Перайсьці да зьместу

Савет міністраў Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 53°53′45″ пн. ш. 27°32′42″ у. д. / 53.89583° пн. ш. 27.545° у. д. / 53.89583; 27.545

Савет міністраў Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура СМ РБ
Папярэднік Савет міністраў БССР
Дата ўтварэньня 18 верасьня 1991 (33 гады таму)
Тып урад
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Штаб-кватэра Маскоўскі раён, вул. Савецкая, д. 11[1]
Месцазнаходжаньне Сьцяг Менску Менск
Дзейнічае ў рэгіёнах Сьцяг Беларусі Беларусь
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
Прэм’ер-міністар Раман Галоўчанка[2]
Першы намесьнік Мікалай Снапкоў
Намесьнікі Юры Назараў, Ігар Петрышэнка, Анатоль Сівак, Пётар Пархомчык[3]
Міністар эканомікі Аляксандар Чарвякоў
Асноўныя асобы Юры Селівёрстаў, Сяргей Алейнік[4]
Кіроўны орган Прэзыдыюм
Зьвязаныя кампаніі «Белнафтахім», «Беллеспаперапрам»
Сайт government.gov.by
Колішняя назва Кабінэт міністраў Рэспублікі Беларусь (15 сакавіка 1994[5] — 24 лістапада 1996)[6]

Саве́т міні́страў Рэспу́блікі Белару́сь — найвышэйшы орган выканаўчай улады, які ажыцьцяўляе кіраўніцтва сыстэмай падпарадкаваных яму рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня і іншых дзяржаўных установаў, а таксама мясцовых выканаўчых і распараджальных органаў у Беларусі. Паводле Закону, штоквартал падае прэзыдэнту справаздачу аб сваёй дзейнасьці. Забясьпечвае выкананьне Канстытуцыі, законаў і пастановаў прэзыдэнта. З 1994 году прэм’ер-міністар прызначаецца прэзыдэнтам, з 1996 году са згоды Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Намесьнікі прэм’ера, міністры і старшыні дзяржкамітэтаў прызначаюцца прэзыдэнтам[7].

Падае ў адстаўку па рашэньні, перавыбраньні і заканчэньні паўнамоцтваў прэзыдэнта, выказе недаверу Палатай прадстаўнікоў. Пры гэтым працягвае ажыцьцяўляць свае паўнамоцтвы да прызначэньня новага складу[8]. Правамоцныя пасяджэньні праводзяцца прынамсі аднойчы на тры месяцы пры ўдзеле прынамсі паловы сябраў. Пастановы ўхваляюцца большасьцю галасоў прысутных. На пасяджэньнях разглядаюцца падрыхтоўка і выкананьне каштарысу, захады разьвіцьця краіны, кірункі дзяржаўнага кіраваньня, падрыхтоўка справаздачы аб дзейнасьці перад прэзыдэнтам. Пастановы могуць касавацца прэзыдэнтам. Распараджэньні прэм’ера выдаюцца на даручэньне Савета міністраў.

Паводле 106-га артыкула зьмененай Канстытуцыі Беларусі 1994 году, «Выканаўчую ўладу ў Рэспубліцы Беларусь ажыцьцяўляе Ўрад — Савет міністраў Рэспублікі Беларусь — цэнтральны орган дзяржаўнага кіраваньня». Згодна са 107-м артыкулам Канстытуцыі «Урад Рэспублікі Беларусь:

  • кіруе сыстэмай падпарадкаваных яму органаў дзяржаўнага кіраваньня і іншых органаў выканаўчай улады;
  • распрацоўвае асноўныя напрамкі ўнутранай і зьнешняй палітыкі і прымае захады па іх рэалізацыі;
  • распрацоўвае і прадстаўляе прэзыдэнту для ўнясення ў Парлямэнт праект рэспубліканскага бюджэту і справаздачу аб яго выкананьні;
  • забясьпечвае правядзеньне адзінай эканамічнай, фінансавай, крэдытнай і грашовай палітыкі, дзяржаўнай палітыкі ў галіне навукі, культуры, адукацыі, аховы здароўя, экалёгіі, сацыяльнага забесьпячэння і аплаты працы;
  • прымае захады па забесьпячэньні правоў і свабодаў грамадзянаў, абароне інтарэсаў дзяржавы, нацыянальнай бясьпецы і абараназдольнасьці, ахове ўласьнасьці і грамадзкага парадку, барацьбе са злачыннасьцю;
  • выступае ад імя ўласьніка ў дачыненьні да маёмасьці, якая зьяўляецца ўласнасьцю Рэспублікі Беларусь, арганізуе кіраваньне дзяржаўнай уласнасьцю;
  • забясьпечвае выкананьне Канстытуцыі, законаў і дэкрэтаў, указаў і распараджэньняў прэзыдэнта;
  • адмяняе акты міністэрстваў і іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня;
  • ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, ускладзеныя на яго Канстытуцыяй, законамі і актамі прэзыдэнта[6].

У склад Савету Міністраў Беларусі ўваходзяць[7]:

  • Прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь
  • намесьнікі Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
  • кіраўнік Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
  • старшыня Кіраваньня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь
  • міністры
  • старшыні дзяржаўных камітэтаў
  • кіраўнік Апарату Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь
  • старшыня Прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
  • старшыня Кіраваньня Беларускага рэспубліканскага саюзу спажывецкіх таварыстваў
  • іншыя службовыя асобы па рашэньні Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

Савет Міністраў адказвае за працу дзяржаўных органаў, у ліку якіх[9]:

Пасада[11] Імя
Прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка
Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Зьміцер Круты
Старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Васіль Герасімаў
Старшыня Ўправы Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь Павал Калавур
Першы намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Мікалай Снапкоў
Намесьнікі прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Юры Шулейка, Пётар Пархомчык, Ігар Петрышэнка, Анатоль Сівак
Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь Віктар Хрэнін
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Рэспублікі Беларусь Аляксей Багданаў
Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Руслан Пархамовіч
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Аляксандар Хаджаеў
Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Генадзь Трубіла
Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Марат Маркаў
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч
Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Аляксандар Кулік
Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь Вадзім Сіняўскі
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Сяргей Налівайка
Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі Беларусь Аляксандар Яфімаў
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Натальля Паўлючэнка
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь Сяргей Масьляк
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь Анатоль Ліневіч
Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчук
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган
Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь Аляксей Ляхновіч
Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь Іван Кубракоў
Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь Юры Селівёрстаў
Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь Аляксандар Чарвякоў
Міністэрства энэргетыкі Рэспублікі Беларусь Віктар Каранкевіч
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Яўген Каваленка
Дзяржаўны вайскова-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь[12] Зьміцер Пантус
Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусь Зьміцер Матусевіч
Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналёгіях Рэспублікі Беларусь Сяргей Шлычкоў
Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь Алена Маргунова
Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь Уладзімер Арлоўскі
Дзяржаўны памежны камітэт Рэспублікі Беларусь Канстанцін Моластаў
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь Іван Церцель
Кіраўнік Апарату Савета міністраў Рэспублікі Беларусь Канстанцін Бурак
Старшыня Прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімер Гусакоў
Старшыня Ўправы Беларускага рэспубліканскага саюзу спажывецкіх таварыстваў Інэса Караткевіч

Правамоцныя пасяджэньні Прэзыдыюма праводзяцца прынамсі штомесяц пры ўдзеле больш як паловы чальцоў. Пастановы ўхваляюцца большасьцю галасоў ад агульнай колькасьці сябраў[9].

Пасада[4] Імя
Прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка
Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Зьміцер Круты
Старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Васіль Герасімаў
Старшыня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь[13] Павал Калавур
Першы намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Мікалай Снапкоў
Намесьнікі прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Юры Шулейка, Пётар Пархомчык, Ігар Петрышэнка, Анатоль Сівак
Міністар эканомікі Рэспублікі Беларусь Юры Чабатар
Міністар фінансаў Рэспублікі Беларусь Юры Селівёрстаў
Міністар замежных справаў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў
  1. ^ Кантакты // Савет міністраў Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 25 чэрвеня 2020 г.
  2. ^ Прэм'ер-міністар // Савет міністраў Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 25 чэрвеня 2020 г.
  3. ^ Намесьнікі // Савет міністраў Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 25 чэрвеня 2020 г.
  4. ^ а б Прэзыдыюм // Савет міністраў Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 25 чэрвеня 2020 г.
  5. ^ Мечыслаў Грыб. Канстытуцыя 1994 году // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 2003 г. Праверана 25 чэрвеня 2020 г.
  6. ^ а б А. Лукашэнка. Канстытуцыя 1994 году (са зьмяненьнямі і дапаўненьнямі) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 17 кастрычніка 2004 г. Праверана 25 чэрвеня 2020 г.
  7. ^ а б Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь» (Артыкулы 1—8) // Зьвязда : газэта. — 2 жніўня 2008. — № 143 (26256). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  8. ^ Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь» (Артыкулы 9—12) // Зьвязда. — 5 жніўня 2008. — № 144 (26257). — С. 3.
  9. ^ а б А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь» (Артыкулы 13—42) // Зьвязда. — 6 жніўня 2008. — № 145 (26258). — С. 2 (Мясцовае самакіраваньне).
  10. ^ Падпарадкаваныя арганізацыі // Савет міністраў Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 2 ліпеня 2020 г.
  11. ^ Міністэрствы // Савет міністраў Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 30 чэрвеня 2020 г.
  12. ^ Дзяржаўныя камітэты // Савет міністраў Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 30 чэрвеня 2020 г.
  13. ^ А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г. № 424-З «Аб Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь» (Артыкул 34. Прэзыдыюм Савету міністраў Рэспублікі Беларусь) (рас.) // Нацыянальны прававы партал Беларусі, 28 ліпеня 2018 г. Праверана 24 чэрвеня 2023 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]