Бронзавы век

Бронзавы век — эпоха ў гісторыі чалавецтва, калі ўзьнікла й актыўна пашырылася мэталюргія, апрацоўка й выкарыстаньне бронзы. Бронзавы век зьяўляецца другім пэрыядам першабытнай гісторыі ў трохпэрыяднай сыстэме, якая выкарыстоўваецца для клясыфікацыі й вывучэньня старажытных грамадзтваў. Лічыцца, што гэты пэрыяд існаваў з 2 тысячагодзьдзя да н. э. да пачатка 1 тысячагодзьдзя да н. э. У тыя часы вядучае становішча займае гаспадарка, шырокае распаўсюджваньне набывае ткацтва. Нягледзячы на тое, што жалезны век непасрэдна ішоў сьледам за бронзавым векам, у некаторых абласьцях, жалезны век надышоў непасрэдна пасьля нэаліту. Цывілізацыі бронзавага веку адрозьніваюцца распрацоўкай першых пісьмовых формаў. Згодна з археалягічнымі дадзенымі, культурамі ў Эгіпце былі вынайдзеныя герогліфы, на Блізкім Усходзе была распрацавана сыстэма клінапісу, і ў Міжземнамор’і мікенскай культурай выкарыстоўвалася лінейнае пісьмо Б, што зьяўляліся жыцьцяздольнымі пісьмовымі сыстэмамі.
На тэрыторыю Беларусі вырабы з бронзы й медзі траплялі са Скандынавіі, Каўказу й Прыкарпацьця.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Блізкі Ўсход[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Заходняя Азія й Блізкі Ўсход першымі ўвайшлі ў бронзавы век, які пачаўся з квітненьнем цывілізацыі Шумэр у Мэсапатаміі ў сярэдзіне 4 тысячагодзьдзя да нашай эры. Культуры на старажытным Блізкім Усходзе, які часьцяком называюць адной з «калысак цывілізацыі», пачалі практыкаваць інтэнсіўную круглагадовую сельскую гаспадарку, была вынайдзена пісьменнасьць, ганчарнае кола, створаны першыя ўрадападобныя структуры, напісаныя зводы правілаў-законаў, створаны дзяржавы, імпэрыі, зьявіліся сацыяльнае расслаеньне, эканамічнае й грамадзянскае кіраваньне, рабства, практыка арганізаванай вайны, атрымалі разьвіцьцё архітэктура, мэдыцына й рэлігія. Супольнасьці, якія пражывалі ў гэтым рэгіёне, заклалі падмурак для разьвіцьця астраноміі, матэматыкі й астралёгіі.
Старажытны Эгіпет[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Старажытны Эгіпет
У Старажытным Эгіпце бронзавы век пачаўся ў раньнедынастычны пэрыяд з прыкладна 3150 году да нашае эры. Як правіла, прынята ўключаць у гэты пэрыяд панаваньне 1-й і 2-й дынастыі, якое доўжылася ад раньнедынастычнага пэрыяду Эгіпта прыкладна да 2686 году да н. э., або да пачатку Старажытнага царства. Зь першай дынастыяй, сталіца пераехала з Абыдаса ў Мэмфіс разам з аб’яднананьнем Эгіпту, падкіраваным эгіпецкім богам-каралём. Абыдас, тым ня менш, заставаўся асноўным горадам на поўдні краіны. Адметныя рысы старажытнай эгіпецкай цывілізацыі, як то мастацтва, архітэктура й рэлігія, аформіліся ў раньнедынастычны пэрыяд. Мэмфіс на пачатку бронзавага веку быў самым буйным горадам свайго часу.
Першы прамежкавы пэрыяд гісторыі Эгіпту часта апісваецца як «цёмны час» у гісторыі старажытнай дзяржавы, Кі расьцягнуўся на прыкладна 100 гадоў у пэрыяд з 2181 па 2055 гады да нашае эры. Ёсьць вельмі мала манумэнтальных сьведчаньняў таго часу, асабліва ягонага пачатку, але вядома, што першы прамежкавы пэрыяд быў даволі дынамічным часам, калі Эгіпет быў фактычна падзелены паміж двума канкуруючымі блёкамі: Ніжнім Эгіпет, са сталіцай у Гэраклеопалі, і Верхні Эгіпет, са сталіцай у Тэбах. Гэтыя два царствы, у канчатковым рахунку, уступілі ў канфлікт адной з адным, што скончылася перамогай кіраўнікоў Верхняга Эгіпту й аб’яднаньнем дзяржавы пад кіраўніцтвам фараона 11-й дынастыі.
Пэрыяд Сярэдняга царства Эгіпту доўжыўся з 2055 па 1650 гады да нашае эры. На працягу гэтага пэрыяду ў Эгіпце паўстаў і распаўсюдзіўся культ Асырыса, што ў канчатковым рахунку перарадзіўся ў дамінуючую эгіпецкую народную рэлігію. Падчас Другога прамежкавага пэрыяду Старажытны Эгіпет зьведаў хаос другі раз. Менавіта ў гэты пэрыяд сваё ўзвышэньне зьведалі гіксосы, якія валадаралі ў дзяржавы падчас 15-й і 16-й дынастыяў. Гіксосы ўпершыню зьявіліся ў Эгіпце падчас кіраваньня 11-й дынастыі, і пачалі сваё ўзыходжаньне да ўлады падчас 13-й дынастыі, з Другога прамежкавага пэрыяду яны кіравалі Аварысам і дэльтай Нілу. У канцы кіраваньня 17-й дынастыі яны, у рэшце рэшт, былі выгнаныя з Эгіпту. Новае царства Эгіпту доўжылася з XVI па XI стагодзьдзе да нашае эры. Гэты пэрыяд быў самым квітнеючым часам у гісторыі Эгіпту, які азнаменаваў пік улады дзяржавы ў рэгіёне.
Мэсапатамія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Мэсапатамія
У Мэсапатаміі бронзавы век пачаўся каля 3500 году да н. э. і скончыўся пэрыядам панаваньня касытаў (каля 1500—1155 году да н. э.). Звычайны падзел на раньні, сярэдні й позьні бронзавы век для Мэсапатаміі не выкарыстоўваеца. Замест гэтага, звычайна выкарыстоўваеца пэрыядызацыя на падставе мастацка-гістарычных і гістарычных асаблівасьцяў пэўнага часу.
У гарадах старажытнага Блізкага Ўсходу жылі некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. Ур, Кіш, Ісын, Лярса й Ніпур у часы сярэдняга бронзавага веку, а таксама Бабілён, Німруд і Асур падчас эпохі позьняга броназавага веку зьяўляліся самымі населенымі гарадамі рэгіёну таго часу. Акадзкая імпэрыя стала дамінуючай сілай у рэгіёне, а пасьля ейнага падзеньня сілу ў рэгіёне мела шумэрская Урская трэцяя дынастыя. Асырыя яшэч паўстала з XXV стагодзьдзя да н. э., але стала дамінуючай дзяржавай у рэгіёне каля 2025—1750 гадох да н. э. Першая згадка пра Бабілён, спачатку як пра невялікі адміністрацыйны горад, адносіцца да XXIII стагодзьдзя да нашае эры на адной з гліняных таблічак падчас панаваньня Саргона Акадзкага. Дынастыя амарэяў усталявала сваю ўладу ў Бабілёне й ператварыля яго ў горад-дзяржаву ў XIX стагодзьдзі да нашае эры. Праз больш чым 100 гадоў Бабілён пышараў сваю ўладу й межы, стварыўшы кароткачасоую першую Бабілёнскую імпэрыю. У гэты час Акад, Асырыя й Бабілён выкарыстоўвалі акадзкую мову для службовага карыстаньня й у якасьці гутарковай мовы. Шумэрская мова на той час выйшла з паўсядзённага ўжытку, але ўсё яшчэ выкрыстоўвался ў рэлігійных абрадах у Асырыі й Бабілёнскай імпэрыі да I стагодзьдзя да н. э. Акадзская й шумэрская культуры згулялі важную ролю ў далейшым разьвіцьці асырыйскай і бабілёнскай культуры, нягледзячы на тое, што Бабілён быў кіраваўся немясцовымі народамі, як то касытамі, арамэйцамі й халдэямі, а таксама асырыйцамі.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Бронзавы век — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў