Мастацкая літаратура (выдавецтва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мастацкая літаратура
Mastackaja litaratura logo.png
Тып Выдавецтва
Заснаваная 6 сакавіка 1972 (46 гадоў таму)
Заснавальнікі выдавецтва «Беларусь»
Разьмяшчэньне Менск, пр. Пераможцаў, д. 11, каб. 903
Ключавыя фігуры Уладзіслаў Мачульскі, Віктар Шніп
Галіна Выдавецкая
Прадукцыя Кнігі
Матчына кампанія Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт www.mastlit.by

«Мастацкая літаратура» — дзяржаўнае кніжнае выдавецтва, якое ажыцьцяўляе выпуск мастацкае літаратуры.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» ўтварылася ў 1972 годзе на аснове рэдакцый мастацкае й дзіцячае літаратуры выдавецтва «Беларусь». Гэта быў час, калі інтэлектуальны й эстэтычны ўзровень грамадзтва патрабаваў выданьня велізарнай колькасьці мастацкае літаратуры розных кірункаў і жанраў, а ў адукацыйных дзяржаўных праграмах было прадугледжана глыбейшае вывучэньне клясыкаў беларускае й сусьветнае літаратуры.

За савецкім часам у выдавецтве існавалі рэдакцыі паэзіі і прозы, збораў твораў, выбраных твораў і перакладнай літаратуры, крытыкі і драматургіі, літаратуры народаў СССР, гісторыка-дакумэнтальных кніг «Памяць». Штогод выдавалася каля двухсот кніг, адрасаваных шырокаму колу чытачоў. Тыраж кніг арыгінальнае паэзіі быў ня менш за тры тысячы, а арыгінальнае прозы — ня менш як шэсьць тысяч асобнікаў.

Выходзілі сэрыі «Першая кніга паэта» (з 1968), «Першая кніга празаіка» (з 1971), «Паэзія народаў» (з 1971), «Бібліятэка замежнай прозы» (з 1983), «Скарбы сусьветнай літаратуры» (з 1989), «Бібліятэка беларускай класікі» (з 1990).

У выдавецтве выйшлі зборы твораў такіх пісьменьнікаў як Якуб Колас, Кузьма Чорны, Кандрат Крапіва, Аркадзь Куляшоў, Іван Шамякін, Алесь Якімовіч, Янка Брыль, Васіль Быкаў, Іван Мележ, Пімен Панчанка, Іван Навуменка, Максім Гарэцкі, Піліп Пестрак, Пятрусь Глебка, Зьмітрок Бядуля, Алесь Бачыла, Андрэй Макаёнак, Уладзімер Караткевіч, Аляксей Пысін, Іван Пташнікаў, Ніл Гілевіч, Рыгор Барадулін і іншых.

Цяпер выдаюцца сэрыі «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХ стагоддзя» (абедзьве з 1998 году), «Беларуская паэзія ХХІ ст.», «Беларуская проза ХХІ ст.».

Дырэктары выдавецтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўныя рэдактары выдавецтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Супрацоўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спачатку штат супрацоўнікаў выдавецтва налічваў больш за сто чалавек, сорак пяць зь іх зьяўляліся членамі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Сярод іх Алесь Разанаў, Уладзімер Арлоў, Рыгор Барадулін, Барыс Сачанка, Леанід Дранько-Майсюк, Варлен Бечык, Мікола Мятліцкі, Вадзім Спрынчан, Алесь Бачыла, Вера Палтаран, Павал Місько, Алена Васілевіч, Уладзімер Машкоў, Васіль Жуковіч, Вячаслаў Адамчык, Алесь Камароўскі і іншыя.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Мастацкая літаратура // Беларусь: Энцыклапедычны даведнік. - Мн.: БелЭн, 1995. - С. 467.
  • Гісторыя выдавецтва — Афіцыйны сайт выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]