Мар’ян Дукса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мар’ян Дукса
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 5 красавіка 1943(1943-04-05)
Каракулічы, Занарацкі сельсавет, Мядзельскі раён, Вялейская вобласьць, БССР, СССР
Памёр 19 красавіка 2019(2019-04-19) (76 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт і празаік

Мар’ян Дукса (5 красавіка 1943, Каракулічы, Мядзельскі раён, Менская вобласьць — 19 красавіка 2019[1]) — беларускі паэт.

Біяграфічныя звесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Рана страціў бацьку. У 1958—1960 гг. займаўся ў Свірскай вучэльні мэханізацыі сельскай гаспадаркі, закончыўшы яе, працаваў у калгасе ўлікоўцам трактарнай брыгады, адначасова вучыўся завочна ў сярэдняй школе. У 1969 годзе скончыў філялагічны факультэт БДУ. З 1969 па 1987 год працаваў настаўнікам сярэдняй школы ў Солах.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На старонках рэспубліканскай пэрыёдыкі выступае з вершамі з 1960 году. Выдаў вершаваныя зборнікі «Спатканне» (1967), «Крокі» (1972), «Станцыя» (1974), «Прыгаршчы суніц» (1976), «Забытыя словы» (1979), «Зона супраціўлення» (1982), «Твая пара сяўбы» (1985), «Заснежаныя ягады» (1989), «Горн прымірэньня» (1993). Аўтар кніг для дзяцей «Зялёны акварыум» (1980) і «Світаюць сосны» (1987).

Усё свае жыцьцё, акрамя хіба студэнцкіх гадоў, Мар’ян Дукса зьвязаў з вёскаю.

Прэміі і ўзнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ляўрэат Літаратурнай прэміі Саюза пісьменьнікаў Беларусі імя А.Куляшова (1990) за кнігу паэзіі «Заснежаныя ягады» (1989).

Ушанаваньне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ганаровы грамадзянін Смаргоні з 3 ліпеня 2013 году.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Памёр паэт Мар’ян Дукса, Наша Ніва, 19-04-2019

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Стальмахоў, В. Е. Паэтычнае слова Мар’яна Духсы / рэдкалегія: П. К. Дзюбайла (адказны рэдактар), М. М. Грынчык,, Я. К. Усікаў // Асаблівасці развіцця літаратурнага працэсу ў Беларусі на сучасным этапе: беларуская рэспубліканская навукова-тэарэтычная канферэнцыя (1978 ; Мінск)]]. — Мн.: Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага, 1979.
  • Мар’ян Дукса / Аляксей Гардзіцкі // Беларускія пісьменнікі: 1917-1990. : Даведнік. — Менск: Мастацкая літаратура, 1994. — ISBN ISBN 5-340-00709-X.
  • Дукса Мар'ян Мікалаевіч. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 1998. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0106-0 — С. 256.


Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]