Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 5 ліпеня 1965 (55 гадоў) Менск |
Сужэнец | Віктар Шніп |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, паэтка |
Гады творчасьці | 1983 — цяпер |
Жанр | верш, паэма, раман, аповесьць |
Мова | беларуская мова |
Творы на сайце Knihi.com | |
Людміла Рублеўская (сапр. Людміла Іванаўна Шніп; нарадзілася 5 ліпеня 1965 году, Менск) — беларуская пісьменьніца, паэтка, літаратарка.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Скончыла аддзяленьне архітэктуры Менскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікуму (1984). Працавала ў канструктарскім бюро на ВА «Гарызонт». Вучылася на аддзяленьні паэзіі Літаратурнага інстытуту ў Маскве (1986—1987), затым перавялася на беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэту БДУ, які скончыла ў 1994 годзе. Працавала ў газэце «Наша слова», часопісе «Першацвет». З 1996 году працавала ў аддзеле крытыкі, з 2002 — рэдактарка аддзелу літаратуры штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Цяпер аглядальніца аддзелу культуры газэты «Советская Белоруссия». Сябра СП СССР з 1990 году, сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў[1]. Жыве ў Менску. У шлюбе з паэтам Віктарам Шніпам.
Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() | |
---|---|
![]() |
Выпуск праграмы «Дыяблог. Пра літаратуру» на тэлеканале «Беларусь 3» з удзелам Людмілы Рублёўскай. 15 кастрычніка 2015 |
Друкуецца з 1983 году. Першы верш надрукавала ў газэце «Знамя юности». Піша як для дзяцей, так і дарослых. У прозе пісьменьніца камбінуе розныя жанры: дэтэктыў, гістарычны раман у духу Ўладзімера Караткевіча, псыхалягічны раман і раман гатычны. У яе раманах заўсёды паўстае і разьвіваецца адраджэнская тэма. Праз мастацкія сродкі яна ўздымае сацыяльныя і нацыянальныя тэмы, пытаньні (праблема загнатасьці беларускай мовы, тоеснасьці беларусаў наогул, рэпрэсіі, вынішчэньне інтэлігенцыі, рызыка асыміляцыі беларусаў і г. д.).
Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 2017 год — Ляўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, у намінацыі «Найлепшы празаічны твор» — за раман «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»[2]
Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Зборнік вершаў «Крокі па старых лесьвіцах» (паэзія, 1990),
- «Адукацыя» (паэзія, 1990),
- «Замак месячнага сяйва» (паэзія),
- «Старасьвецкія міты горада Б» (проза, 2002),
- кнігі казак для дзяцей «Прыгоды мышкі Пік-Пік» (2000),
- «Дзеці Гамункулуса» (аповесьць, 2000),
- «Сэрца мармуровага анёла» (аповесьць, 2001),
- «Пярсцёнак апошняга імпэратара» (аповесьць, 2002),
- «Пасьля Цэзара» (паэма),
- «Першы запавет» (паэма),
- «Шыпшына для Пані» (вершы і эсэ, 2007),
- «Карона на дне віра, альбо Казкі з хутара Юстына» (2008),
- «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Раман-інструкцыя» (раман, 2008)
- «Время И бремя архивов и времен» (у саўтарстве зь Віталём Скалабанам, 2009).
- «Сутарэньні Ромула» (раман, 2010).
- «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега» (першая кніга тэтралёгіі, раман 2012).
- «Авантуры студыёзуса Вырвіча» (другая кніга тэтралёгіі, раман 2014).
- «Авантуры драгуна Вырвіча» (трэцяя кніга тэтралёгіі, раман 2014).
- «Дагератып» (раман 2014).
- «Зьяўленьне інфанты» (вершы і проза, 2015).
- «Авантуры Пранціша Вырвіча» (тэтралёгія).
- «Пантофля Мнемазіны» (раман, 2018).
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Рублеўская Людміла // Беларускія пісьменнікі: 1917—1990. — Менск: Мастацкая літаратура, 1994. — ISBN 5-340-00709-X
- ^ Ларыса Цімошык СЛОЎныя перавагі : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 8 верасьня 2017. — В. 4939. — № 36. — С. 4.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Блог Л. Рублеўскай у LiveJournal
- Людміла Рублеўская на сайце «Родныя вобразы»
- Выбраныя творы Л. Рублеўскай на «Беларускай Палічцы»