Нагорна-Карабаская Рэспубліка
Нагорна-Карабаская Рэспубліка Լեռնային Ղարաբաղ Հանրապետություն Lernayin Gharabaghi Hanrapetut’yun' | |||
| |||
Дзяржаўны гімн «Азат у анках Артсах» | |||
![]() | |||
Афіцыйная мова | армянская | ||
Сталіца | Сьцяпанакерт | ||
Найбуйнейшы горад | Сьцяпанакерт | ||
Форма кіраваньня | Нявызначанае становішча Бако Саак’ян | ||
Плошча • агульная |
11 458 км² | ||
Насельніцтва • агульнае (2007) |
138 000 | ||
Валюта | Армянскі драм (AMD )
| ||
Часавы пас | DST (UTC+4) | ||
Тэлефонны код | +374 97 |
Нагорна-Карабаская Рэспубліка (па-армянску: Lernayin Gharabaghi Hanrapetut’yun — Լեռնային Ղարաբաղ Հանրապետություն) — непрызнаная дзяржава, абвешчаная ў межах Нагорна-Карабаскай аўтаномнай вобласьці і Шаўмянскага раёну Азэрбайджанскай ССР. Знаходзіцца за 270 км на захад ад Баку і займае ўсходнія і паўднёва-ўсходнія раёны Малога Каўказу. У наш час кантроль над тэрыторыяй знаходзіцца ў мясцовых армянаў, якія атрымліваюць дапамогу ад Армэніі. Паводле шэрагу рэзалюцыяў Рады Бясьпекі ААН лічыцца часткай тэрыторыі Азэрбайджану, акупаванай Армэніяй[1][2][3][4].
Нагорны Карабах займае плошчу 4500 км² (але фактычна пад кантролем армянаў знаходзіцца 14 000 км²), у 1990 годзе насельніцтва складала 200 тыс. чалавек, 76% складалі армяне, 23% азэрбайджанцы, астатнія расейцы і курды. Сталіцай тэрыторыі зьяўляецца Сьцяпанакерт (па-азэрбайджанску: Xankəndi). 10 сьнежня 1991 году армянскае насельніцтва тэрыторыі абвясьціла незалежнасьць ад Азэрбайджану і аб стварэньні Нагорна-Карабаскай Рэспублікі. Незалежнасьць гэтай рэспублікі не прызнана ніводнай краінай сьвету.
Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Агульная плошча рэгіёну (Нагорна-Карабаскай вобласьці ў АзССР) складае 4400 км². Сталіца Сьцяпанакерт разьмешчана ў цэнтры рэгіёну. Гістарычны цэнтар Шуша (па-азэрбайджанску: Şuşa), былая сталіца Карабаскага ханства, знаходзіцца за 10 км на поўдзень ад Сьцяпанакерту, на дарозе, якая злучае Нагорны Карабах з Армэніяй. Мардакерт — адміністратыўны цэнтар паўночнага Карабаху, Гадрут — паўднёвага Карабаху, Мартуні — усходняга Карабаху. Аскеран разьмешчаны на паўночным усходзе ад Сьцяпанакерту.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нагорна-Карабаская Рэспубліка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў