Віктар Казько
Віктар Казько | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 23 красавіка 1940 (84 гады) Каленкавічы, Гомельская вобласьць |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | празаік |
Гады творчасьці | 1962 — цяперашні час |
Жанр | аповед, раман |
Мова | беларуская мова і расейская мова |
Дэбют | 1971 |
Значныя творы | «Хроніка дзетдомаўскага саду» |
Прэміі | Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Якуба Коласа, прэмія Ленінскага камсамолу Гліняны Вялес (2009) |
Узнагароды |
Віктар Казько (нарадзіўся 23 красавіка 1940) — беларускі празаік, піша на беларускай і расейскай мовах.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У гады Вялікай Айчыннай вайны ад выбуху бомбы загінула маці, замерзла маленькая сястрычка. Пасьля вайны Віктар не прыжыўся ў новай сям’і бацькі, падлеткам сышоў з дому. Выхоўваўся ў Вільчанскім і Хойніцкім дзіцячых дамах на Палесьсі. Пасьля сканчэньня ў 1956 васьмі клясаў, вучобу працягваў у Кемераўскім горным індустрыяльным тэхнікуме. Потым працаваў у шахце, у геолягаразьведцы. Яго ўражаньні пра гэты час рэалізаваліся ў аповесьцях «Цёмны лес — тайга густая» (1973), «Дзень добры й бывай» (1974), напісаных на расейскай мове.
3 1962 году зьвязаў свой лёс з журналістыкай: быў загадчыкам аддзела прамысловасьці таштагольскай гарадзкой газэты «Красная Шорня», літаратурным супрацоўнікам абласной газэты «Комсомолец Кузбасса», карэспандэнтам абласнога радыё. У 1970 скончыў завочнае аддзяленьне Літаратурнага інстытуту імя А. М. Горкага. Праз год пераехаў у Менск. 3 1971 году Казько супрацоўнік газэт «Чырвоная змена», «Советская Белоруссия», у 1973—1976 гадох — часопіса «Нёман». 3 1976 году на творчай рабоце. У 1985—1988 гадох сакратар Саюза пісьменьнікаў БССР. 3 1988 году зноў на творчай рабоце.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1972 «Высакосны год»
- 1973 «Цёмны лес — тайга густая»
- 1974 «Дзень добры й бывай»
- 1978 «Суд у Слабадзе»
- 1978 «Цвіце на Палессі груша»
- «Неруш»
- 1987 «Хроніка дзетдомаўскага саду» — раман
- 1990 «Но пасаран» — аповесьць
- 1991 «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел»
- 2009 «Бунт незапатрабаванага праху» — кніга прозы
Экранізацыі на кінастудыі «Беларусьфільм»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Паводка»
- «Сад»
- «Судны дзень»
- 2009 «Знакі лёсу. Віктар Казько» — дакумэнтальны фільм аб пісьменьніку[1]
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1977 — Прэмія Ленінскага камсамолу (за кнігу «Добры дзень і бывай»)
- 1982 — Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Якуба Коласа (за аповесьць «Суд у слабадзе»)
- 2009 — Гліняны Вялес (за кнігу прозы «Бунт незапатрабаванага праху»)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кантэкст — Віктар Казько «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» — Усевалад Сцебурака й Анатоль Івашчанка гутараць зь Віктарам Казько. Праверана 28 сьнежня 2021 г.
- У Беларусі стала сорамна жыць// Інтэрвію Віктара Казько для «Радыё Свабода» — «Салідарнасьць», 10 сакавік 2006
- Творы на «Беларускай Палічцы»
|
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 23 красавіка
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Ляўрэаты прэміі Ленінскага камсамолу
- Ляўрэаты прэміі «Гліняны Вялес»
- Ляўрэаты прэміі «Залаты апостраф»
- Ляўрэаты Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа
- Ляўрэаты прэміі Ленінскага камсамолу БССР
- Нарадзіліся ў Каленкавічах
- Беларускія літаратары
- Беларускія паэты і паэткі