Манака

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Манака
Principauté de Monaco
Сьцяг Манака Герб Манака
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «Deo Juvante»
(лац.
З Божай дапамогай)
Дзяржаўны гімн: «Hymne Monégasque»
Месцазнаходжаньне Манака
Афіцыйная мова француская
Сталіца Манака
Форма кіраваньня Канстытуцыйная манархія
Альбэр II
Сэрж Тэль
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
232-е месца ў сьвеце
2,02 км²
0
Насельніцтва
 • агульнае (2016)
 • шчыльнасьць
219-е месца ў сьвеце
38 800[1]
19 208/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
153-е месца ў сьвеце
$4888 млрд
$65 928
Валюта Эўра (EUR)
Часавы пас
 • улетку
CET (UTC+1)
CEST (UTC+2)
Незалежнасьць
— абвешчаная

8 студзеня 1297
Дамэн верхняга ўзроўню .mc
Тэлефонны код +377
Мапа Манака
Мапа Манака

Мана́ка, ці Кня́ства Мана́ка (па-француску: Monaco, Principauté de Monaco) — горад-дзяржава ў Заходняй Эўропе. Мае выхад да Міжземнага мора, на сушы мяжуе з Францыяй. Адна з шасьці карлікавых дзяржаваў Эўропы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У X—IX ст. да н. э. на тэрыторыі Манака (назва, імаверна, паходзіць ад праіндаэўрапейскага кораня mon — высокае месца, скала) існавала фінікійская калёнія (гандлёвая прыстань, фартэцыя) з VIII—VI ст. да н. э. — грэцкая (пабудаваны храм Геракла). 3 II ст. да н. э. тэрыторыя Манака ўваходзіла ў Рымскую імпэрыю, пазьней тут панавалі арабы, з ХІ ст. н. э. — генуэзцы, якія ў 1215 годзе пабудавалі тут фартэцыю. У 1297 годзе Францыз Грымальдзі заваяваў Манака і заснаваў дынастыю, якая кіруе Манака да сёньняшняга дня. Гэты год лічыцца годам заснаваньня княства. У 1346 годзе паўстала асобнае княства пад пратэктаратам Генуі. У 1419 годзе ў Манака замацавалася генуэская дынастыя Грымальдзі. 3 1524 году княства Манака было падуладнай тэрыторыяй Гішпаніі, аднак фармальна захоўвала сваю аўтаномію. У 1641 годзе ў выніку народнага паўстаньня княства перайшло пад пратэктарат Францыі. У 1731 годзе княства па жаночай лініі перайшло да Дж. Ф. Л. Гаён-Матыньёна, які прыняў прозьвішча Грымальдзі і ўступіў на сталец пад імем Анарэ III (1731-93). У 1793 годзе княства было анэксавана Францыяй. Аднаўленьне аўтаномнага статусу адбылося на падставе Парыскай мірнай дамовы 1814 году. Паводле рашэньня Венскага кангрэсу 1814-15 гадоў, Манака было перададзена пад пратэктарат Сардынскага каралеўства. Рэвалюцыя 1848 году зрынула ў Манака княскую ўладу, ад княства аддзяліліся і фактычна далучыліся да Францыі гарады Мэнтона і Ракбрун. У 1849 годзе сардынскія войскі аднавілі манархію, але Манака перастала быць пратэктаратам Сардыніі. У 1860 годзе пасьля пераходу Ніццы ва ўладаньне Францыі, князь Карл III (1856-89) пагадзіўся на францускі пратэктарат над Манака, у 1861 годзе за 4 млн франкаў фармальна саступіў Францыі свае правы на Мэнтону і Ракбрун. Паводле манацка-францускай дамовы ад 2 лютага 1861 году Францыя прызнала незалежнасьць Манака. У 1865 годзе паміж Манака і Францыяй пачаў дзейнічаць мытны зьвяз. У 1861—1910 гадах у Монтэ-Карла пабудаваны комплекс казіно, які пасьля будаўніцтва чыгункі паміж Манака і Францыяй (1868) стаў адной з галоўных крыніцаў папаўненьня бюджэту княства. У 1899 годзе ў Манака заснаваны Акіянаграфічны музэй — цяпер міжнародны цэнтар акіянаграфічных дасьледаваньняў.

У 1911 годзе пры князю Альбэры I (1889—1922) была прынятая канстытуцыя, паводле якой Манака абвешчана канстытуцыйнай манархіяй і ўтвораны выбарны парлямэнт — Нацыянальная рада. Паводле дамовы 1918 году Францыя атрымала права трымаць на тэрыторыі Манака войскі і зацьвярджаць заключаныя Манака міжнародныя пагадненьні. У Другую Сусьветную вайну Манака акупавалі нямецкія войскі (1942-44). 3 1949 году ў княстве панаваў князь Рэнье III. У 1962 годзе прынята новая канстытуцыя, якая пашырыла правы Нацыянальнай рады. Выканаўчая ўлада перададзеная Ўрадаваму савету, быў створаны Каронны савет. У 2002 годзе АБСЭ уключыла Манака ў «чорны сьпіс» закрытых краін, у якіх хаваюцца ад выплаты падаткаў, але ў 2009 годзе пасьля прывядзеньня да стандартаў АБСЭ, Манака выключылі з гэтага сьпісу. Ад 2010 году да 2016 году Прэм'ер-міністрам Манака быў Мішэль Ражэ.

Дзяржаўны лад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Урад Манака ўяўляе сабой канстытуцыйную манархію. Пасьля сьмерці папярэдняга князя Манака Рэнье III ў 2005 князем Манака стаў ягоны сын Альбэр II з роду Грымальдзі. На той момант Альбэру II было 47 гадоў. У 2002 годзе ў канстытуцыю ўведзенае правіла, паводле якога займаць княскі трон цяпер могуць і жанчыны, і іх легітымныя дзеці. Аднапалятны парлямэнт – Нацыянальная рада, якая складаецца з 24 дэпутатаў. Князь Манака прызначае дзяржаўнага міністра (Прэм’ер-міністра), які выконвае абавязкі главы дзяржавы пры дапамозе Ўрадавага савету. Ад 1 лютага 2016 году пасаду Прэм’ер-міністра Манака займае Сэрж Тэль (франц. Serge Telle). У 1993 годзе Манака далучылася да ААН. Нягледзячы на тое, што Манака не ўваходзіць у Эўразьвяз, у 2002 годзе ў Манака пачалі выкарыстоўваць эўра замест францускіх франкаў. Напачатку 21 стагодзьдзя некаторыя краіны Эўропы крытыкавалі Манака за недастатковае рэгуляваньне банкаў, сьцвярджаючы, што княства хавала тых, хто пазьбягаў выплаты падаткаў і займаўся адмываньнем грошай.

Геаграфічнае становішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Манака зьяўляецца напаўанклявам – на сушы яно мяжуе толькі з Францыяй.

Тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камуна і адміністрацыйная тэрыторыя Монтэ-Карлё, раён і горад Ля-Кандамін

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2012 годзе насельніцтва Манака складала 36 136 чалавек [2]. Афіцыйная рэлігія Манака – рыма-каталіцтва. Жыхары Манака размаляюць на францускай, аксытанскай Манака – дом для многіх знакамітасьцей, напрыклад у 18 стагодзьдзі тут жыў нарвэскі драматург Гэнрык Ібсэн. Вікторыі Азаранка,

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Манака праводзіцца штогадовы тэнісны турнір. Існуе Зборная Манака па футболе, якая не прызнаная ФІФА, але выступала, напрыклад, у VIVA World Cup. У горадзе Фанвіей Манака створаны футбольны клюб Манака, які выступае ў Францускай Лізе 1. Клюб гуляе свае хатнія матчы на ​​стадыёне Люі II, як зьмяшчае 18 523 чалавек. Манака ўваходзіць у Эўрапейскую гандбольную фэдэрацыю.

У Манака існуе лябараторыі Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі. Манака зьяляецца чальцом Міжнароднай гідраграфічнай арганізацыі.

Ад 1959 году Манака адпраўляе свайго прадстаўніка паўдзельнічаць у Конкурсе песьні Эўрабачаньне.

Узброеныя сілы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Манакасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]