Перайсьці да зьместу

Максім Багдановіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Максім Багдановіч
лац. Maksim Bahdanovič
М. А. Багдановіч, 1910—1911 гг. (19—20 гадоў)
М. А. Багдановіч, 1910—1911 гг. (19—20 гадоў)
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы «Максім Кніжнік», «Maksim Hrynica», «Эхо» і іншыя[1]
Нарадзіўся 27 лістапада (9 сьнежня) 1891[2]
Менск, Беларусь
Памёр 12 (25) траўня 1917[2] (25 гадоў)
Ялта, Таўрыйская губэрня
Бацькі Адам Багдановіч
Марыя Багдановіч[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, публіцыст, перакладчык, рэцэнзэнт, літаратурны крытык
Гады творчасьці 1907—1917
Кірунак элемэнты імпрэсіянізму[3] і сымбалізму
Жанр верш, паэма
Мовы беларуская, расейская
Дэбют «Музы́ка» (Наша Ніва, №24/1907)
Творы ў Вікікрыніцах
Творы на сайце Knihi.com
Творы на сайце Kamunikat.org

Максі́м Ада́мавіч Багдано́віч (9 сьнежня [ст. ст. 27 лістапада] 1891, Менск — 25 траўня [ст. ст. 12 траўня] 1917, Ялта) — беларускі паэт, празаік, публіцыст, дасьледчык, літаратуразнавец, перакладчык, клясык беларускае літаратуры[4]. Адзін са стваральнікаў беларускае літаратуры й сучаснае літаратурнае беларускае мовы[4]. Распачынальнік традыцыі беларускага мастацкага перакладу[5]. Нізка «Места» з адзінага прыжыцьцёвага зборніка паэта «Вянок» зьяўляецца першым узорам урбаністычнае лірыкі ў новай беларускай паэзіі[6]. Спадчына Максіма Багдановіча ўвайшла ў залаты фонд беларускае культуры[7][8].

Вэрсыфікацыйная дзейнасьць Максіма Багдановіча ўзбагаціла беларускую паэзію на такія нязнаныя дагэтуль клясычныя ўзоры вершаскладаньня, як санэт, трыялет, танка, рубай, рандо, рэндэль, тэрцына і інш[9]. Доктарка філялягічных навук і прафэсар МДУ Ала Шэшкен параўноўвае Максіма Багдановіча з Аляксандрам Пушкіным па месцы, якое ён займае ў беларускай літаратуры, трансфармаваўшы паэтычны досьвед эўрапейскае літаратуры на нацыянальную глебу[10]. Выключнае пачуцьцё гармоніі і меры, у дачыненьні да паэтычнае спадчыны, уласьцівае абодвум паэтам, заўважыў паэт і дасьледчык беларускае літаратуры Ніл Гілевіч[11].

Максім Багдановіч заклаў пачатак беларускае літаратурнае прафэсійнае крытыкі[12]. Гісторыка-літаратурная канцэпцыя Максіма Багдановіча найбольш поўна раскрылася ў яго працах «Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасьці XVI сталецьця», «За сто лет», «Новый период в истории белорусской литературы» и «Белорусское возрождение»[13]. На палажэньнях, выказаных у літаратуразнаўчых артыкулах «Глыбы і слаі» і «За тры гады» грунтавалася навуковая гісторыя беларускае літаратуры ў будучыні[12]. Максім Багдановіч-крытык выступаў на беларускай, расейскай і ўкраінскай мовах, папулярызуючы дасягненьні маладое беларускае літаратуры, аналізуючы ўкраінскую паэзію і пытаньні гісторыі расейскае літаратуры[12]. Большасьць крытычных матэрыялаў на расейскай мове друкаваліся ў 1913—1916 гг. у яраслаўскай газэце «Голас»[12].

Нарадзіўся ў Менску ў сям’і пэдагога ды навукоўца Адама Ягоравіча Багдановіча (1862—1940) ды Марыі Апанасаўны Мякоты герба Курч[14] (1869—1896) на Траецкай гары па Аляксандраўскай вуліцы (цяпер вул. М. Багдановіча) у доме Каракозава, дзе зьмяшчалася тады 1-я прыходзкая вучэльня і настаўніцкая кватэра Адама Багдановіча. У 1892 годзе сям’я перабралася ў Горадню, дзе Адам Багдановіч атрымаў працу ў Сялянскім пазямельным банку. У Горадні, як і ў Менску, у Багдановічаў зьбіралася шмат людзей, пераважна інтэлігенцыя. Гучалі дэклямацыі літаратурных твораў, сьпевы, вяліся дыскусіі. Там, у кастрычніку 1896 ад сухотаў памірае маці паэта. Дзяцей бярэцца даглядаць сястра Адама Ягоравіча Багдановіча — Марыя Ягораўна.

Марыя Ягораўна Багдановіч зь дзецьмі: (зьлева направа) Вадзім, Леў, Максім Багдановічы

Страта маці стала для Максіма Багдановіча стратай Радзімы: у лістападзе 1896 году Адам Багдановіч зь дзецьмі пераязджае ў Ніжні Ноўгарад. Тут Максім чуў беларускія казкі, песьні, прымаўкі. Бацька аддаваў шмат увагі сваім сынам, дзякуючы яму яны палюбілі літаратуру. У адным зь лістоў да сябра Максім адзначаў:

Мяне выхоўваў бацька. Неяк я паказваў вам яго бібліятэку. У ёй усё ёсьць істотнае, што зьявілася калі б там ні было ў літаратуры ўсяго сьвету. Мы зь дзяцінства праходзілі гэтую сусьветную школу… Зразумела, галоўная ўвага зьвярталася на славянскія літаратуры…

У пачатку 1899 году бацька Максіма бярэ шлюб зь сястрой жонкі Максіма Горкага Аляксандрай Паўлаўнай Волжынай. У канцы году яна памірае ад родаў, пакінуўшы яшчэ адну сірату — сына Аляксандра, які рос у сям’і М. Горкага і памёр у Крыме ад дызэнтырыі ў чатырохгадовым узросьце.

Пачаў Максім пісаць па-беларуску з 10—11 год[15]. У 1902 годзе ён паступіў у Ніжагародзкую мужчынскую гімназію. Падчас рэвалюцыі 1905 году прымае ўдзел у бунтах, ладжаных гімназістамі. У 1906 годзе хросная маці Максіма В. Сёмава выпісвае для яго газэту «Наша Доля», а потым і «Нашу Ніву». У канцы году Багдановіч дасылае беларускія кнігі й газэты ў Ніжагародзкую турму рэвалюцыянэру беларускага паходжаньня Сьцяпану Зенчанку.

Раньняя творчасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Марыя Апанасаўна Багдановіч — маці Максіма Багдановіча

1907 год лічыцца пачаткам літаратурнае дзейнасьці Максіма Багдановіча. Яго першым значным мастацкім творам было беларускамоўнае празаічнае апавяданьне «Музы́ка», якое адразу ж надрукавала «Наша Ніва»[16]. У апавяданьні расказваецца легенда пра Музыку, які «многа хадзіў па зямлі ды ўсё граў на скрыпцы». Незвычайныя былі й яго скрыпка, і музыка. Калі плакала скрыпка ў руках музыкі, то кожны «ўсё плакаў бы па сваёй долі», калі грозна гудзелі струны, «людзі падымалі апушчаныя голавы, і гневам вялікім блішчалі іх вочы». За яго творчасьць «злыя і сільныя людзі» кінулі Музыку ў турму, дзе той і загінуў. Але не загінула памяць аб ім. У гэтым алегарычным творы малады аўтар расказваў аб шматпакутным лёсе Беларусі на працягу стагодзьдзяў і выказваў надзею на хуткія перамены да лепшага.

У чэрвені 1908 году Багдановічы зноўку пераяжджаюць — гэтым разам у Яраслаўль. Там Максім Багдановіч піша першыя лірычныя вершы: «Над магілай», «Прыйдзе вясна», «На чужыне», якія былі апублікаваныя ў «Нашай ніве». Там жа друкуюцца вершы «Краю мой родны! Як выкляты богам…», у якім выразна прагучала тэма сацыяльнага прыгнёту й нацыянальнага адраджэньня беларусаў; кароткае вершаванае лірычнае апавяданьне «Зь песьняў беларускага мужыка» — рэалістычная імпрэсія, поўная веры ў творчыя сілы народу; вершы «Цемень», «Пугач», «Разрытая магіла», а таксама пераклады з Гайнрыха Гайнэ, Фрыдрыха Шылера.

Першым зь перакладаў дасланых у рэдакцыю «Нашай Нівы» быў верш З. Ю. Сьвятагора «Дзьве песьні», які пайшоў у друк з папраўкамі ў мове Я.Купалы, але зь іншым подпісам: у карэктуры Ядвігін Ш. падпісаў верш прыдуманым ім для Максіма Багдановіча псэўданімам «Максім Крыніца». Ён пісаў:

«Кожны сваім псэўданімам вызначае сваё крэда, свой кірунак, а што за душою гэтага юнака, ліцэіста, эстэта? Яму гэтыя Бядулі ды Гаруны не падыдуць. Яму трэба чысты-чысты псэўданім, ясны, як юнацтва. Хай будзе Крыніца! Гэта будзе псэўданім-падказка: з народных крыніц яму трэба чэрпаць свае вершы!»[17]

У наступных лістах да рэдакцыі газэты паэт пратэставаў, што яго перарабілі ў Максіма Крыніцу

Пэрыяд 1909—1913 гадоў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Адам Ягоравіч Багдановіч — бацька Максіма Багдановіча

У 1909 годзе Максім захварэў на сухоты. Скончыўшы ў 1911 годзе гімназію, Максім Багдановіч наведвае Вільню, знаёміцца з Вацлавам Ластоўскім, Антонам і Іванам Луцкевічамі ды іншымі дзеячамі беларускага Адраджэньня. Мешкаючы ў Вільні, малады паэт азнаёміўся ў прыватным музэі братоў Луцкевічаў з калекцыямі старажытных рарытэтаў і пад іх уражаньнем напісаў верш «Слуцкіе ткачыхі»[a]. У гэтым творы аўтар распавядае сумную гісторыю прыгонных ткачых, паэтызуе ўмельства майстрых ткаць залатыя паясы, куды яны дадаюць «заміж пэрсыдзкага ўзора цьвяток радзімы васілька».

Тамака ж Багдановіч знаёміцца з патрыярхам беларускага нацыянальнага адраджэньня Браніславам Эпімах-Шыпілам, зь якім ён пасьля будзе весьці ліставаньне[18]. У лістападзе 1911 году, знаходзячыся ўжо ў Яраслаўлі, Багдановіч будзе пісаць у рэдакцыю альманаха «Маладая Беларусь» ліст з просьбай надрукаваць два ягоныя вершы разам зь невялікім літаратуразнаўчым нарысам пра санэтную форму дасланых вершаў. Напрыканцы свайго ліста паэт не абміне ўвагай свайго віленскага знаёмага: «Паклон п. Шыпіле — пазнаёміліся ў Вільні»[19].

У тым жа годзе Максім Багдановіч меў намер паступіць у Пецярбурскі ўнівэрсытэт на філялягічны факультэт, але празь недахоп грошай і сыры клімат сталіцы вяртаецца ў Яраслаўль, паступіўшы ў Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй. Падчас вучобы супрацоўнічае ў яраслаўскай газэце «Голос»; шмат піша, друкуецца ў розных расейскіх і беларускіх выданьнях, набывае вядомасьць.

У той пэрыяд былі напісаныя вершаваныя лірычныя апавяданьні «Ў вёсцы» і «Вэроніка». Абодва — даніна захапленьню паэта жанчынай. Паэтычнае апісаньне глыбокіх пачуцьцяў жанчыны да дзіцяці, уласьцівых нават маленькай дзяўчынцы — ідэйная задума твору «Ў вёсцы». Фабула «Вэронікі» — успамін аб дзяўчынцы, якая непрыкметна для аўтара, «ў красе свае вясны» вырасла, абудзіўшы ў душы паэта першае каханьне, а зь ім — цягу да ідэальнага, прыгожага, да паэзіі. Музай для Максіма Багдановіча паслужыла Ганна Какуева[20], сястра яго аднаклясьніка, таленавітая піяністка. У гэты ж пэрыяд пішуцца вершы «Ўчора шчасьце толькі глянула нясьмела», «Больш за ўсё на сьвеце жадаю я» і твор лірыкі любоўных перажываньняў — верш «Раманс». Тады ж былі створаныя вершы, якія потым склалі цыклі «Старая Беларусь», «Места», «Згукі бацькоўшчыны», «Старая спадчына». Асноўным зьместам твораў была барацьба за гуманістычныя ідэалы, на першы плян выходзіла тэма паднявольнага жыцьця беларускага народу, моцна гучалі ідэі нацыянальна-вызваленчай барацьбы супраць царскай імпэрыі.

У пэрыяд 1909—1913 гадоў паэт перакладае на беларускую вершы Авідыюса, Гарацыюса, францускага паэта Поля Вэрлена. Апрача таго, у гэты пэрыяд Максім Багдановіч займаецца распрацоўкай канцэпцыі гісторыі разьвіцьця беларускае літаратуры ад старажытнасьці да пачатку XX стагодзьдзя. Гэта знайшло адлюстраваньне ў артыкулах «Глыбы і слаі» (надрукаваным у «Нашай Ніве»), «Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасьці да XVI сталецьця'», «За сто лет. Нарыс гісторыі беларускай пісьменнасьці» і «Новый период в истории белорусской литературы».

Вокладка «Вянка». Вільня, 1913

У Вільні на пачатку 1914 году, у друкарні Марціна Кухты, пры грашовае падтрымцы Магдалены Радзівіл, накладам 2000 асобнікаў[21] выдадзены адзіны прыжыцьцёвы зборнік твораў Максіма Багдановіча «Вянок» (на тытуле пазначаны 1913 г.) з прысьвячэньнем: «Вянок на магілу С. А. Полуяну (памёр 8 красавіка 1910 г.)», якое зрабіў Вацлаў Ластоўскі, не ўзгадняючыся з аўтарам. Пасьля Багдановіч ухваліў яго ініцыятыву. Зборнік зьмяшчаў 92 вершы і 2 паэмкі, разьмешчаныя на 120 старонках, якія былі аб’яднаныя па нізках: «Малюнкі і сьпевы», «Думы» і «Мадонны». У лістах да выдаўцы былі меркаваньні дапоўніць «Мадоннаў» нізкай «Каханьне і сьмерць» (13 вершаў) і да 5 перакладаў зь нізкі «Старая спадчына» дадаць 22 пераклады з Поля Вэрлена і ўтварыць разьдзел «З чужой глебы». Аднак кніга выйшла без дапаўненьняў і без пасьляслоўя «Ізноў пабачыў я сялібы» да паэмы «Вэроніка»[21]. У сваім укарочаным выглядзе «Вянок» Багдановіча застаецца клясычнай кнігай паэзіі, але ён, натуральна, у такім варыянце ніяк не выражае агульнае першаснае задумы паэта, якая сыходзіла па ўзору дантавай «Боскай камэдыі» з траічнасьці як асноўнага кампазыцыйнага пранцыпу пабудовы твора мастацтва, з імкненьня пазнаць сьвет у яго дыялектычнай сутнасьці, гарманічнасьці, разьвіцьці[22].У поўным зборы вершаў М. Багдановіча 1992—1995 гг. выдаўцы выправілі ўсе вышэй пералічаныя страты, аднак, тым самым, парушыўшы гістарычную праўду[21].

У сваіх «Успамінах аб М. Багдановічу» Вацлаў Ластоўскі апавядаў гісторыю стварэньня «Вянка»:

За некалькі месяцаў пасьля выезду зь Вільні Максім Багдановіч адаслаў у рэдакцыю «Нашай Нівы» рукапіс, у якім былі сабраныя яго вершы, пад загалоўкам «Кніжка выбраных вершаў» з просьбай выпусьціць асобнай кніжачкай. Рукапіс гэты праляжаў у рэдакцыі больш за паўгады, бо не было грошай, каб надрукаваць яго. І толькі ў 1913 годзе былі дабыты грошы на надрукаваньне рукапісу[23]

Па словах Ластоўскага, на надрукаваньне «Вянка» Іван Луцкевіч выдаткаваў 150 рублёў, а падчас набору Вацлаў Іваноўскі і Іван Луцкевіч знайшлі «яшчэ нейкую суму» грошай ад Магдалены Радзівіл. У падзяку да княгіні на тытульным аркушы кнігі было пастаноўлена разьмясьціць знак лебедзя, што азначала герб Завішаў (Магдалена Радзівіл з дому Завішанка):

Рысунак на акладку даў я са свайго сабрання. Гэты рысунак у 1905 годзе зрабіў адзін з вучняў (не памятаю яго прозвішча) Штыгліцаўскай школы. Рысунак напамінае крыху вянок, дзеля гэтага я і пастанавіў, карыстаючы правамі выдаўца, надпісаць на кніжцы да аўтарскага яшчэ і свой агаловак — «Вянок». Выходзіла нязгорш: «Вянок, кніжка выбраных вершау»[24]

У 1914 годзе ў «Нашай Ніве» №8 была зьмешчаная нататка, якая мела назву: «Песьняр красы». Гэта была першая рэцэнзія на зборнік «Вянок», напісаў яе Антон Луцкевіч: «…не грамадзкія тэмы займаюць галоўным чынам паэта: ён перш за ўсё шукае частае красы, вершы яго, кожны формай падыходзіць да думкі»

«…Хоць бы ты чорную, толькі б не шэрую прала,
Гора жадаў бы, ды толькі каб поўную чарку
Але і гора такога пазнаў я замала.
Прыйдзецца, бачу, пазайздрыць бяздольнаму Марку…»

Тэма сьмерці ў Максіма прайшла праз усё яго творчае жыцьцё. «Амур і сумны і прыгожы стаіць з павязкай на вачах ля склепу…» Паэт верыў у вечнае жыцьцё. Верш «На могілках» мае магічную сілу, як сама сьмерць. Гэтыя «Думы», «Вольныя думы» Максіма Багдановіча насычаны хрысьціянскім спакоем, пачуцьцём боскай несьмяротнасьці. Ён увесь час размаўляе з зоркамі, зь небам, углядаецца ўвысь, не пад ногі. Самы моцны верш па сіле ўзьдзеяньня «Прыйдзецца, бачу, пазайздросьціць бяздольнаму Марку»[25].

Пэрыяд з 1914 — канец 1916

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У гэты пэрыяд паэт піша цыкл вершаў «На ціхім Дунаі. Вершы беларускага складу», паэму «Максім і Магдалена», іншыя творы. Пісаў Максім Багдановіч вершы й на расейскай мове, як «Зачем грустна она была», «Я вспоминаю Вас такой прекрасной, стройной», «Зелёная любовь», «Осенью». Да гэтага часу адносяцца й пераклады на беларускую твораў А. Пушкіна й Э. Вэрхарна.

Акрамя таго, у расейскім і ўкраінскім друку зьяўляюцца публіцыстычныя артыкулы Максіма Багдановіча на расейскай мове, прысьвечаныя пытаньням гісторыі літаратуры, нацыянальным і грамадзка-палітычным праблемам; выходзяць гістарычныя і краязнаўча-этнаграфічныя брашуры, а таксама літаратуразнаўчыя рэцэнзіі, фэльетоны.

У сьнежні 1915 году Багдановіч паехаў у Маскву, каб наведаць беларускага гісторыка Ўладзімера Пічэту. Беларускі дасьледчык паўплываў на погляды паэта, якія ён выказаў у артыкуле «Белорусское возрождение»[26].

Максім Багдановіч падтрымліваў цесную сувязь зь Яраслаўскай беларускай радай, якая аб’ядноўвала бежанцаў-беларусаў Першае сусьветнае вайны[27].

«…Маці родная, Маці-Краіна!
Ня ўсьцішыцца гэтакі боль…
Ты прабач. Ты прымі свайго сына,
За Цябе яму ўмерці дазволь!..

Усё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць…
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць».

«Пагоня».[28]

Улетку 1916 году, скончыўшы ліцэй, Максім Багдановіч вярнуўся ў Менск, дзе жыў на кватэры Зьмітрака Бядулі. Хоць ён быў ужо цяжка хворы, але ўладкаваўся на працу ў губэрнскай харчовай камісіі, шмат працаваў, а ўвесь вольны час аддаваў літаратурнай творчасьці.

У гэты час Максім Багдановіч напісаў такія творы, як «Страцім-лебедзь» і «Пагоня».

«Страцім-лебедзь» — гэта паэтызацыя біблейскага міту пра лебедзя, паводле якой адзін толькі Страцім-лебедзь адмовіўся ад Ноева каўчэга, сам уступіў у адзінаборства са стыхіяй патопу, аднак трагічна загінуў, бо ня ў сіле аказаўся ўтрымаць птахаў, што абселі яго, ратуючыся ад патопу. Хоць сам Страцім-лебедзь гінуў, але даваў жыцьцё іншым птахам. У міце асуджалася непакорнасьць, Багдановіч жа яе ўслаўляў.

«Пагоня» — узор паэтычнае публіцыстыкі й адзін з самых тэмпэрамэнтных і драматычных твораў паэта. Аўтар зьвяртаецца да гераічных старонак беларускае мінуўшчыны, заклікае бараніць сваю Маці-Краіну. Паводле сьведчаньня А. Смоліча, верш быў прачытаны паэтам упершыню ў Менскім народным доме «Беларуская хатка» ў канцы 1916 году. Ёсьць меркаваньне, што й напісаны ён у Менску[29].

«Ў краіне сьветлай, дзе я ўміраю
У белым доме ля сіняй бухты
Я не самотны, я кнігу маю[30]
З друкарні пана Марціна Кухты».

перадсьмяротны верш.

У 1991 вакальна-інструмэнтальным ансаблем «Песьняры» быў выдадезны альбом «Вянок» з пакладзенымі на музыку вершамі паэта. Альбом зьмяшчаў 13 песьняў: «Ой, чаму я стаў паэтам», «Краю мой родны! Як выкляты Богам…», «Максім і Магдалена», «Па над белым пухам вішняў», «На чужыне», «Эмигрантская», «Вянок», «Лявоніха», «Слуцкія ткачыхі», «Зорка Вэнэра», «Пагоня», «Вэраніка», «Прывет табе, жыццё на волі…». Таксама словы паэта былі пакладзеныя на музыку беларускім мужчынскім хорам пад кіраўніцтвам Мікалая Равенскага, камэрным мужчынскім хорам «Унія» й інш.

У лютым 1917 году сябры паэта сабралі грошы, каб ён мог ехаць у Крым лячыцца ад сухотаў. Але лячэньне не дапамагло. Памёр Максім Багдановіч на досьвітку 25 траўня 1917 году ва ўзросьце 25 гадоў.

Максіма Багдановіча пахавалі ў Ялце на трэці дзень сьмерці па праваслаўнаму абраду на Новых гарадзкіх могілках (цяпер Старыя гарадзкія могілкі)[31]. У дзень сьмерці паэта, яго бацька — Адам Багдановіч — знаходзіўся ў службовай камандзіроўцы ў Сымфэропалі[31]. Ён пісаў:

Скончался он 12 (25) мая, но я известие об этом получил на 4-й день после его смерти. Он не дал хозяйке моего адреса, не желая меня тревожить. После его смерти она нашла мой Ярославский адрес и телеграфировала по этому адресу, а пока пришла телеграмма из Ярославля был уже четвертый день. Я тотчас на автомобиле отправился в Ялту. Но он уже был похоронен…
Похоронили его на ялтинском кладбище, что недалеко от Николаевской улицы по направлению к горам, на самой окраине кладбища внизу, в 3 саженях от окраины, близ дороги, со стороны противоположной к морю, т.е. со стороны гор. В головах поставлен небольшой белый крест с надписью на жестяной табличке его имени (студент Максим Адамович Багданович) и когда он скончался.

У 1924 годзе на яго магіле быў усталяваны помнік з чатырма радкамі зь вершу паэта «Паміж пяскоў Эгіпэцкай зямлі…». 20-я гады мінулага стагодзьдзя былі эпохай атэізму, таму стары крыж на ялцінскай магіле быў зьнішчаны, а на ягоным месцы зьявіўся помнік з шэра-брунатнага вапняку з чырвонай зоркай[32], які й стаяў там да 2003 году, калі на магіле паэта быў усталяваны помнік скульптараў — бацькі, сына Льва й Сяргея Гумілеўскіх[33].

На пачатку 1980-х гадоў уздымалася пытаньне пераносу праху паэта зь Ялты ў Менск, але арганізатары не атрымалі афіцыйнага адказу[34].

Сярод папер, што засталіся пасьля нябожчыка, былі знойдзены матэрыялы для беларускага буквара, над якім ён, мабыць, працаваў у апошні час[35]. А на крэсьле ля самога ложка — кніга, і на ёй кароткі, у адну страфу верш, перадсьмяротнае прызнаньне, унікальнае ў сваім родзе ва ўсёй сусьветнай паэзіі.

Зьнешнасьць Максіма Багдановіча

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Максім Багдановіч (ніжні шэраг пасярэдзіне) сярод гімназістаў-аднаклясьнікаў Ніжагародзкай мужчынскай гімназіі
« В одежде довольно небрежен, в его комнате обычно царил беспорядок, особенно на письменном столе. Роста был высокого, хорошо сложен, но держался несколько сутуловато. Волосы имел густые, слегка волнистые, темно-русые, в бороде и усах каштановые. Глаза серые[36]. »

Адам Ягоравіч Багдановіч — бацька паэта

« Худы, высокі, трохі сутулаваты, вечна ў расхрыстаным студэнцкім паліто, без усялякіх прэтэнзіяў у адзежы (большай часьцю насіў «касаваротку» і зялёную студэнцкую тужурку), ён адразу зьвяртаў на сябе ўвагу белавасковым тварам і, асабліва, сьветлымі бяздоннымі вачыма, глыбока пасаджанымі пад высокім і ясным ілбом, над якім высілася капа валос. Калі ён глядзеў на вас, то здавалася, што ён вас саўсім ня бачыць, такі ў яго быў нейкі глыбокі ўнутраны пагляд... Гаварыў заўсёды ціха і мала...[36] »

Лявон Заяц

Максім Багдановіч
« …Яго пышная цёмна-каштанавая шавялюра зрабілася вільгатнай. Рыжаватыя вусы апусціліся уніз... Яго твар азяраецца шчаслівай усмежкай, няма ў яго вачах той строгасьці і замкнёнасьці, якімі ён часам маскіруецца на старонніх людзях. Рысы твару становяцца мягчэйшымі, больш лагоднымі і сумнымі. Цяпер без тужуркі і манішкі вызначаюцца яго запалыя грудзі, тонкасьць шыі, сутуласьць. Ён высокі і стройны, пры людзях заўсёды змагаецца з ледзь прыкметнай сутуласьцю, якая зьявілася ў яго ў сувязі з хваробай…[36] »

Зьмітрок Бядуля, у якога кватэраваў Максіма Багдановіч

« …Ён заўсёды зьяўляўся такі стройны, прыгожы. А як да твару яму была форма ліцэіста! Усхваляванасьць рабіла Багдановіча яшчэ больш прывабным. Сваім сваеасаблівым голасам, не то высокім барытонам, не то нізкім тэнарам, ён пачынаў… М.А. захапляў, ён чараваў. У адпаведных месцах (пад час выступу) ён скарыстоўваў стрыманыя жэсты, міміку[36]. »

Вячаслаў Гарбацэвіч

« Крыху сутулаватая фігура Максіма з кніжкамі пад пахай… У Максіма не звычайны выгляд гімназісцкага касьцюма. Касьцюм, яўна, сваёй работы, пашыты зь нечага хутчэй падобнага на мультан, меў не зусім бездакорны выгляд…[36] »

—Самы блізкі гімназічны сябра Максіма Багдановіча, Дзіядор Дзябольскі

Багдановіч дэбютуе як пісьменьнік у 1907 годзе — часопіс «Наша Ніва» друкуе ягонае апавяданьне «Музыка». У той самы год друкуюцца «Прыйдзе вясна», «Ноч», «На чужыне», «Над магілай». У пачатку 1914 году ў Вільні выйшаў ягоны паэтычны зборнік «Вянок» (на тытулу кнігі стаіць 1913 год, але ў тым годзе яе выдаць не пасьпелі). Аўтар паэмаў «Мушка-зелянушка і камарык — насаты тварык» (1914), «Максім і Магдалена» (1915), «Страцім-лебедзь» (1916). Стварыў шмат узораў грамадзянскае, пэйзажнае, філязофскае лірыкі; напісаў шмат мілосных вершаў, прысьвечаных Ганьне Какуевай (яраслаўскай знаёмай паэта, у якую ён быў закаханы); пісаў і друкаваўся як на беларускай, так і на расейскай мове. Багдановіч упершыню ў беларускай літаратуры ўжыў формы санэту, трыялету, рандо і іншыя клясычныя вершаваныя формы, вэрлібр. Выступаў у прэсе як публіцыст, друкаваў шматлікія крытычныя артыкулы ды літаратурныя агляды. На паэзію Багдановіча паўплывалі творы францускіх сымбалістаў, расейскіх акмэістаў, аднак ён імкнуўся да стварэньня ўласнабеларускай паэзіі, арганічнага зьліцьця беларускіх ды іншаземных традыцыяў, заклікаў у сваіх артыкулах «трымацца народнай песьні, як сьляпы трымаецца плота». Творы беларускага паэта перакладзены на два дзясяткі моваў сьвету (сярод іх такія распаўсюджаныя, як ангельская, гішпанская, нямецкая, польская, расейская, украінская, француская і вугорская[37]), публікаваліся ў Вялікабрытаніі, Нямеччыне, Польшчы, Расеі, Францыі, Югаславіі й іншых краінах[4]. Яшчэ ў 1950-я гады ў Маскве быў выдадзены вялікі зборнік яго выбраных твораў на расейскай мове ў перакладзе лепшых савецкіх паэтаў.

Перакладчыцкая дзейнасьць Максіма Багдановіча

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па шырыні і разнастайнасьці творчага дыяпазону дзейнасьць Максіма Багдановіча ў галіне беларускага мастацкага перакладу зьяўляецца беспрэцэдэнтнай[38]. Паэт пераклаў на беларускую мову вершы Поля Вэрлена, Эміля Вэрхарна, Гайнрыха Гайнэ, Аляксандра Пушкіна, Авідыюса, Гарацыюса і іншых замежных паэтаў, на расейскую — творы Янкі Купалы, Тараса Шаўчэнкі, Івана Франко. Максім Багдановіч быў першым сярод беларускіх пісьменьнікаў, хто так востра і глыбока актуалізаваў мэтазгоднасьць і патрэбу далучэньня беларускае літаратуры да сусьветнае, галоўным чынам эўрапейскае літаратуры[38]. На фармаваньне мэтаду перакладчыцкай практыкі Максіма Багдановіча зрабілі ўплыў набыткі ў галіне мастацкага перакладу, пакінутыя А. Пушкіным, М. Міхайлавым, М. Горкім, І. Франко, В. Самійленкам, а таксама Ф. Багушэвічам, В. Дуніным-Марцінкевічам[38].

У сваім праграмным крытычным артыкуле «Забыты шлях», напісаным у 1915 годзе Максім Багдановіч абгрунтовае актуальнасьць беларускага мастацкага перакладу для новае беларускае літаратуры:

Намагаючыся зрабіць нашу паэзію не толькі мовай, але і духам, і складам твораў шчыра беларускай, мы зрабілі б цяжкую памылку, калі б кінулі тую вывучку, што нам давала сьветавая (найчасьцей еўрапейская) паэзія. Гэта апошняя праца павінна ісьці поўным ходам. Было б горш, чым нядбальствам, нічога не ўзяць з таго, што соткі народаў праз тысячы год сабіралі ў скарбніцу сьветавой культуры. Але занасіць толькі чужое, не разьвіваючы свайго, — гэта яшчэ горш: гэта знача глуміць на­родную душу. Да таго ж адны жабракі могуць праз усё жыцьцё толькі браць. Трэба ж і нам, беручы чужое, калі-нікалі даць нешта сваё. А свайго, як мы бачым, мы давалі меней, чым маглі[39].

Творчы перакладчыцкі мэтад Максіма Багдановіча абумоўліваецца ўстаноўкай на дасягеньне адэкватнай перадачы зьместу і формы арыгінала. Паэт не прымаў і ніколі не выкарыстоўваў у практычнай дзейнасьці падрадкоўны, літаральны пераклад верша[38]. Сваю пазыцыю да літаральнага перакладу Максім Багдановіч выказваў у рэцэнзіі на расейскі пераклад зборніка вершаў Тэафіля Гацье «Эмалі і камеі», зроблены Мікалаем Гумілёвым:

Т. Готье занимает одно из самых почтенных мест во французской поэзии. Поэтому можно лишь приветствовать попытку Н. Гумилева познакомить нашу читающую публику совершеннейшими произведениями этого «ювелира слова» […] Главное достоинство стихотворений Т. Готье, как известно, заключается в изяществе отделки всегда безукоризненного стиха […] и именно эта черта творчества Готье нашла себя в переводах Н. Гумилёва наиболее внимательное отношение. Но при всем том разбираемая книга имеет один убийственный недостаток: то, что в ней искусно, в то же время и весьма искусственно. В ней очень много мастерства и мало поэзии. В ее тщательно отточеных стихах не чувстуется «веяния духа живого», все они красивы, но холодны […] Что касается отдельных промахов переводчика, то можно иной раз посетовать на него за стремление к буквальной передаче подлинника. Фраза «И дьявол кожу ей дубил», употребленная при описании Кармен, очень близка к оригиналу, но в то же время и очень смешна[40].

Маючы добрыя лінгвістычныя здольнасьці, Максім Багдановіч вывучыў і дастаткова глыбока засвоіў лацінскую, нямецкую, францускую мовы, валодаў мовамі славянскіх народаў, а таму мог абыйсьціся без падрадкоўніка і працаваць непасрэдна з тэкстам арыгінала. Беларускі дасьледчык мастацкага перакладу Леанід Казыра выказвае думку, што «ніхто зь беларускіх пісьменьнікаў ні да Багдановіча, ні пасьля яго так шырока не выкарыстоўваў у сваёй арыгінальнай творчасьці антычных матываў, тэм, вобразаў, сюжэтаў і форм»[38]. У галіне перакладчыцкай дзейнасьці імкненьне Максіма Багдановіча адаптаваць узоры антычнае паэзіі да беларускага верша знайшло сваё ўвасабленьне ў перастварэньні твораў Гарацыюса і Авідыюса, а менавіта трыццатай оды «Exegi monumentum» («Помнік») з трэцяй кнігі одаў Гарацыя, якую паэт пераклаў нязнаным датуль у беларускай паэзіі аўтэнтычным асклепідаўскім вершам арыгіналу, і дзвух фрагмэнтаў з «Мэтамарфозаў» Авідыюса з назвамі «Грамада зорак „Карона“» і «Ікар і Дэдал», у якіх паэту ўдалося дакладна ўзнавіць зьмест, інтанацыю і стыль арыгінала[38].

Разам зь Янкам Купалам, Якубам Коласам, іншымі пісьменьнікамі-перакладчыкамі нашаніўскай пары Максім Багдановіч далучаецца да перакладу нямецкае паэзіі[38], у прыватнасьці творчай спадчыны Гайнрыха Гайнэ й Фрыдрыха Шылера. Дасьледчык беларуска-нямецкіх літаратурных сувязей Уладзімер Сакалоўскі сьцьвярджае, што:

Вершы Г. Гейнэ захапілі аўтара «Вянка» страснасцю лірычнага пачуцця, глыбокім пранікненнем у самыя інтымныя зрухі чалавечай душы, філасофскім зместам, вялікім гуманізмам, саркастычным выкрыццём людскіх заган, урэшце, дасканаласцю формы, меладычнасцю, блізкасцю да народнай песні

У 1909 г. на старонках «Нашай Нівы» быў апублікаваны першы Багдановічавы перакладны верш Гайнрыха Гайнэ — «У паўночным краю на кургане». Праз год у гэтай газэце быў зьмешчаны пераклад верша Фрыдрыха Шылера «Хочаш сябе ты пазнаць». Пяць іншых перакладзеных вершаў Гайнэ — «Азра», «Дзяцюк шчыра любіць дзяўчыну», «Калі любоў замучыць», «Калі маеш шмат чаго», «Гайнрых» — былі апублікаваныя толькі ў 1927 годзе ў першым акадэмічным зборы твораў Максіма Багдановіча. Ацэньваючы Багдановічавы пераклады Гайнрыха Гайнэ й Фрыдрыха Шылера, Уладзімер Сакалоўскі сьцьвярджае:

Багдановічаўскія пераклады твораў Г. Гейнэ і Ф. Шылера хаця і маюць некаторыя выдаткі, што больш залежалі ад часу, чым ад самога перакладчыка, сталі, як і ўся спадчына беларускага паэта, класічнымі[38].

Асноўнае месца ў перакладчыцкай спадчыне Максіма Багдановіча займае француская паэзія[38]. Яна прадстаўленая 22 творамі Поля Вэрлена і адным санэтам Алексіса-Фэлікса Арвэра. Характэрна, што аўтар «Вянка» вельмі даражыў перакладамі з Вэрлена і нават ставіў іх вышэй за некаторыя свае арыгінальныя вершы. Пра гэта сьведчыць ліст паэта ад 29 ліпеня 1912 г. у рэдакцыю «Нашай нівы»:

Паночкі! Надумаўся я памясьціць у зборніках і пераклады з Верлена, каторыя раней надаслаў у Піцер. Пераклады да арыгінала блізкія, і, калі я магу іх справядліва ацаніць, — добрыя […] Ва ўсякім разе пераклады Верлена больш вартыя друку, чым гэтыя трафарэты, да ліку каторых трэба прыпісаць і в(ерш) «Шмат у нашым жыцці ёсць дарог…» […] Усе пераклады (калі Верлена Вам аддадуць) трэба памясьціць у канцы кнігі як чацьвёрты аддзел з іменем «З чужой глебы»: I. З Верлена II. З іншых паэтаў. […] Ізноў прашу,— друкуйце заменш дрэні, заклінаючы п. Антонія іменем европеізма, культурнасьці і т.д., а п. Ластоўскага іменем мадэрнізма і т.д[41].

На Максіма Багдановіча паўплывала дасканаласьць вэрленаўскае літаратурнае тэхнікі, гарманічнасьць яго верша, дзе ўсе выяўленчыя сродкі скіраваныя на тое, каб падкрэсьліць гукавую арганізацыю, рытмічную выразнасьць і музычнасьць[38]. Гэтыя тэзы перагукаліся з мэтамі беларускага паэта аб узбагачэньні, разьвіцьці і ўдасканаленьні фармальных магчымасьцей беларускае паэзіі. Словы францускага паэта «De la musique avant toute chose!» (па-беларуску: Музыка перш за ўсё!) былі ўзятыя Багдановічам у якасьці эпіграфа да верша «Па-над белым пухам вішняў…». Пры перастварэньні вэрленаўскіх вершаў, вядучым прынцыпам перакладчыцкай дзейнасьці для Максіма Багдановіча быў прынцып максымальнай набліжанасьці да арыгінала[38]. Прынцып гэты рэалізуецца як пры перадачы зьместу, лексыкі, так і стылю, фармальных асаблівасьцей першатвора[38].

Багдановіч і сучаснасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Адзін са слуцкіх паясоў, ухваленых Багдановічам

Архіў рукапісаў паэта захоўваўся ў яго бацькі, але падчас штурму Яраслаўля ў 1918 годзе пацярпеў ад пажару: хоць Адам Багдановіч здолеў уратаваць рукапісы ад поўнага зьнішчэньня, частка іх значна абгарэла.

У 1927 годзе, праз 10 гадоў пасьля сьмерці паэта, Валянцінам Волкавым быў створаны «Партрэт Максіма Багдановіча», які цяпер захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музэі РБ[42]. У 1991—1995 гадох выдадзены поўны збор твораў паэта ў трох тамох. Працуюць музэі Багдановіча ў Менску, Горадні, Яраслаўлі; імя паэта носяць вуліцы ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, у Ніжнім Ноўгарадзе, Яраслаўлі й Ялце, школы й бібліятэкі ў розных беларускіх гарадох. Яму прысьвечаны опэра «Зорка Вэнэра» (Юры Семяняка — Алесь Бачыла) ды опэра «Максім» (Ігар Палівода — Леанід Пранчак). У 1991 годзе імя Максіма Багдановіча ўнесенае ў каляндарны сьпіс ЮНЭСКО «Гадавіны выдатных асоб і падзеяў».[4]

У красавіку 2008 году Маскоўскі дзяржаўны гістарычны музэй пагадзіўся перадаць 6 паўнавартасных паясоў Слуцкай мануфактуры, якія натхнілі Максіма Багдановіча на стварэньне верша «Слуцкіе ткачыхі» ў прыватным беларускім музэі братоў Луцкевічаў. Дамова аб экспазыцыі слуцкіх паясоў у Нацыянальным мастацкім музэі была падпісаная толькі на год[43].

Пачатак вул. М. Багдановіча ў Менску

У 1991 годзе ў Менску вуліца была перайменаваная ў гонар Максіма Багдановіча. Да гэтага мела назву: Максіма Горкага (з 1963 году), Камунальная, Аляксандраўская, Траецкая, Віленская, Вялікая Барысаўская. Пачынаецца ад пл. 8 сакавіка й доўжыцца да вул. Кальцова. Ідзе паралельна праспэкту Незалежнасьці, працягласьць 6 км[44].

Кватэра А. Я. Багдановіча разьмяшчалася па вуліцы Аляксандраўскай, 25, у доме Гурэвіча. 27 лістапада 1891 году (паводле старога стылю) тут нарадзіўся Максім, будучы беларускі паэт. Дом стаяў на ўчастку цяперашняй вуліцы М. Багдановіча насупраць сквэру каля опэрнага тэатра.

Імем паэта таксама названа вуліца ў Горадні.

9 сьнежня 1981 году, у гонар 90-годзьдзя са дня нараджэньня Максіма Багдановіча на плошчы Парыскай камуны, перад тэатрам опэры й балету, непадалёк ад месца, дзе нарадзіўся й жыў паэт, быў усталяваны помнік клясыку беларускае літаратуры. Аўтары помніка скульптар С. Вакар, архітэктары Ю. Казакоў і Л. Маскалевіч. Бронзавая статуя паэта вышынёй 4,6 мэтру ўсталяваная на пастамэнце з чырвонага граніту. Паэт адлюстраваны зь перакрыжаванымі на грудзёх рукамі, у правай руцэ букет васількоў — кветак, услаўленых у яго паэзіі[45].

У красавіку 2008 году, у адпаведнасьці з рашэньнем Менгарвыканкаму, помнік клясыку беларускае літаратуры быў адпраўлены на рэстаўрацыю[46]. Замест помніка плянавалася ўсталяваць фантан. Такое рашэньне ўладаў выклікала абурэньне лідэраў беларускае апазыцыі ў эміграцыі, якія параўноўвалі дэмантаж помніка Багдановіча са зьніманьнем бел-чырвона-белага сьцяга пасьля рэфэрэндуму 1995 году[47].

У чэрвені 2008 помнік быў усталяваны наноў на рагу вуліцы Максіма Багдановіча і плошчы Парыскай камуны[48]. Адносна былога месцазнаходжаньня помнік перанесьлі на 150 мэтраў на паўночны захад, бліжэй да месца нараджэньня паэта, і павярнулі тварам да Сьвіслачы ў кірунку паміж домам на вуліцы М. Багдановіча, 27 і Сувораўскай вайсковай вучэльняй.

Музэй у в. Ракуцёўшчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Музэй-сядзіба Максіма Багдановіча ў в. Ракуцёўшчына

Улетку 1911 году Максім Багдановіч напісаў два цыклі вершаў: «Старая Беларусь» і «Места» (усяго 17 вершаў) і дзьве паэмы «Ў вёсцы» і «Вэроніка», калі жыў у маёнтку Лычкоўскіх, у Ракуцёўшчыне (цяпер у Красьненскім сельсавеце Маладэчанскага раёну).

Музэіфікацыя ракуцёўшчынскіх месцаў пачалася ў 1970-х гадах. У чэрвені 1977 году па прапанове супрацоўнікаў Менскага абласнога краязнаўчага музэю ў вёсцы быў усталяваны помнік — два валуны: адзін як вечная сьвечка памяці, на другім — выбіты радкі з «Санэту» М. Багдановіча. У 1981 годзе каля помніка беларускімі пісьменьнікамі быў пасаджаны «Максімаў сад»[49].

З 1983 году на мяжы ліпеня й жніўня зьбіраюцца аматары беларускае культуры. Вёску Ракуцёўшчына, дзе калісьці адпачываў Максім Багдановіч[50], у гэтыя дні прыхільнікі яго творчасьці ператвараюць у вялікую фэстывальную пляцоўку[51].

Пасьля пажару ў музэі Максіма Багдановіча ў в. Ракуцёўшчына было згублена каля 70 ўнікальных экспанатаў[52].

Музэй М. Багдановіча ў Менску

Літаратурны музэй Максіма Багдановіча адчыніўся ў 1991 годзе ў Траецкім прадмесьці ў Менску, у двухпавярховым доме XIX стагодзьдзя[53]. Акрамя таго, у Менску захаваўся дом, у якім жыў Максім Багдановіч (вуліца Рабкораўская, 19), дзе разьмешчаны філіял яго музэю — «Беларуская хатка» (па назьве літаратурнага гуртка, у якім удзельнічаў паэт)[54]. Аўтарам мастацкае канцэпцыі музэю стаў мастак Эдуард Агуновіч, які за рэалізацыю сваёй задумы быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь.

Музэй падзяляецца на пяць заляў:

Філія Музэю М. Багдановіча на Рабкораўскай 17. На помніку высечаная цытата зь вершу М. Багдановіча: «Ты ня згасьнеш, ясная зараначка. Ты яшчэ асьвеціш родны край. Беларусь мая! Краіна-браначка! Ўстань, свабодны шлях сабе шукай»
  • Дзяцінства паэта. Вытокі таленту. Цыклі «Згукі бацькоўшчыны» і «Ў зачараваным царстве»

Экспазыцыя пачынаецца з мастацкай работы Пятра Драчова «Менск 1891 году», якая ўяўляе сабой рэканструкцыю старажытнага цэнтру Менску — Верхняга гораду. Над панарамай — герб Менску, які быў нададзены гораду ў 1591 годзе.

Дамінанта першае залі — стэнд з матэрыяламі беларускіх фальклярыстаў (Я. Чачота, Е. Раманава, П. Шэйна), якія перадаюць настрой першых цыкляў «Вянка». У цэнтры стэнда кніга — этнаграфічны нарыс Адама Багдановіча «Пережитки древнего миросозерцания у белоруссов» (Горадня, 1895 год).

Мастацкае афармленьне залі: гіпсавая лепка на столі часткова паўтарае арнамэнт ручніка; вырабы з саломы нагадваюць Зьмяінага Цара, русалчыны косы, лясныя, балотныя й палявыя кветкі. Ручнік маці сымбалізуе памяць аб Бацькаўшчыне. Над ім зьмешчаны два здымкі Маскіма: арыгінал — Максім з братамі й цёткай Марыяй (Ніжні Ноўгарад); муляж-выкадроўка ў круглай рамцы ў павялічаным выглядзе.

Першая заля, прысьвечаная дзяцінству паэта.
  • Станаўленьне творчае індывідуальнасьці

Кампазыцыйным ядром залі зьяўляецца графічны шэраг з 12-ці постацей рэлігійных і культурных дзеячаў старажытнае Беларусі. Другі — фатаздымачныя выявы беларускіх дзеячаў XIX — пачатку XX стагодзьдзяў. Экспанаты-сымбалі — слуцкі пояс і Трэці Статут Вялікага Княства Літоўскага.

  • Росквіт творчага таленту Максіма Багдановіча

У гэтай залі дзьве асноўныя дамінанты — зборнік «Вянок» на асобным стэндзе й стэнд-ніша з экспанатамі, у якіх увасоблена творчае крэда «песьняра творчае красы».

Таксама экспануюцца «Вянкі» з аўтографам паэта, падараваныя цёткам — Марыі й Магдалене, а таксама стрыечнае сястры Ганьне Гапановіч. Захоўваецца ў музэі й «Вянок», які належаў паэту Ўладзімеру Дубоўку.

Экспануецца «Вянок» з аўтографам-прысьвячэньнем Нюце Гапановіч. Зборнік паказаны ў скураной зь цісьненьнем аправе на асобным стэндзе. Малюнак з вокладкі «Вянка», зроблены ў 1905 годзе невядомым беларускім мастаком (вучнем Штыгліцкай школы, паводле ўспамінаў В. Ластоўскага) паўтораны на стэндзе.

Стэнд-ніша ў сваім цэнтры зьмяшчае здымак М. Багдановіча 1911 году, з двух бакоў ад яго «Наша Ніва» з «Апавяданьнем аб іконьніку й залатары» і «Калядная пісанка» з апавяданьнем «Апокрыф». Экспанатам-сымбалем зьяўляецца рэпрадукцыя гравюры «Хрыстос, які пастукаўся» (XIX ст.), што належала самаму блізкаму сябру паэта — Дыядору Дзябольскаму. Гэта ілюстрацыя да «Апокрыфа» — стылізаванага апавяданьня, напісанага ў форме эвангельскіх прыпавесьцяў.

  • Мадонны

Гэтая заля адрозьніваецца ад папярэдніх увядзеньнем двух інтэр’ерных вузлоў з асабістымі рэчамі Ганны Какуевай і Ганны Гапановіч.

Экспанаты-сымбалі — слуцкі пояс і Трэці Статут ВКЛ

Промні дзённага сьвятла трапляюць у залю праз паліхромныя (сьветлых колераў) вітражы з выявамі каласоў і васількоў. Крыжовая кампазыцыя, утвораная лепкай на столі (цёмна-малінавы крыж), падзяляе залю на тры ўмоўныя часткі й яднае дамінанты залі: гравюру «Сыкстынская Мадонна»; рукапісны зборнік «Зеленя», прысьвечаны Нюце Гапановіч (у авальнай з пазалотай нішы); партрэт Ганны Какуевай. Крыж на столі злучае гравюру са зборнікам «Вянок» у трэцяй залі, яны знаходзяцца на адной экспазыцыйнае лініі.

Гравюра «Сыкстынская Мадонна» — фрагмэнт твору эпохі Адраджэньня — Рафаэля Санты (геліягравюра). Аўтар — Ханфштайнгль (1804—1877). «Мадонна» была падараваная Максімам Горкім; верагодна падчас шлюбу Адама Багдановіча з Аляксандрай Волжынай. Пад гравюрай зьмешчаны фатаздымак Марыі Багдановіч з Максімам (1892—1893).

Сярод мэмарыяльных рэчаў Г. Какуевай вылучаецца вялікі партрэт Ані ў маленстве. Гэты партрэт бачыў М. Багдановіч у гасьцёўні Какуевых, дзе зьбіралася моладзь і Ганна грала на фартэпіяна.

Гадзіньнік, які адлічыў апошнія хвіліны жыцьця М. Багдановіча

Сярод здымкаў, дакумэнтаў, асабістых рэчаў Ганны Гапановіч цэнтральнае месца належыць рукапіснаму зборніку «Зеленя». Зборнік зьмешчаны ў авальнай нішы разам са здымкам Ганны Гапановіч. Гэта невялікі сшытак у лінейку, трошкі пацямнелы ад часу. На першай старонцы напісана: «Максим Богданович. „Зеленя“. Стихи. Перевод с белорусского автора. — Ярославль, 1909,13 гг.». Арыгінал «Зелені» захоўваўся з 1914 году ў Ганны Гапановіч, а пасьля яе сьмерці (1941) — у яе сястры Веры і, нарэшце, у Натальлі Кунцэвіч, якая й перадала яго ў дар музэю ў 1981 годзе. Гэта адзін зь першых экспанатаў музэю.

На століку каля кутняга стэнда са здымкам цёткі Марыі ў беларускім народным адзеньні й маленькай Наташай Кунцэвіч экспануецца дзіцячая цацка — мядзьведзь Васенька. Гэтага мядзьведзіка 22-гадовы Максім Багдановіч падараваў, у адзін з прыездаў зь Яраслаўля ў Ніжні Ноўгарад, двухгадовай пляменьніцы Наташы — унучцы цёткі Магдалены. Падарунак Натальля Кунцэвіч зьберагла й перадала ў музэй. Гэта адна з рэчаў, якую трымаў у руках Максім Багдановіч.

  • Сьмерць паэта. Нязьдзейсьненыя задумы.

Атмасфэра трагізму апошніх месяцаў жыцьця паэта, нязбытнасьць мар і жаданьняў у пятай залі перадаюцца праз сымболіку экспанатаў і складанае мастацкае вырашэньне. У параўнаньні з папярэднімі, гэтая заля менш насычаная экспанатамі. Лепка й мэталёвая аздоба на столі й сьценах праз ідэю і вобраз Страцім-Лебедзя адлюстроўваюць тэму нязьдзейсьненых задум.

Памёр паэт уначы 25 траўня (12 траўня паводле старога стылю). Памінальную службу адправілі ў саборы Аляксандра Неўскага. На магіле паставілі белы крыж. Гадзіньнік паэта, які адлічыў апошнія хвіліны ягонага жыцьця, падараваны Максіму бацькам пасьля заканчэньні гімназіі, экспануецца пад партрэтам.

У жніўні 2008 году калекцыянэр беларускага паходжаньня Леанід Закс перадаў у дар музэю 20 графічных работ мастакоў-авангардыстаў XIX—XX стагодзьдзяў. Усе гэтыя мастакі мелі дачыненьне да Беларусі й наведвалі Віцебск, таму ён вырашыў перадаць творы беларускаму музэю. Выстава гэткіх карцінаў мела назву «Беларусі зь любоўю» і працягвалася з 26 жніўня па 27 верасьня 2009 году[55].

Музэй Максіма Багдановіча ў Горадні

З 1986 году адчынены музэй у Горадні, у якім жыла сям’я Багдановічаў[56]. З 1 студзеня 1995 году музэй працуе як самастойная ўстанова культуры. Літаратурны аддзел быў разьмешчаны ў 4-х пакоях дома (плошча экспазыцыі 56 м²). У гэтым доме з 1892 па 1896 год жыў М. Багдановіч (у 1965 годзе на доме была ўсталявана мэмарыяльная шыльда). Паводле іншых зьвестак сям’я Максіма Багдановіча жыла ў адным з суседніх дамоў.[57]

Да стварэньня музэйнае калекцыі ў Горадні прыклала руку й беларуская паэтка Ларыса Геніюш. Былі перададзеныя нават яе вышыванкі, на якіх валошкі — кветкі, што так падабаліся Максіму. Але рарытэтны зборнік вершаў Багдановіча «Вянок» 1913 году выданьня Ларыса вырашыла пакінуць у спадчыну свайму сыну Юрку, што жыў за мяжой. Пасьля сьмерці паэткі яе сын зьбіраўся перавезьці «Вянок» у Польшчу, але пад пагрозай канфіскацыі зборніка на польскае мяжы, вырашыў пакінуць у спадчыну музэю й яго.

Экспазыцыя мае залі: партрэтная галерэя знакамітых людзей; літаратурна-грамадзкі рух канца XIX — пачатку XX стагодзьдзяў; гарадзенскі пэрыяд жыцьця сям’і Багдановічаў. Ёсьць чатыры мэмарыяльныя пакоі: кабінэт бацькі, пакой маці, дзіцячы пакой, гасьцёўня, а таксама аддзел «Гарадзеншчына літаратурная: мінулае і сучаснае».

Музэй у Яраслаўлі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2008 годзе адкрыўся дом-музэй Максіма Багдановіча ў Яраслаўлі[58].

Мэмарыяльны музэй разьмешчаны ў невялікай драўлянае хаце па вул. Чайкоўскага, 21-а, у якой з 1908 па 1916 гг. жыла сям’я Максіма Багдановіча. З 1996 году на базе музэю працуе Цэнтар Беларускае культуры. Там магчыма пачуць беларускія песьні, пачытаць кнігі беларускіх аўтараў, азнаёміцца з выданьнямі беларускае прэсы. У Цэнтры ладзяцца Дні нацыянальнае беларускае кухні, музычныя й паэтычныя вячэры, сьвяты, прысьвечаныя знамянальным датам у гісторыі Беларусі[59].

10 сьнежня 2008 году ў вялікай зале Белдзяржфілярмоніі адбылася прэм’ера спэктакля «Дзень Максіма Багдановіча». Аўтар гэтага музычна-тэатральнага праекту Ларыса Сімаковіч назвала яго «сучаснай містэрыяй у адной дзеі і адным вечары»[60]. У пастаноўцы задзейнічаны акторы беларускіх тэатраў, беларускія гурты N.R.M., «Клясык-Авангард», «Ліцьвінскі хмель», «In Search For». Галоўную ролю — паэта Максіма Багдановіча — выканала акторка Сьвятлана Зелянкоўская. Паводле сюжэту, паэт праходзіць празь дзевяць містэрыяў разам з пэрсанажамі сваіх вершаў. У кожным эпізодзе ён сустракаецца з рознымі героямі — Моцартам, Сальеры, тэатральным рэжысэрам Мікалаем Пінігіным, радыёвядучым, вулічнымі рэп-выканаўцамі і г. д.[61]

  • У 2000 годзе ў нашаніўскім праекце пад назвай «100 беларускіх кніг XX стагодзьдзя» кніга Максіма Багдановіча «Вянок» зь вялікім адрывам ад іншых была абраная лепшай кнігай сыходзячага стагодзьдзя, а самога аўтара чытачы абралі лепшым беларускім паэтам стагодзьдзя[62].
  • Да 120-годзьдзя са дня нараджэньня Максіма Багдановіча, якое адзначалася ў 2011 годзе, было заплянаванае выданьне энцыкляпэдыі клясыка нацыянальнае літаратуры. Праца над даведнікам пачалася ў выдавецтве «Беларуская савецкая энцыклапедыя» напрыканцы 1980-х гг. З тысячы артыкулаў, якія плянавалася ўключыць у выданьне, было напісана больш за 600, аднак, на гэтым праца й спынілася. У 2008 годзе кіраўніцтва літаратурнага музэю М. Багдановіча зьвярнулася да Міністэрства інфармацыі й да дырэктара выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Генадзя Пашкова з прапановай завяршыць працу над даведнікам[63].
  • Напрыканцы 2008 году Міністэрства замежных і эўрапейскіх справаў Францыі й амбасада Францыі ў Беларусі абвясьцілі праграму спрыяньня публікацыям пад назвай «Максім Багдановіч». Беларускім выдаўцам будуць дапамагаць зь перакладам і публікацыяй твораў сучасных францускіх аўтараў у такіх галінах як літаратура, філязофія, гуманітарныя і сацыяльныя навукі, мастацтва і культура, навука і тэхніка[64].
  • У кастрычніку 2009 году ў Траецкім прадмесьці падчас будаўніцтва шматпавярховае падземнае стаянкі быў зьнесены падмурак дома, у якім жыў Максім Багдановіч. Гэты аб’ект унесены ў сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі. Пасьля размоваў з кіраўніком заказчыка будаўніцтва элітнага жыльля была дасягнутая дамова аб узнаўленьні дома Багдановіча на тым жа месцы і ў тым жа выглядзе, у якім ён існаваў напрыканцы XIX ст[65].
  • Па ініцыятыве інтэрнэт-парталу TUT.BY напапярэдадні 118-годзьдзя са дня нараджэньня Максіма Багдановіча міністар культуры Беларусі Павал Латушка прачытаў вершы «Зорка Вэнэра» й «Слуцкіе ткачыхі», амбасадар Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан і паэт Андрэй Хадановіч выканалі верш «Я хацеў бы спаткацца з вамі на вуліцы», музыка Лявон Вольскі прачытаў верш з цыклю «Лясун»[66].

Пераклады на замежныя мовы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]


Архіўныя дакумэнты

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратурная крытыка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Назвы вершаў са зборніка «Вянок» тут і далей пададзеныя ў аўтарскай артаграфіі.
  1. ^ Святлана Белая. Яраслаўль у лёсе Максіма Багдановіча: дакументальнае эсэ. – Мінск: «Беллітфонд», 2006. – С. 98
  2. ^ а б Maksim Bahdanovič // SNAC (анг.) — 2010.
  3. ^ Максім Багдановіч / Іван Навуменка. — Мн.: Бел. навука, 1997. — С. 4
  4. ^ а б в г Максім Багдановіч // Архівы Беларусі
  5. ^ Бярозкін Р. С. Чалавек напрадвесні. Мн., 1986. С. 163
  6. ^ Бярозкін Р. С. Чалавек напрадвесні. Мн., 1986. С. 75
  7. ^ Максім Багдановіч. Маладыя гады: Выбранае. — Менск: Мастацкая літаратура, 2001.
  8. ^ Багдановіч Максім // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Менск: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6.
  9. ^ Тамара Федарцова. «Так вершы ззяюць даўняю красой…»: да праблемы станаўлення класічнага верша ў творчасці М. Багдановіча // Зборнік дакладаў: Матэрыялы дакладаў і паведамленняў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (2001 г.) «Максім Багдановіч і іншанацыянальныя літаратуры» // Літаратурны музей М. Багдановіча; Склад. І. В. Мышкавец. — Мінск, 2003. С. 174
  10. ^ Алла Шешкен. Эпилог к «Веронике» Максима Багдановича в контексте русской и европейской литературной традиции // Зборнік дакладаў: Матэрыялы дакладаў і паведамленняў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (2001 г.) «Максім Багдановіч і іншанацыянальныя літаратуры» // Літаратурны музей М. Багдановіча; Склад. І. В. Мышкавец. — Мінск, 2003. С. 196  (рас.)
  11. ^ Гілевіч Н. Страцім-лебедзь беларускай паэзіі // Багдановіч М. Op. cit. С. 16
  12. ^ а б в г Алег Лойка. Паэт нараджаецца не аднойчы // Багдановіч М. Поўны збор твораў. У 3 т. Т. 1. Вершы, паэмы, пераклады, наследванні, чарнавыя накіды. — Мн:. Навука і тэхніка, 1992.— С. 27—29
  13. ^ Міхась Мушынскі. Навуковая і літаратурна-крытычная спадчына М. Багдановіча // Багдановіч М. Поўны збор твораў. У 3 т. Т. 3. Публіцыстыка, лісты, летапіс жыцця і творчасці. — Мн:. Навука і тэхніка, 1995.— С. 448
  14. ^ Да 125-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры М. А. Багдановіча
  15. ^ Максім Багдановіч / Іван Навуменка. — Мн.: Бел. навука, 1997. — С. 8
  16. ^ Maksim B—wicz. Muzyka.  (бел.) // Naša Niwa : газэта. — 1907, 6 (19) lipca. — № 26. — С. 4.
  17. ^ Уладзімер Содаль. Ядвігін Ш. і Максім Багдановіч(недаступная спасылка) // Наша Ніва, 2001
  18. ^ Архівы Беларусі. Браніслаў Эпімах-Шыпіла: асоба і дзейнасць
  19. ^ Багдановіч, М. А. Інтымны дзённік: выбр. тв. / Максім Багдановіч; уклад. Ул. Сіўчыкаў; прадм. Р. Барадуліна; маст. А. Кашкурэвіч. — Мн.: «Радыёла-Плюс», 2006. С. 504
  20. ^ Марына Мазуркевіч. Дзе ў Беларусі ўшанаваная памяць Максіма Багдановіча // Радыё «Нямецкая хваля», 23 сакавіка 2008 г. Архіўная копія ад 23 сакавіка 2008 г. Праверана 28 траўня 2016 г.
  21. ^ а б в Данута Бічэль. Пакуль што адзіная // Наша вера, 3 (25)/2003
  22. ^ Багдановіч М. Поўны збор твораў. У 3 т. Мінск, 1992—1995.
  23. ^ Літаратурны музэй Максіма Багдановіча / Рэд. Алесь Бяліцкі; адказн. рэд. Зьміцер Саўка; макет. Аляксандр Вейнік; пераклад. Юлія Грыбкова, Віялета Паганава, Ілона Урбановіч. Друк: Orthdruk Białastok / Polska, 1996. С. 30—31
  24. ^ Вацлаў Ластоўскі. Мае ўспаміны аб М. Багдановічу. 1925
  25. ^ Данута Бічэль. Наш Непазнаны. Да 110-й гадавіны з дня нараджэння Максіма Багдановіча // Наша вера, красавік 2001
  26. ^ Святлана Белая. Яраслаўль у лёсе Максіма Багдановіча: дакументальнае эсэ. — Мінск: «Беллітфонд», 2006. — С. 75
  27. ^ Святлана Белая. Яраслаўль у лёсе Максіма Багдановіча: дакументальнае эсэ. — Мінск: «Беллітфонд», 2006. — С. 6
  28. ^ Багдановіч, М. А. Інтымны дзённік: выбр. тв. / Максім Багдановіч; уклад. Ул. Сіўчыкаў; прадм. Р. Барадуліна; маст. А. Кашкурэвіч. — Мн.: «Радыёла-Плюс», 2006. С. 279—280
  29. ^ Зборнік дакладаў: Матэрыялы дакладаў і паведамленняў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (2001 г.) «Максім Багдановіч і іншанацыянальныя літаратуры» // Літаратурны музей М. Багдановіча; Склад. І. В. Мышкавец. — Мінск, 2003. С. 52
  30. ^ Багдановіч гаворыць пра сваю адзіную кнігу, якую ён пасьпеў выдаць: пра зборнік „Вянок“, які выйшаў у 1913 годзе (за чатыры гады да сьмерці)
  31. ^ а б Архіўныя матэрыялы да жыцця і творчасці Максіма Багдановіча / Літ. музей М. Багдановіча. — Мн., 1996. С. 126
  32. ^ Последствия романтического путешествия // Советская Белоруссия, 16 кастрычніка 2002
  33. ^ Таямніца магілы Максіма Багдановіча // euramost.org, 5 студзеня 2006
  34. ^ Магілу Багдановіча не перанесьлі ў Менск з-за «Салідарнасьці»(недаступная спасылка) // Беларускае Радыё Рацыя, 24 траўня 2008
  35. ^ Бярозкін Рыгор. Чалавек напрадвесні: Расказ пра Максіма Багдановіча: Для ст. шк. узросту / Пер. з рус. Ю. М. Канэ; Маст. У. М. Вішнеўскі. — Мн.: Нар. асвета, 1986. С. 19
  36. ^ а б в г д Максім Багдановіч // Шлях паэта: Зборнік успамінаў і біяграфічных матэрыялаў пра Максіма Багдановіча. Мн., 1975
  37. ^ Беларускія пісьменнікі ў венгерскіх перакладах // Наша Ніва, 25 студзеня 2010
  38. ^ а б в г д е ё ж з і к л Леанід Казыра. Перакладчыцкая спадчына Максіма Багдановіча
  39. ^ Багдановіч М. Поўны збор твораў. У 3 т. Т. 2. Маст. проза, пераклады, літаратурныя артыкулы, рэцэнзіі і нататкі, чарнавыя накіды. — Мн:. Навука і тэхніка, 1993.— С. 291
  40. ^ Багдановіч М. Поўны збор твораў. У 3 т. Т. 2. Маст. проза, пераклады, літаратурныя артыкулы, рэцэнзіі і нататкі, чарнавыя накіды. — Мн:. Навука і тэхніка, 1993.— С. 360—361
  41. ^ Багдановіч М. Поўны збор твораў. У 3 т. Т. 3. Публіцыстыка, лісты, летапіс жыцця і творчасці. — Мн:. Навука і тэхніка, 1995.— С. 247
  42. ^ Валентин Викторович Волков. Портрет Максима Богдановича. 1927 г.
  43. ^ Узор родного василька возвращается на Родину // Советская Белоруссия, 18 красавіка 2008
  44. ^ Минск старый и новый. Улица Максима Богдановича.
  45. ^ Памятник Максиму Богдановичу
  46. ^ У Менску пачаўся дэмантаж помніка Багдановічу // Наша Ніва, 15 красавіка 2008
  47. ^ Пазьняк параўнаў дэмантаж помніка Багдановічу з парваньнем сьцяга Ціцянковым // Наша Ніва, 15 красавіка 2008
  48. ^ Помнік Максіму Багдановічу ўсталявалі каля Опернага тэатра на новым месцы // Эўрапейскае радыё для Беларусі, 26 чэрвеня 2008
  49. ^ Филиал музея «Фольварк Ракутёвщина». Историческая справка
  50. ^ Музэй-сядзіба Максіма Багдановіча // Radzima.org
  51. ^ Вёску Ракуцёўшчына, дзе калісьці адпачываў сам Максім Багдановіч, у гэтыя дні прыхільнікі яго творчасьці ператвараюць у вялікую фестывальную пляцоўку // tvr.by, 3 жніўня 2009
  52. ^ Сказка о мотыльке и аисте, или Дом поэта // Советская Белоруссия, 23 чэрвеня 2006
  53. ^ Літаратурны музэй Максіма Багдановіча
  54. ^ Беларуская хатка — филиал Литературного музея М.Богдановича.
  55. ^ Работы художников-авангардистов Серебряного века переданы музею Максима Богдановича // Советская Белоруссия, 27 жніўня 2009
  56. ^ Афіцыйны сайт музэю ў Гародні
  57. ^ 100 адрасоў Свабоды. Музэй Багдановіча, Гародня. Радыё Свабода (18 лістапада 2009).
  58. ^ Завтра в Ярославле откроется мемориальный дом-музей Максима Богдановича
  59. ^ Музей М. Богдановича на yarland.ru
  60. ^ Аўтар праекта «Дзень Максіма Багдановіча» Ларыса Сімаковіч: Містэрыя — гэта найлепшая тэрыторыя існавання прарока // БелаПАН, 11 сьнежня 2008
  61. ^ Лявон Вольскі і Святлана Зелянкоўская адсвяткавалі ў філармоніі дзень нараджэння // Салідарнасьць, 11 сьнежня 2008
  62. ^ Сто беларускіх кніг XX стагодзьдзя // Наша Ніва, 2000
  63. ^ К 120-летию со дня рождения Максима Богдановича издадут энциклопедию // Советская Белоруссия, 23 траўня 2008
  64. ^ Францыя абвяшчае праграму «Максім Багдановіч» // Радыё Свабода, 12 сьнежня 2008
  65. ^ Дом, где родился Богданович, восстановит застройщик элитного жилья.(недаступная спасылка) // Комсомольская Правда, 31 кастрычніка 2009
  66. ^ «Я хацеў бы спаткацца з вамі на вуліцы»… Вядомыя асобы чытаюць Багдановіча // TUT.BY, 9 сьнежня 2009
  67. ^ Сіёры Кіёсава (8 сакавіка 2020) Выйшаў з друку зборнік перакладаў вершаў паэта Максіма Багдановіча на японскую мову ў Вільне. Міжнародная асацыяцыя беларусістаў
  68. ^ У Вільні выйшла кніга вершаў Максіма Багдановіча па-японску. Радыё Свабода (08 сакавік 2020).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]