Баўгарская мова
| Баўгарская мова български език | |
| Ужываецца ў | Баўгарыі, Румыніі, Паўночнай Македоніі, Украіне, Грэцыі, Турэччыне й іншых краінах |
|---|---|
| Рэгіён | Паўднёвая Эўропа |
| Колькасьць карыстальнікаў | больш за 10 мільёнаў |
| Клясыфікацыя |
|
| Афіцыйны статус | |
| Афіцыйная мова ў | Баўгарыі і Эўразьвязе |
| Рэгулюецца | Інстытут баўгарскай мовы пры БАН |
| Код мовы | |
| ISO 639-1 | bg |
| ISO 639-2(B) | bul |
| ISO 639-2(T) | bul |
| SIL | bul |
Баўга́рская мова (саманазва: български език) — мова ўсходняй падгрупы паўднёваславянскае групы славянскае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў. Дзяржаўная мова Баўгарыі, дзе зьяўляецца моваю большасьці насельніцтва.
На баўгарскай мове размаўляе большая частка баўгараў у Баўгарыі, пэўная частка іншых этнасаў краіны, а таксама некаторыя прадстаўнікі баўгарскай дыяспары ў сьвеце. Баўгарская мова разгаліноўваецца на вялікую колькасьць дыялектаў, аднымі з найбольш прыкметных асаблівасьцяў дыялектаў зьяўляецца розны лёс стараславянскіх зычных і галосных. Практычна ўсімі баўгарскімі лінгвістамі, а таксама некаторымі лінгвістамі іншых краінаў у якасьці дыялектаў баўгарскае мовы разглядаецца македонская мова (гл. палітычны статус македонскай мовы).
Арэал баўгарскае мовы займае амаль усю тэрыторыю Баўгарыі, некаторыя памежныя раёны Грэцыі й Турэччыны, а таксама некаторыя месцы гістарычнай баўгарскай дыяспары ў такіх краінах як, напрыклад, Украіна, Малдова і Румынія. Баўгары Румыніі размаўляюць на ўласных дыялектах (якія паходзяць з рэгіёну іх расьсяленьня з Баўгарыі), на якіх заснаваная ўласная літаратурная мікрамова — банацкая. У рэгіёнах Грэцыі ля баўгарска-македонскага памежжа, а таксама на паўднёвым захадзе Баўгарыі распаўсюджаныя пераходныя македонска-баўгарскія гаворкі, якія могуць клясыфікавацца як дыялекты македонскай або баўгарскай моваў. Ля межаў Македоніі, Сэрбіі й Македоніі распаўсюджаныя тарлацкія дыялекты — дыялекты, якія некаторымі рысамі збліжаюцца з баўгарскай мовай. Апрача таго, у Сэрбіі пражываюць уласна носьбіты баўгарскай мовы (пры мяжы з Баўгарыяй).
Асноўнае адрозьненьне ад паўднёваславянскіх моваў (і славянскіх наогул) — некаторая ступень аналітычнасьці (напрыклад, постпазыцыйны артыкль), якая, зрэшты, ёсьць і ў македонскай мове.
Літаратурная мова — на аснове цэнтральных дыялектаў Баўгарыі. Пісьмовасьць на кірылічнай аснове, якая сваім складам падобная на расейскі альфабэт (за выняткам некалькіх літараў, адсутных у баўгарскай). Гукавыя значэньні некаторых зь іх адрозьніваюцца: напрыклад, ъ пазначае асаблівы рэдукаваны гук ([ɤ]), щ — [ʃt].
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
| Вікіпэдыя мае вэрсію баўгарскай мовай |
| Гэта — накід артыкула пра адну з моваў сьвету. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |