Заканадаўчая ўлада
Заканада́ўчая ўла́да — адна з галін улады, асноўная задача стварэньне і ўдасканаленьне заканадаўства краіны.
У большасьці сучасных дэмакратычных краін фармаваньне заканадаўства — абавязак парлямэнту, але гэта не адзіны орган улады які гэтым займаецца. Парлямэнт зьяўляецца адзіным органам які займаецца стварэньнем асноўных прававых актаў — заканадаўства, на падставе якога фармуюцца іншыя прававыя акты. Такім чынам парлямэнт уплывае на кірунак разьвіцьця дзяржавы і на жыцьцё грамадзян.
Пры парлямэнцкай форме кіраваньня заканадаўчы орган уяўляе сабой вярхоўную ўладу. Адна зь яго функцыяў — прызначэньне (выбары) прэзыдэнта, які выконвае ў асноўным прадстаўніцкія функцыі і ня мае рэальнай улады.
Пры прэзыдэнцкай форме кіраваньня прэзыдэнт і парлямэнт абіраюцца незалежна адзін ад аднаго. Законапраекты, якія прайшлі праз парлямэнт, зацьвярджаюцца кіраўніком дзяржавы — прэзыдэнтам, які мае права роспуску парлямэнту.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула пра палітыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |