Перайсьці да зьместу

Ятрышнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ятрышнік
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаАднадольныя (Monocots)
АтрадСпаржакветныя (Asparagales)
СямействаАрхідныя (Orchidaceae)
РодЯтрышнік
Бінамінальная намэнклятура
Orchis
L., 1753

Ятры́шнік (Orchis) — род кветкавых расьлінаў сямейства архідных.

Пашыраны ў Паўночным паўшар’і. Больш за 100 (паводле іншых зьвестак каля 60) відаў; на Беларусі 5 відаў: абпалены, дрэмлік, клапаносны, мужчынскі, шлеманосны. Трапляюцца ў вільготных лясах, на ўзлесках, палянах, вільготных лугах.

Шматгадовыя травяністыя расьліны. Каранёвыя клубні суцэльныя. Сьцёблы прамыя, звычайна аблісьцелыя. Лісьце сьцябловае ці ў прыкаранёвай разетцы. Кветкі няправільныя, белыя, жоўтыя, бэзавыя, ружовыя, у коласападобных суквецьцях. Плод — каробачка.

Лекавыя, дэкаратыўныя расьліны. Клубні некаторых відаў ядомыя, з высушаных вырабляюць лекавы сродак — салеп.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ятрышніксховішча мультымэдыйных матэрыялаў