Тураўскае княства
Колішняя дзяржава Тураўскае княства лац. Turaŭskaje kniastva | |||
988 — 1340 | |||
---|---|---|---|
Сталіца | Тураў | ||
Афіцыйная рэлігія | |||
Форма ўраду | манархія | ||
Тураўскае княства, Тураўская зямля, Турава-Пінская зямля — буйная сярэднявечная дзяржава на поўдні Беларусі, у землях дрыгавічоў[1]; на яго аснове сфармаваўся сучасны мікраэтнас Палесься.
Узьнікненьне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Глядзіце таксама: Тураў
Тураўскае княства было прамым пераемнікам Дрыгавіцкага князяваньня, цэнтар якога не вядомы. Увогуле невядома, які горад быў цэнтрам дрыгавічоў. Тураў быў заснаваны блізу 950 году (найверагодней, 946, у Аповесьці мінулых часоў згадваецца пад 980 годам) князевічам Турам, братам Рагвалода. Тур быў першым князем, які пераўтварыў князяваньне ў княства. Паводле народнага паданьня, Тур і Рагвалод з войскам прайшлі ўздоўж Дняпра, і спыніліся ля ўпадзеньня Прыпяці ў гэтую раку. Далей Рагвалод, прыкрываючы Тура, застаўся тут, а Тур пайшоў уздоўж Прыпяці, знайшоў выгоднае месца і заснаваў горад. Ён дзейнічаў выключна ў хаўрусе з братам Рагвалодам Полацкім, але чамусь не прыйшоў яму на дапамогу ў 976 годзе, відаць, з-за раптоўнасьці нападу Ўладзімера. Пракнязяваў ен да 988 году, калі ў Тураве над Дрыгавіччынай быў пасаджаны Сьвятаполк І. Народнае паданьне пасьля Тура называе Ўладыку, але гэта — тытул япіскапа. Відаць, пры малалетнім Сьвятаполку ад яго імя ўладарыў япіскап, хоць гэта пярэчыць зьвесткам аб заснаваньні япархіі.
Князяваньне Сьвятаполка І
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьвятаполк І быў актыўным уладаром. Відаць, яго сталіцаю спачатку быў Пінск, бо аб гэтым кажа «Жыцьцяпіс Барыса і Глеба». Відаць, пазьней ён зрабіў абодва гарады сваімі сталіцамі. Ён імкнуўся забясьпечыць незалежнасьць ад Кіева, дзеля чаго ўступіў у шлюб з дачкой Баляслава І. У 1005 годзе ён заклаў у Тураве япіскапію, і па названых у ёй гарадох можна меркаваць аб тэрыторыі княства. Яно займала большую частку сучаснай Беларусі. У 1015 годзе Сьвятаполк заняў і кіеўскі пасад, але князяваньне ў Тураве пакінуў за сабою. Княства прымала актыўны ўдзел у барацьбе братоў: так, у Тураве Сьвятаполк набіраў сабе вояў, а пазьней Яраслаў заняў нейкі горад Сьвятаполка, якім, відаць, быў Тураў ці Пінск.
Падзеі ХІ стагодзьдзя. Заняпад Турава
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Далей падзеі разьвіваліся наступным чынам. Яраслаў даў Тураў Ізяславу блізу 1045 году, і Ізяслаў І князяваў тут і пасьля заняцьця Кіева. Гэта паказвае на значнасьць Турава ў той час, але ён паступова заняпаў. Пазьней ім валадарыў Сьвятаполк ІІ Тураўскі, сын Ізяслава. Але пазьней князі імкліва зьмянялі адзін аднаго. У рэшце рэшт, княства згубіла амаль палову земляў: Берасьце, Мазыр, Панямоньне.
Набыцьцё незалежнасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1156 годзе ў Тураве замацаваўся прадстаўнік дынастыі Сьвятаполчычаў Юры. Ён узяў курс на здабыцьцё незалежнасьці. У адказ кіеўскія князі зрабілі паход на Тураў і Пінск у 1158 годзе, але гэтыя гарады выстаялі. У 1162 годзе незалежнасьць Турава была прызнаная. Пасьля гэтага з Турава выдзяляюцца Пінскае, Слуцкае, Клецкае, Дубровіцкае і, магчыма, Гарадзенскае і Давыд-Гарадоцкае княствы.
Дзяржаўны лад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На жаль, аб дзяржаўным ладзе Тураўскага княства нам вядома мала. З жыцьцяпісу Кірылы Тураўскага нам ведама, што ў горадзе мела вялікую ўладу Веча, якое мела ўплыў на выбар япіскапа. Апроч таго, ў горадзе быў пасаднік, што ўказвае на асаблівасьці разьвіцьця ў Тураве грамадзка-палітычнага ладу.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб разьвіцьці культуры можна меркаваць па дзейнасьці Кірылы Тураўскага. Апроч таго, існуе меркаваньне, што ў Тураве таксама быў катэдральны Сафійскі сабор.
Сьпіс князеў (ХІ — пачатак ХІІ стст)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асноўны артыкул: Сьпіс тураўскіх князёў
- Тур І (пасьля 945—988)
- Сьвятаполк І (988—1019)
- Ізяслаў І, у хрышчэньні — Зьмітры (1042—1073)
- Яраполк І у каталіцтве — Пятро (1078—1085)
- Давыд І (1085—1087)
- Сьвятаполк ІІ Тураўскі (1087—1113)
- Вячаслаў І (1125—1132)[2]
- Ізяслаў ІІ (1132—1133)
- Вячаслаў І (1133—1142)[2]
- Сьвятаслаў (1142)[3]
- Вячаслаў І (1142—1146)[2]
- Яраслаў (1146—1150)
- Андрэй І Багалюбскі (1150—1151)[4]
- Сьвятаслаў (1154—1155)[3]
- Барыс Юр’евіч (1155—1157)
- Юры І Яраславіч (1157—1167)
- Іван Юр’евіч (1167—1170)
- Сьвятаполк ІІІ Юр’евіч (1170—1189)
- Глеб Юр’евіч (1189—1196)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Лысенка П. Ф. Тураўскае княства // БЭ. — Мн.: 2003 Т. 16. С. 37.