Белтэлекам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Белтэлекам»
Лягатып РУП «Белтэлекам»
Тып унітарнае прадпрыемства
Дэвіз На сувязі зь сьветам
Заснаваная 3 ліпеня 1995 (28 гадоў таму)
Уласьнікі Савет міністраў Рэспублікі Беларусь
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Менск
Адрас вул. Энгельса, д. 6[1]
Ключавыя фігуры Юры Пятручэня (генэральны дырэктар)
Галіна сфэра паслугаў
Прадукцыя тэлефонная сувязь, сотавая сувязь, інтэрнэт-тэлебачаньне, доступ у Сеціва
Абарачэньне $600 млн за год
Лік супрацоўнікаў прыкладна 25 000
Матчына кампанія Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь

«Белтэлекам» — дзяржаўны апэратар электрасувязі Рэспублікі Беларусь, створаны 3 ліпеня 1995 г. у форме рэспубліканскага дзяржаўнага аб’яднаньня.

1 жніўня 2004 г. ператворанае ў рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства (РУП) зь пераўтварэньнем прадпрыемстваў, якія ўваходзілі ў склад аб’яднаньня, у філіялы шляхам далучэньня. Валодае сеткай магістральных валаконна-аптычных лініяў сувязі і зьяўляецца манапольным правайдэрам вонкавых шлюзаў у інтэрнэт, зацьверджаным дзяржавай. Зьяўляецца адзіным апэратарам фіксаванай тэлефоннай сувязі ў Беларусі, забясьпечвае міжгародную і міжнародную сувязь. Падае паслугі шырокапалоснага доступу да Інтэрнэту па тэхналёгіях ADSL і Wi-Fi пад гандлёвай маркай byfly, а таксама паслугі інтэрактыўнага тэлебачаньня IP-TV.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2008 годзе пачала працу рэспубліканская сетка перадачы зьвестак магутнасьцю 10 Гбіт/с з магчымасьцю плянамернага пашырэньня. Цяпер забясьпечвае пропуск інтэрнэт-трафіку, трафіку інтэрактыўнага лічбавага тэлебачаньня IPTV, VPN і астатніх паслуг перадачы зьвестак «Белтэлекам». 15 верасьня 2009 г. пачалося аказаньне паслугі сеціўнага (інтэрактыўнага) тэлебачаньня (па-ангельску: internet protocol television) «Зала»[2].

25 лютага 2022 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 69 «Аб разьвіцьці рэспубліканскай сыстэмы маніторынгу грамадзкай бясьпекі», якім замяніў яе тэхнічнага апэратара з ТАА «24х7 Панаптэс» на УП «Белтэлекам». Пры гэтым, у згаданую сыстэму ўлучылі аўтаматычныя сродкі фіксацыі парушэньняў правілаў дарожнага руху[3].

Структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Філіі:

Падпадзяленьні прадпрыемства:

  • Міжнародны цэнтар камутацыі (МЦК)
  • Інфармацыйна-разьліковы цэнтар (ІРЦ)
  • Аўтаматычны вузел камутацыі пакетаў: www.belpak.by

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фіксаваная тэлефонная сувязь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2006 годзе агульны лік тэлефонаў, падлучаных да сеткі агульнага карыстаньня, вырас да 3,506 млн[4], што складае 36 тэлефонаў на 100 чалавек насельніцтва.

Па выніках 2007 году лік тэлефонаў, падлучаных да сеткі агульнага карыстаньня, склаў 37,3 на 100 чалавек насельніцтва.

Па стане на верасень 2008 колькасьць абанэнтаў, якія карыстаюцца доступам у інтэрнэт па тэхналёгіі ADSL у Белтэлекама (гандлёвая марка byfly), дасягнула 100 тыс. чалавек.

У 2008 годзе абанэнцкая база дзяржаўнага апэратара электрасувязі дасягнула 3,7 млн. На працягу гэтага году было ўсталявана каля 130 тыс. тэлефонаў. Шчыльнасьць тэлефонных апаратаў на 100 жыхароў складае 38, што зьяўляецца самым высокім паказчыкам сярод краінаў СНД.

22 жніўня 2009 г. колькасьць абанэнтаў тэлефонных сетак перавысіла 3 млн 884 тысячы[5].

Паслугі шырокапалоснага доступу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паслугі шырокапалоснага доступу па тэхналёгіі ADSL Белтэлекам прасоўвае пад гандлёвай маркай «byfly». 17 сакавіка 2010 году правайдэр абвясьціў пра далучэньне 500-тысячнага абанэнта.[6] Паводле зьвестак на 2008 год у рэспубліканскім маштабе Белтэлекам кантраляваў 78% рынка ADSL-доступу, у Менску — 44%.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кантакты // УП «Белтэлекам», 2022 г. Праверана 25 лютага 2022 г.
  2. ^ Надзея Нікалаева. Зала: кіруй сваім тэлебачаньнем // Зьвязда : газэта. — 16 верасьня 2009. — № 174 (26532). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ «Белтэлекам» стаў адзіным апэратарам рэспубліканскай сыстэмы маніторынгу грамадзкай бясьпекі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 25 лютага 2022 г. Праверана 25 лютага 2022 г.
  4. ^ http://www.bybanner.com/article/4313.html
  5. ^ Надзея Нікалаева. У адным кроку ад 4 мільёнаў // Свая справа. — 22 жніўня 2009. — № 9 (20). — С. 3.
  6. ^ Полмиллиона абонентов byfly, Провайдеры Беларуси  (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]