Генадзь Сагановіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Генадзь Сагановіч
Род дзейнасьці беларускі гісторык, археоляг
Дата нараджэньня 13 студзеня 1961 (63 гады)
Месца нараджэньня вёска Турная, Івацэвіцкі раён, БССР
Месца вучобы
Занятак гісторык, археоляг
Навуковая сфэра гісторыя
Месца працы
Узнагароды

Гена́дзь Мікала́евіч Сагано́віч (нарадзіўся 13 студзеня 1961 году, вёска Турная, Івацэвіцкі раён) — беларускі гісторык, археоляг. Кандыдат гістарычных навук (1989[1] або 1990[2]). Доктар габілітаваны (беларускі адпаведнік — доктар гістарычных навук; 2018)[3]

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Менскі пэдагагічны інстытут (1984). Быў асьпірантам (1984—1987), малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытуту гісторыі НАН Беларусі (1990—1992). З 1992 году старэйшы навуковы супрацоўнік НАНБ. У 2005 годзе звольнены з афіцыйнай фармулёўкай «за парушэньне працоўнай дысцыпліны» і выведзены навуковай радай Інстытуту гісторыі са свайго складу.

Жанаты, двое дзяцей.

Навуковая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праводзіў раскопкі прыватна-уласьніцкіх замкаў (Гарадоцкі, Глускі, Койданаўскі, Лоскі і інш.) і на іх аснове дасьледаваў кавальства Беларусі эпохі фэадалізму. Вывучае вайскова-палітычную гісторыю Беларусі і Вялікага Княства Літоўскага.

Адзін з заснавальнікаў і старшыня Беларускага навукова-гуманітарнага таварыства (1987—1992), заснавальнік і галоўны рэдактар часопісу «Беларускі гістарычны агляд» (ад 1994 году). Узнагароджаны мэдалём Ф. Багушэвіча Беларускага ПЕН-цэнтру (1996).

Асноўныя працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар шматлікіх папулярных кніжак пра Вялікае Княства Літоўскам і Маскоўскую дзяржаву (у тым ліку «Невядомая вайна 1654—1667», Г. Сагановіч — адзін з аўтараў кнігі «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі»).

  • Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. — 62 с ISBN 5-343-01109-8.
  • Войска Вялікага княства Літоўскага ў XVI—XVII стст. — Мн: Навука i тэхнiка, 1994. — 79 с.: іл. ISBN 5-343-01244-3.
  • Невядомая вайна, 1654—1667. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995. — 144 с ISBN 5-343-01637-5.
  • Полацкая вайна, 1563—1579 гг. // Адраджэнне: Гіст. альманах. — Мн., 1995 Вып. 1;
  • Царкоўная вунія 1596 г. і пытанне нацыянальнай тоеснасці беларусаў у XVIII ст. // Наш радавод. Гродна, 1996. Кн. 7;
  • Нямецкая каталіцкая місія і Полацк у XIII ст. // Полацк: карані нашага радавода. — Полацк, 1996;
  • Беларусь і Нямецкі ордэн (да Крэўскай уніі) // 3 глыбі вякоў: Наш край. — Мн., 1997. Вып. 2;
  • У пошуках Сярэднявечча // Бел. гіст. агляд. 1997. Сш. 1—2;
  • Полацк і нямецкая калонія на Дзвіне // Там жа. 1998. Сш. 1;
  • Немцы ў Полацку часоў Францыска Скарыны // Беларусіха-Albaruthenica. — Мн., 1998. Кн. 9;
  • Дзесяць вякоў беларускай гісторыі, 862—1918. — Вільня: Наша Будучыня, 1999. — 223 с ISBN 9986-9229-7-X (разам з У. Арловым).
  • Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. — Мн.: Навука і тэхніка, 2001. — 62 с ISBN 5-343-01109-8.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ САГАНОВИЧ Геннадий Николаевич(недаступная спасылка) // Кто есть кто в Беларуси. — М.: Книжный дом «Университет», 1999. — ISBN 5-8013-0068-6/ Абараніў ў 1989, а зацверджаны ВАК 1990
  2. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 506
  3. ^ Генадзь Сагановіч абараніў доктарскую

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • САГАНОВИЧ Геннадий Николаевич(недаступная спасылка) // Кто есть кто в Беларуси. — М.: Книжный дом «Университет», 1999. — ISBN 5-8013-0068-6
  • Сагановіч Генадзь Мікалаевіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 42.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Генадзь Сагановічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў