Алесь Аркуш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алесь Аркуш
Алесь Аркуш у Варшаве на прэзэнтацыі раману «Палімпсэст».
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 28 траўня 1960(1960-05-28) (63 гады)
Жодзін, Менская вобласьць, БССР
Сужэнец Тацяна Козік[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, эсэіст, выдавец
Мова беларуская мова[1]
Подпіс
Творы на сайце Knihi.com
http://alesarkush.livejournal.com

Алесь Аркуш (нарадзіўся 28 траўня 1960) — беларускі паэт, эсэіст, выдавец, які друкуе ў Беларусі і Польшчы; сябра беларускага ПЭН-Цэнтру.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Жодзіне. Скончыў Жодзінскі політэхнікум і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. З 1987 году жыве ў Полацку. Уваходзіў у літаратурную суполку «Тутэйшыя». У 1993 годзе стварыў Таварыства Вольных Літаратараў. Выдаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». Выдавец і галоўны рэдактар літаратурнага альманаху «Калосьсе». Старшыня арганізацыйнага камітэту літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес». Аўтар каля дзесяці зборнікаў паэзіі і трох зборнікаў эсэістыкі: «Выпрабаваньне развоем» (2000), «Аскепкі вялікага малюнку» (2007), «Брызгалаўка» (разам з Барысам Козікам, 2009), раманаў «Палімпсэст» (2012), « Мясцовы час» (2014), «Захоп Беларусі марсіянамі» (2016) і «Сядзіба»[2] (2017). Аўтар тэксту гімна гораду Полацка і песень шэрагу рок-гуртоў: «Мясцовы час», «RIMA». Сталы аўтар тыднёвіка «Наша Ніва» і часопісаў «Arche», «Дзеяслоў».

Алесь Аркуш сябра беларускага ПЭН-цэнтру[3]. Друкаваў свае творы ў польскіх часопісах: «Kartki» (Беласток), «Czas Kultury» (Познань) і «Borussia» (Ольштын)[4].


Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]