Віктар Ганчар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Віктар Ганчар
Виктор Иосифович Гончар.jpg
Старшыня ЦВК Беларусі
1996 — лістапад 1996
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Чыгір
Наступнік: Лідыя Ярмошына
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 7 верасьня 1958
пас. Родзічава, Менская вобласьць, БССР
Памёр: 16 верасьня 1999 (?)
Партыя: АГП
Сужэнец: Зінаіда Ганчар
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт

Віктар Ёсіфавіч Ганчар (7 верасьня 1958, пас. Родзічава, Менская вобласьць — 16 верасьня 1999 (?)) — беларускі палітык, бязь сьледу зьніклы ў 1999 годзе разам з Анатолем Красоўскім. Кандыдат юрыдычных навук.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1984 г. абараніў дысэртацыю на званьне кандыдата юрыдычных навук[1]. Дацэнт Беларускага дзяржаўнага інстытуту народнай гаспадаркі ім. В. У. Куйбышава (цяпер БДЭУ). Кандыдат у сябры КПСС. Абраны дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР 12-га скліканьня па Васьняцоўскай выбарчай акрузе № 6 г. Менску. На прэзыдэнцкіх выбарах 1994 году Віктар Ганчар быў адным з кіраўнікоў выбарчага штабу Аляксандра Лукашэнкі. З 1994 году Ганчар быў намесьнікам старшыні ўраду Беларусі.

З 1995 г. — дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі, намесьнік старшыні.

Напярэдадні рэфэрэндуму 1996 г. і ў 1998 г. — старшыня Цэнтральнае выбарчае камісіі.

Віктар Ганчар браў актыўны ўдзел у працы Вярхоўнага Савету падчас канстытуцыйнага крызісу 1996 году, быў адным з найбольш актыўных ініцыятараў працэсу імпічмэнту А. Лукашэнку.

У траўні 1999 году Віктар Ганчар арганізаваў кампанію па выбарах прэзыдэнта Беларусі, якая была сарваная ўладамі.

Дзейнасьць самога Вярхоўнага Савету была дэзарганізаваная ад’ездам ягонага старшыні Сямёна Шарэцкага ў Летуву. Выконваць абавязкі старшыні ўзяўся Віктар Ганчар.

16 верасьня 1999 году Віктар Ганчар разам са сваім сябрам бізнэсоўцам Анатолем Красоўскім зьніклі бязь зьвестак. Пазьней на месцы, дзе па меркаваньнях адбылося выкраданьне, былі знойдзеныя аскепкі шкла аўтамабіля і сьляды крыві.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Гончар, Виктор Иосифович. Правовые формы внутрихозяйственного расчета структурных подразделений предприятий и производственных объединений : автореф. дис.... канд. юрид. наук / Акад. наук СССР, Ин-т государства и права. — Москва : [б. и.], 1984. — 26 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]


Нерасьсьледаваныя зьнікненьні і сьмерці вядомых людзей у сучаснай Беларусі
Алег Бябенін | Анатоль Майсеня | Віктар Ганчар | Зьміцер Завадзкі | Юры Захаранка | Генадзь Карпенка | Анатоль Красоўскі | Вераніка Чаркасава | Васіль Гроднікаў