Узвышша (часопіс)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Узвышша»
Uzvissha1.JPG
Тэматыка літаратурны часопіс
Краіна Беларусь
Адрас Менск
Выдавец Узвышша і Беларусь
Дата заснаваньня 1927
Дата закрыцьця 1931
Мова беларуская

«Узвы́шша» (1927—1931) — літаратурна-мастацкі часопіс (“часопісь літаратуры, мастацтва і крытыкі”), створаны сябрамі аднайменнай літаратурнай суполкі.

Лічыцца адным з самых адметных і значных літаратурна-мастацкіх выданьняў у гісторыі новай беларускай літаратуры. З 1927 па 1930 год выдаваўся літаратурнай суполкай “Узвышша”, а ў 1931 годзе — Беларускім дзяржаўным выдавецтвам у Менску. Усяго было выдадзена 44 нумары часопісу ў 39 кнігах[1].

Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На старонках часопіса друкавалі свае творы, а таксама літаратурна-крытычныя артыкулы Кузьма Чорны, Уладзімер Дубоўка, Кандрат Крапіва, Адам Бабарэка, Зьмітрок Бядуля, Пятро Глебка, Сяргей Дарожны, Максім Лужанін, Язэп Пушча, Тодар Кляшторны, Лукаш Калюга, Андрэй Мрый і інш. Шматлікія з прадстаўленых у часопісе твораў зрабіліся нацыянальнай клясыкай (раман “Запіскі Самсона Самасуя” А. Мрыя, аповесьці “Лявон Бушмар” К. Чорнага, “Ні госьць ні гаспадар” Л. Калюгі, паэма “Кругі” У. Дубоўкі і інш.).

Ня меншую цікавасьць і значнасьць уяўляюць зьмешчаныя ў выданьні літаратуразнаўчыя, крытычныя і моўныя артыкулы, у якіх уздымаліся пытаньні і шукаліся спосабы разьвязаньня разнастайных праблемаў (мастацкія канцэпцыі, герой, тэма, форма і інш.), зьвязаных з вызначэньнем напрамкаў разьвіцьця беларускай літаратуры, а таксама распрацоўкай, кадыфікацыяй і нармаваньнем беларускай літаратурнай мовы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]