000 ас.
Максім Гарэцкі. Выбраныя творы. У 2 т. / Рэдкалегія: Зьміцер Бугаёў і інш.; укладальнікі: Зьміцер Бугаёў; Барыс Сачанка. — Менск: Мастацкая літаратура, 1973. — Т. 2. Аповесьці, дакументальна-мастацкія запіскі, раман. Зьмест: аповесьці: Меланхолія; Ціхая плынь; На імперыялістычнай вайне: дакументальна-мастацкія запіскі; Віленскія камунары: раман-хроніка. — 476 с. — 7000 ас.
Максім Гарэцкі. Выбраныя творы: у 3-х тамах / Пад рэдакцыяй і прадмовай Станіслава Станкевіча. — Нью-Ёрк: Газэта «Беларус», 1975. — Т. 3. Апавяданьні і аповесьць «Дзве душы». Зьмест: Рунь; Лірныя спевы; Патаемнае: Апавяданьні; Бірка: Эпізод з аповесьці «Ціхая плынь»; Дзве душы: Аповесьць. — 160 с.
Максім Гарэцкі. Леанід Гарэцкі. На імперыялістычнай вайне : (запіскі салдата 2-й батарэі N-скай артылерыйскай брыгады Лявона Задумы). / Леонид Горецкий. Письма с фронта. Прадмова і ўкладаньне М. Мушынскага; мастак У. М. Жук. — Менск: Юнацтва, 1987. — С. —. — 174 с. — (Бібліятэка юнацтва). — 12 000 ас.
Максім Гарэцкі. Міхась Зарэцкі. Дзве душы; / Вязьмо: раман / мастак С. М. Харытонаў. — Менск: Юнацтва, 1992. — С. —. — 428 с. — (Школьная бібліятэка). — 21 000 ас. — ISBN 5-7880-0613-9
Максім Гарэцкі. Да 100-годдзя Максіма Гарэцкага. Скарбы Жыцця. / Публікацыі і тлумачэньні Галіны Гарэцкай; падрыхтоўка тэксту і камэнтары Тэрэзы Голуб // Полымя : часопіс. — Менск: 1993. — № 2. — С. 16—34, 116—122. — ISSN0130—8068.
Максім Гарэцкі. Да 100-годдзя Максіма Гарэцкага. Лявоніус Задумекус. / Публікацыі і тлумачэньні Галіны Гарэцкай; падрыхтоўка тэксту і камэнтары Тэрэзы Голуб // Полымя : часопіс. — Менск: 1993. — № 2. — С. 34—71, 116—122. — ISSN0130—8068.
Максім Гарэцкі. Да 100-годдзя Максіма Гарэцкага. Кіпарысы. / Публікацыі і тлумачэньні Галіны Гарэцкай; падрыхтоўка тэксту і камэнтары Тэрэзы Голуб // Полымя : часопіс. — Менск: 1993. — № 2. — С. 72—110, 116—122. — ISSN0130—8068.
Максім Гарэцкі. Да 100-годдзя Максіма Гарэцкага. Ашуканы палітрэдактар. / Публікацыі і тлумачэньні Галіны Гарэцкай; падрыхтоўка тэксту і камэнтары Тэрэзы Голуб // Полымя : часопіс. — Менск: 1993. — № 2. — С. 110—116, 116—122. — ISSN0130—8068.
Максім Гарэцкі. Да 100-годдзя Максіма Гарэцкага. «Камароўская хроніка» (Выкасаваныя фрагмэнты). / Публікацыі і тлумачэньні Міхась Мушынскі; падрыхтоўка тэксту Г. І. Рэут // Полымя : часопіс. — Менск: 1993. — № 2. — С. 122—128. — ISSN0130—8068.
Максім Гарэцкі. Чарнічка. Апавяданні: Хаўтуры; [Князёўна]; Чарнічка; Дурная галава; Сібірскія абразкі; Лёкай камунара; Кіслая крыніца; Малы рызыкант. / [[|]]. — Менск: НДК «Маркетынг», 1994. — 16 с. — (З сабой у дарогу). — 50 000 ас. — ISBN 5-900244-11-3
Максім Гарэцкі. Рунь. Зьмест: Рунь; У лазні; Атрута; Роднае карэння; Страхоцце; Красаваў язмін; У панскім лесе; Лірныя спевы; Што яно?; У чым яго крыўда? = Рунь. Вільня: Беларускае выдавецкае таварыства, 1914 (Друкарня М. Кухты) / пасляслоўе Дзьмітрыя Бугаёва. — Рэпрынтнае выданьне. — Менск: Мастацкая літаратура, 1994. — 142 с. — 16 500 ас. — ISBN 5-340-01315-4
Максім Гарэцкі. Чарнічка. Зьмест: Хаўтуры; Чарнічка; Дурная галава; Сібірскія абразкі; Лёкай камунара; Кіслая крыніца; Малы рызыкант.. — Менск: Маркетынг, 1994. — 50 000 ас. — ISBN 5-900244-11-3
Максім Гарэцкі. Творы : Апавяданьні, аповесьці. З мест.: Апавяданьні: Стогны душы; Роднае карэнне; У панскім лесе; Што яно?; Лірныя спевы; Літоўскі хутарок; Зіма; Генерал; На этапе; Габрыелевы прысады; У 1920 годзе; Страшная музыкава песня; Фантазія; Апостал; Незадача; Стары прафесар; Усебеларускі з'езд 1917-га года; Аповесьці: У чым яго крыўда; Меланхолія; Ціхая плынь; На імперыялістычнай вайне / Укладаньне Т. Голуб; Прадмова Міхаіла Кенькі. — Менск: Мастацкая літаратура, 1995. — 446 с. — (Бібліятэка беларускай класікі). — 8000 ас. — ISBN 5-340-01284-4
Максім Гарэцкі. Віленскія камунары; Камароўская хроніка: Раман-хроніка / Прадмова Мушынскага М. І.; Мастак Юры Хілько. — Менск: Мастацкая літаратура, 1997. — 540 с. — (Школьная бібліятэка). — 12 500 ас. — ISBN 985-02-0399-4
Максім Гарэцкі. Андрэй Мрый. Дзве душы: Аповесці, апавяданні. Запіскі Самсона Самасуя: Раман / Мастак Л. І. Мележ. — Менск: Юнацтва, 1997. — С. —. — 320 с. — (Школьная бібліятэка). — 17 000 ас. — ISBN 985-05-0253-3
Максім Гарэцкі. На імперыялістычнай вайне запіскі салдата 2-й батарэі N-скай артылерыйскай брыгады Лявона Задумы / укладанне і каментарыі: Т. С. Голуб; навуковы рэдактар і аўтар прадмовы: М. І. Мушынскі. — Менск: Беларуская навука, 2014. — 169 с. — 400 ас. — ISBN 978-985-08-1721-1
Максім Гарэцкі. Дзве душы; У чым яго крыўда?: аповесьці. — Менск: Попурры, 2015. — 253 с. — (Мая беларуская кніга). — 2500 ас. — ISBN 978-985-15-2276-3
Максім Гарэцкі. Творы. Зьмест: апавяданьні: Стогны душы; Роднае карэнне; Красаваў язмін; Што яно?; Лірныя спевы; Рунь; Літоўскі хутарок; Дзёгаць; Чарнічка; Хадзяка і інш.; аповесьці: Дзве душы; У чым яго крыўда?; Меланхолія; Ціхая плынь; дакументальна-мастацкія творы: На імперыялістычнай вайне; Кіпарысы; філасофска-алегарычныя творы: Лявоніус Задумекус; Скарбы жыцця; драматургія: Антон; Жартаўлівы Пісарэвіч; публіцыстыка / укладаньне і камэнтары Тэрэза Голуб; навуковы рэдактар Яўген Гарадніцкі. — Менск: Мастацкая літаратура, 2016. — 931 с. — (Залатая калекцыя беларускай літаратуры). — 1500 ас. — ISBN 978-985-02-1716-5
Максім Гарэцкі. Гісторыя беларускай літаратуры.. — Выд. 3-е, пераробленае і дапоўненае разглядам вуснай народнай паэзіі. — Масква—Ленінград: Дзяржаўнае выдавецтва, 1924. — 384 с. — 1000 ас.
Максім Гарэцкі. Гісторыя беларускай літаратуры. Разьдзелы: Вусная народная паэзія; Старая літаратура; Новая літаратура. — 4-е выд. пераробл. — Менск: Дзяржаўнае Выдавецтва Беларусі, 1926. — 256 с. — 10 000 ас.
Максім Гарэцкі. Аляксандар Ягораў. Беларуская этнаграфія ў доследах і матэрыялах. — Менск: Выданьне Інстытута Беларускай культуры, 1928. — 6+157+38 с. — (Беларуская этнаграфія ў доследах і матэрыялах ; кн. 4. Народныя песьні з мелодыямі). — 500 ас.
Максім Гарэцкі.Збор твораў. У 4 т. / Рэдактар тома М. І. Мушынскі; падрыхтоўка тэкстаў і камэнтары Т. С. Голуб; М. П. Кенькі. — Менск: Мастацкая літаратура, 1985. — Т. 2: Аповесці. Драматычныя абразкі. Зьмест: аповесці: У чым яго крыўда?; Меланхолія; Ціхая плынь; драматычныя абразкі: Атрута; Антон; Гапон і Любачка; Мутэрка; Салдат і яго жонка; Свецкі чалавек; Не адной веры; Каменацёс; Чырвоныя ружы; Жалобная камедыя. — 414+2+4 с. — 8000 ас.
Максім Гарэцкі.Збор твораў. У 4 т. / Рэдактар тома А. Адамовіча; падрыхтоўка тэкстаў і камэнтары Г. І Рэут. Летапіс жыцьця і творчасьці / складаньне Т. М. Дасаевай. — Менск: Мастацкая літаратура, 1986. — Т. 4: Камароўская хроніка: аповесць.. — 382+2+4 с. — 8000 ас.
Maxim Harezki. Zwei Seelen = Максім Гарэцкі. Дзве душы — Вільня, 1919 / aus dem Weißrussischen von Norbert Randow und Gundula und Wladimir Tschepego; Nachworte von Martin Pollack und Andreas Tretner. — Berlin: Guggolz, 2014. — 223 с. — ISBN 978-3-945370-01-8
Пасьля высылкі М. Гарэцкага ў Вятку ён атрымліваў ад жонкі матэрыялы па пошце, а ў канцы чэрвеня 1932 году ў Вятку быў прывезены і архіў цалкам. Архіў пасьля 4 сьнежня 1937 году перахоўвала жонка Гарэцкага (у Пясочні, Кіраве, Ленінградзе). 12 сакавіка 1971 году амаль усе рукапісы былі перададзеныя ў Фундамэнтуальную бібліятэку Акадэміі навук БССР (архіў № 7, 119 адзінак захаваньня). Рэшта рукапісаў знаходзіцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры і мастацтва.
^Ліўшыц, Уладзімір. Справа № 13036 (Дакументульны Матэрыял аб тым, як загінуў пісьменнік М. Гарэцкі). // рэд. рада Аляксандар Агееў і інш.Магілёўская даўніна : зборнік гістарычных і краязнаўчых матэрыялаў. — Магілёў: Музей гісторыі Магілёва, 1993. — Т. 1. — С. 46—53.
^Чыгрын І. П. Паміж былым і будучым: Проза М. І. Гарэцкага / І. П. Чыгрын. — 2-е выд., выпр. — Мн.: Бел. навука, 2003. С. 70—81.
^Пшыркоў Юліян. Максім Гарэцкі і яго раман «Віленскія камунары» // Гарэцкі Максім. Віленскія камунары. Раман-хроніка. — Мн. : Беларусь, 1965. С. 8.
^Адамовіч Алесь. «Браму скарбаў сваіх адчыняю…» — Мн.: Выд-ва БДУ, 1980. С. 23.
^ абЧыгрын І. П. Паміж былым і будучым: Проза М. І. Гарэцкага / І. П. Чыгрын. — 2-е выд., выпр. — Мн.: Бел. навука, 2003. С. 50.
^Адамовіч Алесь. «Браму скарбаў сваіх адчыняю…» — Мн.: Выд-ва БДУ, 1980. С. 67.
Дасаева Т. М. Летапіс жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага. — Мн., 1993.
Кажамякін Г. Максім Гарэцкі і Кузьма Чорны: да праблемы тыпалогіі / Г. Кажамякін // Зборнік Да 100-годдзя Уладзіміра Дубоўкі, Уладзіміра Жылкі, Кузьмы Чорнага: Зборнік навуковых артыкулаў / Пад агульн. рэд. Л. Дз. Сіньковай. — Мінск: БДУ, 2001. — С. 131—134.
Каўка А. К. Гарэцкі Максім Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с, [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0. С.494—496.
Кныш, Л. Гутарковая камунікацыя ў прозе Максіма Гарэцкага. — 2006. — № 2. — С. 32.
Кныш, Л. Моўныя сродкі ў творах Максіма Гарэцкага. — Роднае слова. — 1998. — № 6. — С. 72 — 81.
Корань (Сінькова), Л. Д. Максім Гарэцкі // Цукровы пеўнік: літ.-крыт. арт. — Мн.: Маст.літ., 1996. — С. 22-65.
Ліўшыц У. М. Максім Гарэцкі — жыццё і творчасць. Метадычны матэрыял і парады ў дапамогу прапандыстам кнігі. Магілеў: абласное таварыства аматараў кнігі.1993. — 34 с.
Ліўшыц У. М. Літаратурны музей Максіма Гарэцкага. Кароткі даведнік — Орша: адзел культуры Горацкага райвыканкама, 1997. — 69 с. ISBN 985-6120-13-6
Марціновіч А. Брама, адчыненая ў вечнасць: дзецям пра Максіма Гарэцкага: нарысы. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2013. — 206 с. — (Гісторыя ў асобах). — ISBN 978-985-02-1423-2.
Мушынскі М. Падзвіжнік з малой Багацькаўкі: жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага // Мушынскі М.; навук. Рэд. А. М. Макарэвіч; Нац. Акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. Імя Якуба Коласа і Янкі Купалы. — 2-е выд., выпр. і дап. — Мінск: Беларуская навука, 2013. — 543 с.
Новік, М. Слова і вобраз у «Скарбах жыцця» Максіма Гарэцкага. — Роднае слова. — 2005. — № 4. — С. 12.66-67
Пшыркоў Юліян. Максім Гарэцкі і яго раман «Віленскія камунары» // Гарэцкі Максім. Віленскія камунары. Раман-хроніка. — Мн. : Беларусь, 1965. — 356 с., іл.
Савіцкая І. І. М. Гарэцкі і асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай літаратурнай мовы // Пісьменнік — мова — стыль: Тэз. дакл. і паведамл. міжнар. навук. канф., прысвеч. 70-годдзю з дня нараджэння праф. Л. М. Шакуна (17-19 верас. 1996 г.). — Мінск, 1996. — С. 117—119.
Сінькова Л. Д. Смехавое як пазнака нацыянальнага ў творах Максіма Гарэцкага / Л. Д. Сінькова // Беларускае літаратуразнаўства: навукова-метадычны зборнік / гал. рэд. Л. Д. Сінькова. — Вып. 6. — Мінск: БДУ, 2008. — С. 47—51.
Стральцоў М. Чалавек з Малой Багацькаўкі // Стральцоў, М. Л. Ад маладзіка да поўні: апавяданні, аповесці, эсэ / Міхась Стральцоў; уклад. В. Стральцовай. — Мн.: Маст. літ, 2005. — С. 323—336.
Тычына М. Максім Гарэцкі і праблема «другога» ў яго творах / М. Тычына // Роднае слова. — 2003. — №2. — С. 5-9.
Тычына М. На выспе Патмас: Творчасць Максіма Гарэцкага / М. Тычына // Роднае слова. — 1993. — №2. — С. 15-22.
Чыгрын І. П. Паміж былым і будучым: Проза М. І. Гарэцкага / І. П. Чыгрын. — 2-е выд., выпр. — Мн.: Бел. навука, 2003. — 166 с. ISBN 985-08-0539-0.
Марціновіч А. Брама, адчыненая ў вечнасць: дзецям пра Максіма Гарэцкага: нарысы. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2013. — 205 с. — (Гісторыя ў асобах). — 2000 ас. — ISBN 978-985-02-1423-2
Дысэртацыі:
Атрашкевич, В. И. Проблема автобиографизма в белорусской советской художественной прозе 20-х годов: На материале творчества Тишки Гартного, Горецкого, Якуба Коласа: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата филологических наук. — Мн., 1979. — 24 с.
Голуб, Т. С. Тэксталогія твораў Максіма Гарэцкага: Прынцыпы выд. Поўнага збору твораў: Аўтарэф. дыс. на атрыманне вучон. ступ. канд. філал. навук: 10.01.11 / Голуб Тэрэса Станіславаўна; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т літ. імя Я.Купалы. — Мн., 2000. — 20 с.
Губская В. М. Раман М. Гарэцкага «Віленскія камунары» ў кантэксце беларускай прозы 1920—1930-х гадоў: жанравае наватарства: аўтарэф. дыс. … канд. філал. навук: 10.01.01 / В. М. Губская; БДУ. — Мінск, 2012. — 24 с.
Дасаева, Т. Н. Паэтыка лірызму ў беларускай публіцыстыцы і мастацкай прозе: Аўтарэф. дыс. на атрым. вучон. ступ. д-ра філал. навук: 10.01.10 ; 10.01.01 / Дасаева Таццяна Мікалаеўна; Бел. дзярж. ун-т. — Мн., 2002. — 39 с.
Кажамякін, Г. В. Ідэйна-мастацкая эвалюцыя творчасці Максіма Гарэцкага: аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук: 10.01.01 / Кажамякін Генадзь Вячаслававіч; Беларускі дзяржаўны універсітэт. — Мінск, 2007. — 21 с.
Кныш, Л. С. Гутарковая камунікацыя ў мастацкай прозе Максіма Гарэцкага: спосабы стылізацыі: аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук: 10.02.01 / Кныш Ларыса Сяргееўна: 29.09.2006. — Мінск, 2006. — 20 с.
Коротков, Н. Н. Ранняя проза М. Горецкого: проблема стиля: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата филологических наук: 10.01.03 / Коротков Николай Николаевич; Академия наук Белорусской ССР, Институт литературы им. Я. Купалы. — Минск, 1989. — 21 с.
Маханьков, Ю. В. Становление белорусской советской прозы и традиции Л. Н. Толстого (Я.Колас, М.Горецкий, К.Чорный): Автореф. дис. на соиск. учен. степ. канд. филол. наук (01.01.02, 01.01.01) / АН РБ, Ин-т лит. им. Я.Купалы. — Мн., 1991. — 19 с.
Савіцкая, І. І. Лексікаграфічная спадчына М.Гарэцкага: моўна-гістарычны кантэкст, фарміраванне лексікону, нармалізатарская практыка: Аўтарэф. дыс. на атрыманне вучон. ступ. канд. філал. навук: 10.02.01 / Савіцкая Ірына Іванаўна; Беларус. дзярж. ун-т. — Мн., 2002. — 19 с.
Сінькова, Л. Д. Беларуская проза ХХ стагоддзя: дынаміка жанравых структур: Аўтарэф. дыс. на атрым. вуч. ступ. д-ра філал. навук: 10.01.01 / Беларус. дзярж. ун-т. — Мн., 1996. — 41 с.
Смаль, В. М. Беларуская аповесць для юнацтва 20-х гадоў XX стагоддзя: стылева-жанравая спецыфіка: Аўтарэф. дыс. на атрыманне вучон. ступ. канд. філал. навук: 10.01.01: 27.04.2004 / Смаль Валянцін Мікалаевіч; [Установа адукацыі «Брэсц. дзярж. ун-т ім. А. С. Пушкіна»]. — Брэст, 2004. — 20 с.
Тарасова, Т. Н. Проблема «Человек и война» в творчестве Максима Горецкого и Анри Барбюса: Автореф. дис. на соиск. учен. степ. канд. филол. наук: 10.01.03; 10.01.05 / Тарасова Тамара Николаевна; Акад. наук БССР, Ин-т лит. им. Я.Коласа. — Мн., 1986. — 20 с.
Уткевич, В. І. Тыпалогія нацыянальнага характару ў творчасці Кнута Гамсуна і Максіма Гарэцкага: аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук: 10.01.03 ; 10.01.01: 20.02.2006. — Мінск, 2006. — 21 с.
Шышко, А. В. Мастацкае ўвасабленне нацыянальнага характару ў драматургіі Максіма Гарэцкага: аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук: 10.01.01 / Шышко Алена Вікенцьеўна. — Менск, 2009. — 23 с.
Пагранічны інцыдэнт на Амуры * Сьмерць * Пахаваньне * Прастуда містэра Рамзая * Неразгаданыя людзі * Сон * Чыстка * Асьляпёны конь * Кірмашовае пабоішча ў мястэчку Крывічах
Апавяданьні (1921—1936)
На этапе (1916) * Габрыелевыя прысады (1918) * Ідуць усе — іду і я… (1919) * У 1920 годзе (1921) * Фантазія (1921) * Апостал (1921) * Незадача (1921) * Усебеларускі зьезд 1917-га году (1922)
Пераклады Максіма Гарэцкага з расейскай мовы (1921—1936)
Уладзімір Арсеньеў. У нетрах Усурыйскага краю (1929) * Максім Горкі. Апавяданьні: Зброднік, Канавалаў, Чалкаш. (1930) * Юры Лібядзінскі. Камісары. Аповесьць. (1930) * Юры Лібядзінскі. Тыдзень. Аповесьць. (1930) * Аляксандар Фадзееў. Разгром. Раман. (1930) * Емяльян Яраслаўскі. Падручнік для антырэлігійных рабочых гурткоў. (1929)