Славамір Адамовіч
Славамір Генрыхавіч Адамовіч | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 8 сакавіка 1962[1] (58 гадоў) станцыя Унежма, Анескі раён, Архангельская вобласьць |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, журналіст |
Гады творчасьці | 1990 — наш час |
Жанр | верш |
Мова | беларуская мова |
Дэбют | кніга «Кальварыйскія клёны» (Менск, 1990) |
Прэміі | «Гліняны Вялес» (1996) |
http://berserk5.livejournal.com |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Адамовіч.
Славамір Генрыхавіч Адамовіч (нарадзіўся 8 сакавіка 1962, станцыя Унежма, Анескі раён, Архангельская вобласьць) — беларускі паэт, грамадзкі дзяяч.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сын Генрыха Станіслававіча й Грасільды з Чамярыцкіх Адамовічаў. Скончыў 8 клясаў Будслаўскае школы (1977), Сьвірскае СПТВ-17 (1979). Працаваў у Казахстане, пасьля ў саўгасе «Будслаўскі». У 1980—1982 гадах служыў у Савецкай арміі. Працаваў на Беларускай чыгунцы, на станкабудаўнічым заводзе імя Kiрава ў Менску. У 1986—1992 вучыўся на філялягічным факультэце БДУ; у 1991—1995 працаваў у «Настаўніцкай газеце». Таксама быў чальцом Партыі аматараў піва. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (з 1999).
У лістападзе 1995 напісаў верш «Убей президента!», за які быў арыштаваны, праз 10 месяцаў выпушчаны пад падпіску пра нявыезд. У жніўні 1997 на адным з апазыцыйных мітынгаў публічна зашыў сабе рот. У 2000 знаходзіўся ў ЗША, працаваў на будоўлях Нью-Ёрку. З 2002 жыве ў горадзе Будэ (Нарвэгія).
Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- «Кальварыйскія клёны» (Менск, 1990)
- «Зямля Ханаан» (Полацак, 1993)
- «Зваротныя правакацыі» (Полацак, 1994)
- «Каханьне пад акупацыяй» (Менск, 1996)
- «Сьпіраль Бруна» (Менск, 1997)
- «Плавільшчыкі расы» (Вільня, 1999)[2]
- «Турэмны дзёньнік» (Менск, 2001)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Кто есть кто в Республике Беларусь — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 7. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
- ^ http://rv-blr.com/pages/book_contents.jsp?idLit=4153(недаступная спасылка)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Блог С. Адамовіча ў ЖЖ
- Суполка аматараў творчасьці С. Адамовіча ў ЖЖ
- Славамір Адамовіч — Турэмны дзёньнік
- Паэт Славамір Адамовіч вяртаецца ў Беларусь?
![]() |
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Вікіпэдыя:Артыкулы зь непрацоўнымі спасылкамі
- Нарадзіліся 8 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1962 годзе
- Нарадзіліся ў Архангельскай вобласьці
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Беларускія чыгуначнікі
- Беларускія літаратары
- Беларускія палітыкі
- Беларусы ў Нарвэгіі
- Ляўрэаты прэміі «Гліняны Вялес»
- Сябры Саюзу беларускіх пісьменьнікаў