Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Нацыянальная бібліятэка
Новы будынак
Абрэвіятура НББ
Папярэднік Бібліятэка БДУ
Дата ўтварэньня 15 верасьня 1922 (96 гадоў таму)
Тып Бібліятэка
Юрыдычны статус Дзяржаўная ўстанова
Штаб-кватэра Менск, пр. Незалежнасьці, д. 116
Каардынаты 53°55′53″ пн. ш. 27°38′46″ у. д. / 53.93139° пн. ш. 27.64611° у. д. / 53.93139; 27.64611
Кіраўнік Раман Матульскі
Кіроўны орган Рада
Матчына кампанія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Сайт www.nlb.by
Колішняя назва Беларуская дзяржаўная і ўнівэрсытэцкая бібліятэка (да 14 траўня 1926 г.), Беларуская дзяржаўная бібліятэка (да 10 жніўня 1932 г.), Дзяржаўная бібліятэка БССР (да 19 траўня 1992 г.)

Нацыянальная бібліятэка Беларусі — галоўнае ўнівэрсальнае навуковае кнігасховішча Беларусі, заснаванае ў 1922 годзе на аснове бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Пры бібліятэцы дзейнічаюць музэй кнігі, 4 мастацкія галерэі і канфэрэнц-зала (490 месцаў). Час працы ў будні — 10:00—21:00. У выходныя (субота, нядзеля) — 10:00—18:00. Пры плаце за чытацкі білет патрабуецца пашпарт. Захоўвае больш за 9 млн дакумэнтаў XV—XXI стагодзьдзяў на больш як 50 мовах (відэа- і гуказапісы, газэты, кнігі, лічбавыя дакумэнты, мапы, мікрафільмы, навуковыя дысэртацыі, ноты, паштоўкі, плякаты, рукапісы, рэпрадукцыі карцін і часопісы).

Паслугі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За плату ажыцьцяўляюцца: агляд прэсы, ацэнка кошту і індэксаваньне выданьня, бібліяграфічная даведка, відэаздымкі, доступ у сеціва, капіяваньне, лямінаваньне, наведваньне агляднай пляцоўкі, пераплёт, правядзеньне мерапрыемстваў у канфэрэнц-залі, раздрукоўка, разьмяшчэньне абвестак, сканаваньне, складаньне сьпісу пісьмовых крыніц і экскурсіі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уваход у стары будынак

Пры заснаваньні ў бібліятэцы стварылі аддзел беларускай літаратуры і бібліяграфіі. Да 1926 г. пры ёй дзейнічала Беларуская кніжная палата. За 1929—1932 гады ўзьвялі адмысловы будынак бібліятэкі ў стылі канструктывізму (архітэктар Георгі Лаўроў) з агульнай (400 месцаў) і навуковай чытальнямі. На 1932 год захоўвала звыш мільёну выданьняў. Пры бібліятэцы заснавалі Бібліяграфічны інстытут БССР. Колькасьць чытачоў склала 15 тысячаў. Пасьля Другой сусьветнай вайны ацалела 321 тысяча асобнікаў выданьняў. У 1948 годзе бібліятэка колькасна аднавіла даваенны ровень сваіх запасаў. У 1956 годзе стала сховішчам дакумэнтаў ААН і ЮНЭСКО. У 1960 годзе пачала выдаваць штомесячны бібліяграфічны бюлетэнь «Новыя кнігі Беларусі». У 1961 годзе пабудавалі дадатковы корпус. У 1975 годзе бібліятэка стала ўнівэрсальным сховішчам Беларусі. У 1990 годзе займела электронны каталёг. На пачатак 1996 году захоўвала 7,3 млн выданьняў на больш як 50 мовах. За год выдала 500 тыс. чытачам звыш 3 млн асобнікаў выданьняў. Мела 14 чытальняў на 1000 месцаў. Ажыцьцяўляла кнігаабмен між амаль тысячай бібліятэк, у тым ліку 280 у 36 іншых краінах. За год ладзіла звыш 500 выставаў. Мела найбольшы ў Беларусі збор нотных выданьняў (77 тыс.)[1]. 16 чэрвеня 2006 году адчыніўся новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (20 чытальняў на 2000 месцаў). На 2011 г. 68% чытачоў атрымлівалі замоўленыя выданьні празь сеціва[2].

Кіраўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Тацяна Мінчэня. Бібліятэка нацыянальная Беларусі // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 3. — С. 143-144. — 511 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0068-4
  2. ^ Ала Мачалава. Адкрытыя кнігі // Зьвязда : газэта. — 5 лютага 2011. — № 23 (26887). — С. 4. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Нацыянальная бібліятэка Беларусісховішча мультымэдыйных матэрыялаў