Леанід Калодзежны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Леанід Калодзежны
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Леанід Трафімавіч Калодзежны
Нарадзіўся 28 лютага 1935
вёска Солаўе, Аршанскі раён, Віцебская вобласьць, Беларусь
Памёр 26 сьнежня 2003
Ворша, Віцебская вобласьць, Беларусь
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, дызайнэр
Гады творчасьці 1958—2003
Кірунак рэалізм
Жанр Прозааповесьць, навэля, апавяданьне
Мова Беларуская
Дэбют 1958 г. (літаратурна-мастацкі альманах «Дзьвіна»)
Значныя творы зборнікі апавяданьняў «Аўсяны звон» (1975 г.), «Бярозы ў жыце» (1981 г.)

Леані́д Трафі́мавіч Кало́дзежны (*27.02.1935, в. Солаўе, цяпер Андрэеўшчынскі сельсавет, Аршанскі раён, Віцебская вобласьць, Беларусь — †26.12.2003, Ворша, Віцебская вобласьць, Беларусь) — беларускі пісьменьнік.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 27 лютага 1935 году ў сялянскай сям’і вёсцы Солаўе. Пасьля заканчэньня школы вучыўся ў Віцебскай мастацка-графічнай педвучэльні з 1951 па 1953 год. Служыў у арміі з 1954 па 1957 год. Супрацоўнік аршанскай раённай газэты «Ленінскі прызыў» у 1958-1960 гадах. З 1961 году – мастак-афарміцель на Аршанскім льнокамбінаце. З 1977 году ў Саюзе пісьменьнікаў БССР. Памёр 26 сьнежня 2003 года.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аповесьці й апавяданьні яго вытрыманы ў традыцыйнай для беларускай літаратуры рэалістычнай манеры. Тэматычна творы Леаніда Калодзежнага зьвязаны пераважна з жыцьцём вёскі. Першае апавяданьне пабачыла сьвет у літаратурна-мастацкім альманаху «Дзьвіна» за 1958 год. Мноства апавяданьняў, навэлаў і аповесьцей: «Буян» (1992 г.), «Вечнасьць дымоў» (1996 г.), «Пад халодным небам» (1998 г.) — надрукаваны ў пэрыядычных выданьнях «Літаратура і мастацтва», «Полымя», «Маладосць» і інш. Аўтар кніг апавяданьняў «Аўсяны звон» (1975 г.) і «Бярозы ў жыце» (1981 г.).

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]