Мадрыд
Мадрыд | |||||
гішп. Madrid | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 871[1][2] | ||||
Краіна: | Гішпанія | ||||
Аўтаномная супольнасьць: | Мадрыд | ||||
Правінцыя: | Мадрыд | ||||
Кіраўнік: | Хасэ Люіс Мартынэс-Альмэйда[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 663 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 3 213 271 чал. | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 91 | ||||
Паштовы індэкс: | 28001–28081 | ||||
Нумарны знак: | M | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 40°25′1″ пн. ш. 3°42′12″ з. д. / 40.41694° пн. ш. 3.70333° з. д.Каардынаты: 40°25′1″ пн. ш. 3°42′12″ з. д. / 40.41694° пн. ш. 3.70333° з. д. | ||||
Мадрыд | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.madrid.es/ |
Мадры́д (па-гішпанску: Madrid) — сталіца й найбуйнейшы горад Гішпаніі. Насельніцтва гораду складае 3 266 126 чалавек[4], а ўсяго ў аглямэрацыі налічваецца 6 271 000 чалавек (паводле дадзеных за 2007—2009 гады)[5]. Гэта трэці па велічыні горад Эўрапейскага Зьвязу, пасьля Лёндану й Бэрліна, а ягоная сталічная аглямэрацыя зьяўляецца трэцяй па велічыні ў ЭЗ пасьля Лёндану й Парыжу.[6][7]. Горад ахоплівае ў агульнай складанасьці 604,3 км²[8].
Мадрыдзкая гарадзкая аглямэрацыя валодае трэцім паводле велічыні СУП у Эўрапейскім Зьвязе[9]. Горад моцна ўплывае на палітыку, адукацыю, сфэру забаваў, пытаньні захаваньня навакольнага асяродзьдзя, СМІ, моду, навукі й мастацтва, што робіць вялікі ўнёсак у ягоны статус як аднаго з асноўных глябальных гарадоў сьвету[10][11]. З-за сваёй эканамічнай моцы, высокага ўзроўню жыцьця й памеру рынку, Мадрыд лічыцца буйным фінансавым цэнтрам Паўднёвай Эўропы й Пірэнэйскага паўвострава, ён месьціць галаўныя офісы большасьці асноўных гішпанскіх кампаніяў. Мадрыд зьяўляецца самым наведавальным сярод турысаў горадам Гішпаніі й чацьвёртым на кантынэнце[12], а таксама займае 10-ы радок у сьпісе гарадоў з прыдатнымі ўмовамі для жыцьця ў сьвеце паводле дадзеных часопісу «Манокль», які быў апублікаваны ў 2010 годзе[13][14]. Мадрыд таксама знаходзіцца ў сьпісе 12 зялёных гарадоў Эўропы паводле дадзеных на 2010 год[15]. Горад у цяперашні час змагаецца за права правядзеньня летніх Алімпійскіх гульняў 2020 году[16].
Горад разьмешчаны на рацэ Мансанарэс у цэнтры краіны. Зьяўляючыся сталіцай Гішпаніі, горад месьціць рэзыдэнцыю ўрада, а таксама рэзыдэнцыю гішпанскага манарха, Мадрыд таксама зьяўляецца палітычным цэнтрам Гішпаніі[17]. Нягледзячы на тое, што Мадрыд валодае сучаснай інфраструктурай, горад захаваў гістарычны зьнешні выгляд. Ягоныя славутасьці ўключаюць Каралеўскі палац у Мадрыдзе, Тэатар Рэаль (Каралеўскі тэатар) з адрэстаўраваным у 1850 годзе Опэрным тэатрам; парк Буэна Рэтыра, заснаваны ў 1631 годзе, будынак Нацыянальнай бібліятэкі XIX стагодзьдзя, якая зьмяшчае некаторыя з гістарычных архіваў Гішпаніі, археалягічны музэй, а таксама Залаты трохкутнік мастацтваў, разьмешчаны ўздоўж Пасэо-дэль-Прада й які складаецца з трох мастацкіх музэяў: музэй Прада, Нацыянальны мастацкі музэй каралевы Сафіі й музэй Тысэна-Барнэмісы[18].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Не зважаючы на тое, што тэрыторыя сучаснага Мадрыду была заселена з дагістарычных часоў[19], у рымскую эпоху гэтая тэрыторыя належала дыяцэзіі Камплютум. Да нашых часоў захаваліся археалягічныя астанкі маленькай вёскі, якая існавала ў час эпохі вэстготаў, чыё імя, магчыма, было прынята пазьней арабамі[20]. Заснаваньне сучаснага гораду прыходзіцца з IX стагодзьдзе, калі Мухамад I заказаў будаўніцтва невялікага палаца ў тым жа месцы, дзе сёньня месьціцца каралеўскі палац. Вакол гэтага палаца была пабудавана невялікая цытадэль, аль-Мудайна. Цытадэль была заваявана ў 1085 годзе хрысьціянскім каралём Леона й Кастыліі Альфонса VI падчас ягонага прасоўваньня да Таледа. Ён перабудаваў мячэт гораду ў царкву Панны Альмудэны. У 1329 годзе генэральныя картэсы менавіта ў Мадрыдзе сабраліся на сваё першае пасяджэньне, каб даць параду каралю Альфонсу XI. Сэфардзкія габрэі й маўры працягвалі жыць у горадзе ў часы хрысьціянскага панаваньня, пакуль не былі выгнаныя ў канцы XV стагодзьдзя. Пасьля буйнога пажару Энрыке III Кастыльскі перабудаваў горад і ўсталяваў добра ўмацаваныя звонку сьцены ў Эль-Парда.
Позьняе Сярэднявечча
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каралеўства Кастыліі, са сталіцай у Таледа, і Каралеўства Арагон, са сталіцай у Сарагосе, былі злучаны ў сучасную Гішпанію каталіцкімі манархамі, каралевай Ізабэлай Кастыльскай і каралём Фэрдынандам II Арагонскім. Нягледзячы на тое, што іхны ўнук Карл I Гішпанскі жыў у Сэвільлі, сын Карла, Філіп II пераехаў у Мадрыд у 1561 годзе. Нягледзячы на тое, што афіцыйна горад не зьяўляўся сталіцай, але дэ-факта гэта мела месца быць. Сэвільля працягвала кантраляваць гандаль з калёніямі Гішпаніі, але Мадрыд кантраляваў Сэвільлю[21]. Акрамя кароткага пэрыяду 1601—1606 гадоў, калі Філіп III перанёс свой двор ў Вальядалід, Мадрыд стаў галоўным горадам Гішпаніі.
Падчас гішпанскага залатога веку ў XVI—XVII стагодзьдзях у Мадрыдзе быў пабудаваны Эскорыал, вялікі каралеўскі кляштар, дзякуючы намаганьням караля Філіпа II, які прыцягнуў на працу ў краіну некаторых з найвялікшых архітэктараў і мастакоў Эўропы. Дыега Вэляскес, адзін з самых уплывовых мастакоў эўрапейскай гісторыі і вельмі паважаны мастак у свой час, доўгі час жыў і працаваў у Мадрыдзе пры каралеўскім двары. Эль Грэка, іншы паважаны мастак таго пэрыяду, які надаў гішпанскаму мастацтву стыль італьянскага рэнэсансу й зрабіў важкі ўнёсак у гішпанскі стыль жывапісу, таксама працаваў у Мадрыдзе.
Мадрыд быў адным з культурных цэнтраў падчас гішпанскага залатога веку. Гішпанскі двор прыцягваў шматлікіх папулярных гішпанскіх мастакоў і пісьменьнікаў да гораду, у тым ліку Мігеля дэ Сэрвантэса. Акрамя таго, у горадзе нарадзіліся шматлікія вялікія пісьменьнікі гэтага пэрыяду: Лёпэ дэ Вэга, Франсіска дэ Кевэда, Кальдэрона дэ ля Баркі й Тырса дэ Маліна, і апошні зь выбітных матскоў залатога стагодзьдзя, Кляўдыё Каэльлё. Вядомы архітэктар рэнэсанса Хуан дэ Эрэра, распрацаваўшы праект Пляса-Маёр, які быў пабудаваны ў горадзе ў пэрыяд панаваньня Габсбургаў у якасьці цэнтральнага пляца. Ён разьмешчаны недалёка ад іншага вядомага пляца, Пуэрта дэль Соль.
Новыя палацы, як то Рэаль-дэ-Мадрыд, былі пабудаваны падчас панаваньня Філіпа V. Але сапраўдным сучасным горадам Мадрыд стаў у часы панаваньня Карляса III, які быў адным з самых папулярных каралёў у гісторыі краіны, прыказка: «лепшы мэр — кароль» стала папулярнай у тыя часы. Калі Карляс IV стаў каралём, у горадзе пачалося паўстаньне. Пасьля паўстаньня Аранхуэс, якое ўзначаліў ягоны ўласны сын Фэрдынанд VII, Карл IV выракся ад стальца, але панаваньне Фэрдынанда VII было вельмі кароткім, бо ўжо ў траўні 1808 году напалеонаўскія войскі ўвайшлі ў горад.
Новы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]2 траўня 1808 году насельніцтва Мадрыду паўстала супраць акупацыі гораду францускімі войскамі, што прывяло да рэпрэсіяў з боку францускіх імпэрскіх сілаў і пачатку гішпанскай вайны за незалежнасьць. Пасьля сканчэньня вайны за незалежнасьць у 1814 годзе Фэрдынанд VII вярнуўся на трон, але пасьля лібэральнай ваеннай рэвалюцыі генэрал Рафаэль дэль Рыега прысіліў караля вярнуць канстытуцыю 1812 году. Гэта быў пачатак пэрыяду, калі лібэральныя й кансэрватыўныя ўрады чаргаваліся, і які скончыўся разам з каранацыяй Ізабэлы II у 1830 годзе. Аднак яна ня здолела падавіць палітычную напружанасьць, якая прывяла да яшчэ аднаго паўстаньня й сварэньня Першай Гішпанскай рэспублікі. Аднак празь нейкі час манархія была рэстаўрыравана й зноўку скасаваная, пры стварэньні Другой Гішпанскай рэспублікі, якая папярэднічала гішпанскай грамадзянскай вайне.
17 кастрычніка 1919 году быў адкрыты мэтрапалітэн. Мадрыд стаў адным з найбольш пацярпелых гарадоў краіны падчас грамадзянскай вайны ў 1936—1939 гадох. Горад быў апорай рэспубліканцаў зь ліпеня 1936 году. Ягоныя заходнія прыгарады сталі арэнай татальнай бітвы ў лістападзе 1936 году, і ў гэты час Мадрыд стаў першым эўрапейскім горадам, які бамабавалі з самалётаў (Японія была першай, хто бамбаваў грамадзянскае насельніцтва ў сусьветнай гісторыі ў Шанхаі ў 1932 годзе), спэцыяльна накіраваныя супраць грамадзянскіх асобаў.
Асноўнай рысай Мадрыду паваеннага часу быў шырокі распаўсюд картак на прадукты. Спажываньне мяса і рыбы было абмежаваным, што прывяло да высокай сьмяротнасьці ў выніку недаяданьня. У сувязі з тым, што места было апорай левых сілаў, правыя пераможцы разглядалі мажлівасьць пераносу сталіцы ў іншае месца, у першую чаргу ў Сэвільлю. Аднак гэтыя пляны былі адхіленыя. Рэжым Франка замест гэтага падкрэсьліваў, што горад мае гісторыю як сталіцы ранейнай Гішпанскай імпэрыі. Інтэнсіўны дэмаграфічны рост, які адбыўся за кошт масавай міграцыі зь сельскіх рэгіёнаў краіны, прывёў да будаўніцтва вялікай колькасьці жыльля на пэрыферыі гораду[22]. Гэта ўзмоцніла працэсы сацыяльнай палярызацыі ў горадзе. Спачатку жыльлё будавалася нізкай якасьці, але зь сярэдзіны 1950-х гадоў ужо будаваліся дамы з крыху больш высокай якасьці перадусім у раёнах Канільяс, Сан-Фэрмін, Каньнё-Рота, Вільявэрдэ, Пан-Бэндыта, Сафіё і Фуэнкараль[23].
Падчас эканамічнага буму ў Гішпаніі з 1959 па 1973 гады, горад перажыў беспрэцэдэнтны рост колькасьці насельніцтва й багацьця, стаўшы найбуйнейшым паводле колькасьці СУП горадам у краіне і займаючы трэцяе месца ў Заходняй Эўропе. Паступова рос і сам горад, прымаючы ў свой склад суседнія раёны і дасягнуўшы такім чынам пашырэньня да 607 км². Поўдзень Мадрыду стаў вельмі прамыслова разьвіты, і там назіраліся масавыя міграцыі зь сельскіх раёнаў Гішпаніі ў горад. У паўночна-заходняй частцы гораду пачалі сяліцца людзі сярэдняй клясы, які зьявіўся ў выніку эканамічнага буму 1960-х гадоў, у той час як у паўднёва-ўсходняй частцы пражывала пераважна працоўная кляса.
Пасьля сьмерці Франка новыя дэмакратычныя партыі, у тым ліку левыя й рэспубліканскія партыі, прынялі караля Хуана Карляса I у якасьці пераемніка Франка, у мэтах забесьпячэньня стабільнасьці ў краіне. Гэта прывяло да зьмены дзяржаўнага ладу на канстытуцыйную манархію са сталіцай у Мадрыдзе. Дзякуючы павышэньню дабрабыту насельніцтва ў 1980-х і 1990-х гадох, горад умацаваў свае пазыцыі ў якасьці важнага эканамічнага, культурнага, прамысловага, адукацыйнага й тэхналягічнага цэнтру на эўрапейскім кантынэнце[24]. У 2011 годзе Мадрыд быў цэнтрам пратэстаў супраць жорсткай эканоміі, якія ахапілі Гішпанію. У выніку крызісу 2008 году ў фінансавай і іпатэчнай сфэрах горад сутыкнуўся з ростам колькасьці другаснага жыльля, што знаходзілася ў распараджэньні банкаў, і высяленьнямі жыхароў з дамоў.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мадрыд разьмешчаны ў цэнтры Гішпаніі на вышыні 667 мэтраў над узроўнем мора, што робіць Мадрыд другой паводле вышыні сталіцай Эўропы, саступаючы толькі Андоры-ля-Вэльлі. Розьніца ў вышыні ў межах гораду вагаецца ад 700 мэтраў ля Пляса-дэ-Кастыльлі на поўначы гораду да 570 мэтраў ля ачышчальных станцый Ля-Чына. Гара Эль-Парда, якая стаіць у ахоўнай лясной тэрыторыі, якая пакрывае больш за чвэрць муніцыпалітэту, дасягае сваёй максымальнай вышыні ў 843 мэтраў. Самая старажытная ўрбанізаваная частка места стаіць на пагорках. Горад пашыраўся на ўсход, дасягнуўшы ракі Фуэнтэ-Кастэльяна і далей на ўсход да ракі Абраньігаль[25]. Праз горад цячэ невялікая рака Мансанарэс, якая ёсьць часткай водазбору ракі Тагус. Раней Мадрыд належыў гістарычнай вобласьці Кастылія. У паўночна-заходняй частцы гораду за 60 км узвышаецца горны масіў Сьера-дэ-Гуадарама, найвышэйшым пунктам якога ёсьць гара Пэньяляра (2430 м).
Паркі і лясы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мадрыд займае другое месца ў сьвеце сярод сталіцаў паводле колькасьці высаджаных паабапал дарогаў дрэваў, маючы іх больш за 200 тысячаў. Болей толькі ў Токіё. Жыхары гораду маюць дасяжнасьць да зялёнай зоны ў межах 15-хвіліннага шпацыру. З 1997 году плошча зялёных зонаў значна павялічылася. На апошні час 8,2% тэрыторыі Мадрыду прыпадае на паркі і лясы, што забясьпечвае кожнага жыхара плошчай зялёнай зоны ў 16 м², то бок значна большай за рэкамендаваную Сусьветнай арганізацыяй здароўя 10 м².
Значная частка найважнейшых паркаў Мадрыду павязаная з тэрыторыямі, якія раней належылі каралеўскім уладаньням[26][27]. Парк Буэн-Рэтыра ёсьць самым наведвальным месцам гораду[28]. Ягоная плошча перавышае 1,4 км², што робіць яго найбуйнейшым паркам у межах Альмэндра-Сэнтраль, то бок нутранай часткі гораду, якая акружаная колцавай дарогай М-30. Парк быў створаны за часам караляваньня Філіпа IV у XVII стагодзьдзі і перададзены ў распараджэньне муніцыпалітэту ў 1868 годзе пасьля Славутай рэвалюцыі[29]. Парк знаходзіцца побач з Каралеўскім батанічным садам Мадрыду. Разьмешчаны на паўночным захадзе ад цэнтру гораду, Парке-дэль-Аэстэ займае частку тэрыторыі былога каралеўскага ўладаньня Рэаль-Флярыда[30]. У паўднёвай частцы парку месьціцца старажытнаэгіпецкі храм Дэбод, які быў перавезены ў Мадрыд у пачатку 1970-х гадоў[31]. Сярод іншых гарадзкіх паркаў вылучаюцца Парке-дэль-Капрыча, Парк Хуан-Карляса I, Мадрыд-Рыё, Парк Энрыке Т’ерна Гальвана, Парк Сан-Ісыдра, а таксама сады Кампа-дэль-Мора, якія былі адкрытыя для грамадзкасьці ў 1978 годзе[27]. Сабатынскія сады, якія месьцяцца ля каралеўскага палаца сталі грамадзкімі ў 1931 годзе[27].
Далей на захад, за ракой Мансанарэс, маецца вялікая лесапаркавая зона Каса-дэ-Кампа, плошча якой займае 1700 гектараў. Тут месьціцца Мадрыдзкі заапарк і парк атракцыёнаў. Гэтая тэрыторыя была перададзеная муніцыпалітэту па абвяшчэньні Другой Гішпанскай рэспублікі ў 1931 годзе. Монтэ-дэль-Парда ёсьць найбуйнейшай лясной зонай у муніцыпалітэце. Фактычна гэта лес зь вечназялёных дубоў, які займае плошчу большую за 16 тысячаў гектараў. Ён лічыцца найлепш захаваным міжземнаморскім лесам у супольнасьці Мадрыду і адным з найлепш захаваных у Эўропе[32]. Яго ўпершыню згадваюць у творы за часам Альфонса XI «Кніга паляваньня»[32] ў сярэдзіне XIV стагодзьдзя. Статус паляўнічых угодзьдзяў гішпанскай кароны спрыяў захаваньню экалягічнай каштоўнасьці гэтага месца. Пры Фэрдынанду VII быў уведзены рэжым паляўнічай забароны для Монтэ-дэль-Парда, які прывёў да пераходу ўсёй тэрыторыі ў прыватную ўласнасьць і вымушанага адчужэньня ўсіх уладаньняў у межах гэтай тэрыторыі, што мела цяжкія наступствы для тагачасных жыхароў Мадрыду[26]. Сёньня тут дзеіць адмысловы рэжым аховы птушак.
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзякуючы вышыні ў 667 мэтраў над узроўнем мора і кантынэнтальнаму клімату лета ў Мадрыдзе сьпякотнае з малой колькасьцю ападкаў, а зімы нашмат халадней, чым у гарадах на міжземнаморскім узьбярэжжы. У некаторыя гады выпадае шмат сьнегу, а невялікія навалы сьнегу здараюцца практычна кожную зіму. Зважаючы на тое, што зіма звычайна сонечная, дажджыстая, часта зь снежня па люты можа быць адзімак, які суправаджаецца больш прахалоднымі тэмпэратурамі асабліва ноччу і раніцай, калі халодныя вятры дзьмуць у горад з гораў у ваколіцах.
Лета гарачае і сонечнае. У самым гарачым месяцы ліпені сярэднія тэмпэратуры ў дзень вагаюцца ад 32 °C да 34 °C у залежнасьці ад раёну, пры гэтым максымумы часта перавышаюць 35 °C і часам дасягаюць 40 °C падчас цеплавых хваляў. Праз вышыні і сухі клімат вільготнасьць у горадзе даволі нізкая, а тэмпэратурны дыяпазон содняў часта шырокі, асабліва ў сонечныя зімовыя дні, калі тэмпэратура ўзрастае ў дзень, а потым хутка паніжаецца пасьля заходу сонца. Мадрыд уважаецца адной з самых сонечных сталіцаў Эўропы. Сярэдняя студзеньская тэмпэратура складае 2—4 °C, ліпеньская 24—25 °C. Сярэдняя гадавая колькасьць ападкаў складае каля 400 мм.
Кліматычныя зьвесткі для Мадрыду | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказьнік | Сту | Лют | Сак | Кра | Тра | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сьн | Год |
Абсалютны максымум t, °C | 19,9 | 22,0 | 26,7 | 30,9 | 35,5 | 40,7 | 40,7 | 40,7 | 38,9 | 30,1 | 22,7 | 18,6 | 40,7 |
Сярэдні максымум t, °C | 10,0 | 12,2 | 16,2 | 18,9 | 23,2 | 28,9 | 32,8 | 32,0 | 26,5 | 19,7 | 13,5 | 10,3 | 20,3 |
Сярэдняя t, °C | 6,5 | 8,0 | 11,3 | 13,6 | 17,5 | 22,8 | 26,2 | 25,7 | 21,0 | 15,4 | 10,0 | 7,0 | 15,4 |
Сярэдні мінімум t, °C | 3,0 | 3,7 | 6,3 | 8,2 | 11,9 | 16,5 | 19,5 | 19,3 | 15,5 | 11,1 | 6,4 | 3,7 | 10,4 |
Абсалютны мінімум t, °C | −10,1 | −9,1 | −5,1 | −1,6 | 0,6 | 4,4 | 8,5 | 9,2 | 4,0 | −0,4 | −3,4 | −9,2 | −10,1 |
Норма ападкаў, мм | 32,0 | 34,0 | 35,0 | 46,0 | 48,0 | 20,0 | 9,0 | 10,0 | 24,0 | 64,0 | 52,0 | 42,0 | 416,0 |
Вільготнасьць, % | 72 | 64 | 57 | 56 | 54 | 45 | 39 | 42 | 51 | 66 | 72 | 75 | 57,8 |
Крыніца: Дзяржаўная мэтэаралягічная агенцыя |
Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мясцовая ўлада
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гарадзкая рада ёсьць органам, які адказвае за кіраваньне і адміністраваньне места. Яна складаецца з пленума, мэра і выканаўчай рады.
Пленум гарадзкой рады ўважаецца органам палітычнага прадстаўніцтва грамадзянаў у мясцовым самакіраваньні. Ягоныя 57 сябраў абіраюцца на чатырохгадовы тэрмін. Пленум займаецца пытаньнямі падаткаў, выбараў, зацьвярджэньня і зьмены дэкрэтаў ды нарматыўных актаў, зацьвярджэньня бюджэтаў, пагадненьняў, павязаных зь межамі і зьмянамі муніцыпальнай тэрыторыі, кіраваньня паслугамі, удзелу у надмуніцыпальных арганізацыях ды мажлівасьцью зьняцьця мэра[33]. Мэр, як найвышэйшы прадстаўнік гораду, кіруе гарадзкой радай. Ён адказвае за ажыцьцяўленьне гарадзкой палітыкі, кіруе дзейнасьцю іншых органаў і выканаўчай адміністрацыяй[34]. Мэр падсправаздачны пленуму. Ён мае права старшынстваваць на паседжаньнях пленуму, але гэтая адказнасьць можа быць дэлегаваная іншаму муніцыпальнаму радніку. Мэра сталіцы краіны таксама абіраюць праз агульныя муніцыпальныя выбары. У выканаўчую раду ўваходзяць мэр, намесьнікі мэра і шэраг дэлегатаў, якія займаюцца рознымі аддзеламі кіраваньня. Усе гэтыя пасады займаюць муніцыпальныя раднікі[35]. З 2007 году палац Сыбэлес служыць сядзібай гарадзкой рады.
Як сталіца дзяржавы і супольнасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мадрыд ёсьць сталіцай Гішпаніі. Тут месьціцца афіцыйная рэзыдэнцыя караля Гішпаніі ў палацы Сарсуэля. У гэтым жа месьце засядае ўрад краіны ды месьціцца афіцыйная рэзыдэнцыя старшыні ўраду ды сядзібы міністэрстваў. Абедзьве рэзыдэнцыі кіраўніка дзяржавы і кіраўніка ўраду разьмяшчаюцца на паўночным захадзе гораду. Акрамя таго, у Мадрыдзе адбываюцца паседжаньні абедзьвюх палатаў гішпанскага парлямэнту.
Мадрыд таксама ёсьць сталіцай аўтаномнай супольнасьці Мадрыду. Гэты рэгіён мае ўласны заканадаўчы орган і валодае шырокімі паўнамоцтвамі ў такіх сфэрах, як то сацыяльныя выдаткі, ахова здароўя і адукацыя. Рэзыдэнцыя рэгіянальнага парлямэнту, вядомага як Асамблеі Мадрыду, разьмешчаная ў раёне Пуэнтэ-дэ-Вальекас. Сядзіба рэгіянальнага ўраду месьціцца ў Каралеўскім доме пошты ў самым цэнтры гораду на Пляса-дэль-Соль.
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мадрыд адміністрацыйна падзелены на 21 акругі, якія, у сваю чаргу, падзеленыя на раёны. Кожны раён знаходзіцца ў падпарадкаваньні раённага муніцыпальнай рады, чальцам якіх дэлегуюць свае прадстаўнічыя функцыі жыхары канкрэтнага раёну. Горад падзяляецца на наступныя акругі:
- Сэнтра (гішп. Centro)
- Архансуэля (гішп. Arganzuela)
- Рэтыра (гішп. Retiro)
- Саляманка (гішп. Salamanca)
- Чамартын (гішп. Chamartín)
- Тэтуан (гішп. Tetuán)
- Чамбэры (гішп. Chamberí)
- Фуэнкараль-эль-Парда (гішп. Fuencarral-El Pardo)
- Манклёа-Аравака (гішп. Moncloa-Aravaca)
- Лятына (гішп. Latina)
- Карабанчэль (гішп. Carabanchel)
- Усэра (гішп. Usera)
- Пуэнтэ-дэ-Вальекас (гішп. Puente de Vallecas)
- Мараталяс (гішп. Moratalaz)
- Сьюдад-Лінэаль (гішп. Ciudad Lineal)
- Арталеса (гішп. Hortaleza)
- Вільявэрдэ (гішп. Villaverde)
- Вільля-дэ-Вальекас (гішп. Villa de Vallecas)
- Вакальвара (гішп. Vicálvaro)
- Сан-Бляс (гішп. San Blas)
- Барахас (гішп. Barajas)
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва Мадрыду агулам павялічвалася з таго часу, як горад стаў сталіцай Гішпаніі ў сярэдзіне XVI стагодзьдзя, і стабілізавалася на ўзроўні блізу 3 мільёнаў чалавек з 1970-х гадоў. З 1970-х да сярэдзіны 1990-х гадоў насельніцтва пачало скарачацца. Гэтая зьява, якая таксама закранула іншыя эўрапейскія гарады, была часткова выкліканая ростам прадмесьцяў. Дэмаграфічны бум паскорыўся ў канцы 1990-х гадоў і ў пачатку XXI стагодзьдзя дзякуючы іміграцыі і эканамічнаму росту краіны. Рэгіён Мадрыду ўважаецца рэгіёнам Эўрапейскага Зьвязу з самым высокім сярэднім паказьнікам чаканай працягласьці жыцьця. У 2016 годзе сярэдняя працягласьць жыцьця ў месьце складала 82,2 гадоў для мужчынаў і 87,8 гадоў для жанчынаў[36].
Як сталіца Гішпаніі, горад прыцягвае шмат імігрантаў з усяго сьвету, прычым большая частка імігрантаў прыбывае з краінаў Лацінскай Амэрыкі[37]. У 2020 годзе каля 76% зарэгістраванага насельніцтва гораду была народжаная ў Гішпаніі[38], а з тых, хто нарадзіўся за мяжой (24%), пераважная частка прыпадае на Амэрыку (каля 16% ад агульнай колькасьці насельніцтва), меншая доля паходзіць зь іншых эўрапейскіх, азіяцкіх і афрыканскіх краінаў. На 2019 год найбольш хутка расла колькасьць перасяленцаў з Вэнэсуэлы, чыя колькасць у Мадрыдзе складала апошнім часам 60 тысяч чалавек. Гэта зрабіла іх другой паводле велічыні супольнасьцю замежнікаў пасьля эквадорцаў, колькасць якіх дасягала 88 тысячаў чалавек[39].
Што тычыцца рэлігійных перакананьняў, згодна з апытаньнем Цэнтру сацыялягічных дасьледаваньняў 2019 году з выбаркай у 469 рэспандэнтаў, 20,7% жыхароў Мадрыду лічаць сябе практыкуючымі каталікамі, 45,8% – непрактыкуючымі каталікамі, 3,8% — вернікамі іншай рэлігіі, 11,1% — агностыкамі, 3,6% — абыякавымі да рэлігіі і 12,8% — атэістамі. Астатнія 2,1% не адказалі на пытаньне наконт сваіх рэлігійных перакананьняў.
Мадрыдзкая мэтраполія ўлучае Мадрыд і навакольныя месты. Паводле зьвестак Эўрастату, насельніцтва рэгіёну крыху перавышае 6,2 мільёнаў чалавек, займаючы плошчу у 4609,7 км². Дзяржаўнай мовай ёсьць гішпанская, акрамя яе насельніцтвам гораду выкарыстоўваецца каталянская, галісійская, басконская, а таксама мовы мігрантаў — арабская і іншыя.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Не зважаючы на тэндэнцыю да пераносу індустрыяльных цэнтраў у прамысловыя паркі, разьмешчаныя па-за гарадзкой рысай, Мадрыд ёсьць другім паводле істотнасьці пасьля Барсэлёны прамысловым цэнтрам Гішпаніі. У апошні час узрасла значнасьць аэрапорту Барахас і ягоны ўнёсак у адміністрацыйную і фінансавую дзейнасьць. Істотна ўзрасло ў апошнія гады будаўніцтва дарогаў і пашырэньне чыгуначнага транспарту. У прадмесьцях працуе некалькі аўтамабільных заводаў, гэтак у раёне Вільявэрдэ працуе завод кампаніі Groupe PSA[40]. Як адзін з асноўных фінансавых цэнтраў Эўропы, ягоная фондавая біржа ёсьць трэцяй паводле велічыні ў Эўропе. Тут разьлічваецца індэкс IBEX 35.
Акрамя таго, інфляцыя ў Гішпаніі вышэй за сярэднеэўрапейскі ўзровень. Пачынаючы з 1998 году кошты на жыльлё ўзрасьлі на 150 адстоткаў, чаму садзейнічаў пераход на эўра. Адбылася страта канкурэнтназдольнасьці з асноўнымі гандлёвымі партнэрамі. Дэфіцыт гарадзкога бюджэту ў 67 міліярдаў эўра ёсьць другім паводле памеру ў сьвеце. Эканоміка Мадрыду ўсё больш грунтуецца на сфэры паслугаў. У 2011 годзе паслугі складалі 85,9% ад усёй дададзенай вартасьці, у той час як на прамысловасьць прыпадала 7,9%, а на будаўніцтва — 6,1%. Тым ня менш, Мадрыд працягвае заставацца прамысловым цэнтрам, спэцыялізуючыся перадусім на сфэры высокіх тэхналёгіяў. Горад уважаецца адным з найбуйнейшых фінансавых цэнтраў Эўропы і найбуйнейшы ў краіне. У горадзе працуюць 17 унівэрсытэтаў і больш за 30 дасьледчых цэнтраў. Мадрыд ёсьць другой мэтраполіяй у ЭЗ паводле колькасьці насельніцтва і трэцяй паводле ВУП. Сярод вядучых працадаўцаў можна вылучыць кампаніі Telefónica, Iberia, Prosegur, BBVA, Urbaser, Dragados і FCC[41].
Турызм
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мадрыд разьвівае турыстычную дзейнасьць, зьяўляючыся найбольш наведвальным замежнымі турыстамі горадам краіны. Абвяшчэньне Мадрыду ў 1992 годзе «Горадам эўрапейскай культуры» было істотным крокам у разьвіцьці гэтага працэсу. У Мадрыдзе месьціцца сядзіба Сусьветнай турысцкай арганізацыі і Міжнароднай турысцкай выставы. У 2018 годзе горад наведалі 10,21 мільёнаў турыстаў, зь якіх 53,3% былі замежнікамі[42]. Найбольшая доля замежных турыстаў прыпадала на ЗША. Таксама шмат турыстаў прыязджала з Італіі, Францыі, Вялікабрытаніі і Нямеччыны[42]. На 2018 год у Мадрыдзе працавалі 793 гатэля, якія прапаноўвалі 43 816 нумароў. У тым жа годзе ў месьце налічвалася блізу 20 217 кватэраў, якія ўласьнікі прапанавалі падарожнікам.
Найбольш наведваемым музэем стаў Нацыянальны мастацкі музэй каралевы Сафіі, які ў 2018 годзе наведалі 3,8 мільёны чалавек. У сваю чаргу, музэй Прада прыняў 2,8 мільёнаў наведвальнікаў, а музэй Тысэна-Барнэмісы — 906 815 чалавек[42]. Да канца 2010-х гадоў джэнтрыфікацыя і рост колькасьці кватэраў у цэнтры гораду, якія прапаноўваліся турыстам, прывялі да павышэньня коштаў на арэнду жыльля, што выцесьніла мясцовых жыхароў з цэнтральных раёнаў. Большасьць такіх кватэраў месьцяцца ў раёне Сэнтра[43]. У красавіку 2019 году муніцыпальная рада зацьвердзіла плян, які быў накіраваны на рэгуляваньне гэтай практыкі з мэтай ейнага абмежаваньня.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Мадрыдзе амаль не захаваласясярэднявечнай архітэктуры, але тое што ёсьць галоўным чынам сканцэнтравана ў цэнтральных раёнах, улучна зь вежамі цэркваў Сан-Нікаляс і Сан-Пэдра-эль-Віеха, царкву Сан-Хэронімэ-эль-Рэаль і Капліцу Біскупа. Таксама ў Мадрыдзе амаль не захавалася рэнэсанснай архітэктуры, за выключэньнем маста Сэговія і манастыра Дэскальсас-Рэалес.
Філіп II перанёс свой двор у Мадрыд у 1561 годзе, ператварыўшы мястэчка ў сталіцу. У эпоху раньніх Габсбургаў адбываўся імпарт эўрапейскіх уплываў, што пацьвярджалася архітэктурным стылем, які паўтараў аўстрыйскі стыль. Ён улучаў ня толькі аўстрыйскія ўплывы, але таксама італьянскія, галяндзкія і ўласна гішпанскія элемэнты, што адлюстроўвала міжнародную значнасьць Габсбургаў[44]. У другой палове XVI стагодзьдзя ў Гішпанію з Цэнтральнай Эўропы быў завезены звычай будаваць вострыя лупняковыя шпілі дзеля ўпрыгожваньня вежаў цэркваў[45]. Лупняковыя шпілі і дахі сталі адметнай рысай мадрыдзкай архітэктуры таго часу[46].
Сярод архітэктурных здабыткаў гораду пачатку XVII стагодзьдзя вылучаюцца шэраг будынкаў і збудаваньняў, большасць зь якіх прыпісваецца Хуану Гомэсу дэ Мора, як то Палац герцага Усэда (1610), манастыр Ля-Інкарнасьён (1611—1616), Пляса-Маёр (1617—1619) ці турма дэ Кортэ (1629—1641), вядомая сёньня як Палац Санта-Крус[47]. У гэтым жа стагодзьдзі быў пабудаваны і стары будынак гарадзкой ратушы — Каса-дэ-ла-Вільля[48]. Купал касьцёлу Імпэрскага каледжу стаў узорам для ўсёй Гішпаніі. Пэдра дэ Рыбэра пашырыў архітэктуру стылю чурыгерэска ў Мадрыдзе, аднымі з найлепшых прыкладаў яе ёсьць казармы Кондэ-Дуке, касьцёл Мансэрат і Таледзкі мост.
Панаваньне Бурбонаў у XVIII стагодзьдзі адзначыла новую эпоху ў гісторыі гораду. Філіп V імкнуўся завяршыць візію ўрбанізацыі Мадрыду, закладзеную Філіпам II. Філіп V пабудаваў палац у стылі, адпаведным францускаму густу, а таксама іншыя будынкі, як то базыліка Сьвятога Міхаіла і царква Сьвятой Барбары. Кароль Карляс III значна ўпрыгожыў горад і імкнуўся ператварыць Мадрыд у адную з найвялікшых сталіцаў Эўропы. За часам ягонага панаваньня былі пабудаваныя музэй Прада, які спачатку быў задуманы як Музэй натуральных навук, а таксама Пуэрта-дэ-Алькаля, Каралеўская абсэрваторыя, базыліка Сьвятога Францыска Вялікага, будынак паштовай службы на Пуэрта-дэль-Соль, каралеўскі мытны дом і Генэральны шпіталь, дзе цяпер разьмешчаныя Нацыянальны мастацкі музэй Каралевы Сафіі і Каралеўская кансэрваторыя музыкі. Бульвар Пасэо-дэль-Прада, аточаны садамі і ўпрыгожаны нэаклясычнымі статуямі, ёсьць прыкладам урбаністычнага плянаваньня. На загад герцага Бэрўіка быў пабудаваны Палац Лірія.
У пачатку XIX стагодзьдзя Пірэнэйская вайна, страта каралеўскіх уладаньняў у Амэрыцы і сталыя дзяржаўныя перавароты абмежавалі архітэктурнае разьвіцьцё гораду. Тым ня менш, у гэты час былі пабудаваныя Каралеўскі тэатар, Нацыянальная бібліятэка Гішпаніі, Палац Сэнату і будынак Кангрэсу. Віядук Сэговіі зьвязаў каралеўскі Алькасар з паўднёвай часткай гораду. Сьпіс ключавых дзеячаў мадрыдзкай архітэктуры XIX і XX стагодзьдзяў улучае такіх аўтараў, як то Нарсыса Паскуаль-Калямэра, Франсіска Харэньнё-Аляркона, Франсіска дэ Кубаса, Хуана Батыста Лясара дэ Дыега, Рыкарда Вэляскеса Боска, Антоніё Палясіяса, Сэкундына Суаса, Люіса Гут’ерэса Сота, Люіса Мая Блянка і Алехандра дэ ля Сота. Зь сярэдзіны XIX стагодзьдзя да грамадзянскай вайны Мадрыд мадэрнізаваўся, тут будаваліся новыя раёны і помнікі. Разьвіцьцё места рабілася паводле пляну Кастра, што прывяло да зьяўленьня такіх раёнаў, як то Саляманка, Аргуэльес і Чамбэры. Артура Сорыя распрацаваў канцэпцыю лінейнага гораду і пабудаваў першыя кілямэтры дарогі, якая была названая ў ягоны гонар. Гран-Вія была пабудаваная ў розных стылях, увасобіўшы ў сябе францускі стыль, эклектыку, ар-дэко і экспрэсіянізм. На пераломе стагодзьдзяў у Мадрыдзе шырыўся стыль мадрыдзкага мадэрнізму разам зь ягоным зьяўленьнем і пашырэньнем у іншых частках Эўропы. Антоніё Палясіяс пабудаваў шэраг будынкаў, натхнёных Венскай сэцэсіяй, як то Палац камунікацыяў, Сыркулё дэ Бэляс Артэс і Карыятадзкі будынак, дзе сёньня месьціцца Інстытут Сэрвантэса. Іншыя знакавыя будынкі ўлучаюць Банк Гішпаніі, нэагатычную катэдру Альмудэна, чыгуначную станцыю Аточа і Палац Лянгорыя, пабудаваны ў стылі каталёнскага ар-нуво. Таксама вылучаюцца арэна Ляс-Вэнтас і кірмаш Сан-Мігель, узьведзены з каванага жалеза.
Па перамозе франкістаў у грамадзянскай вайне, архітэктура перажыла інвалюцыю, адкінуўшы рацыяналізм і вярнуўшыся да агульнага старомоднага архітэктурнага стылю з мэтай зрабіць Мадрыд сталіцай, вартай «няўміручай Гішпаніі»[49]. Іканічнымі ўзорамі гэтага часу былі будынак Міністэрства авіяцыі як прыклад вяртаньня да стылю эрэрэска і будынак Эспаньня, які стаўся найвышэйшым будынкам Эўропы, калі ён быў урачыста адкрыты ў 1953 годзе[49][50]. Многія з гэтых збудаваньняў вылучаюцца спалучэньнем цэглы і каменя на фасадах. Сындыкатны дом стаў пераломным момантам, паколькі гэта быў першы будынак, які вярнуў мадрыдзкую архітэктуру да рацыяналізму, але гэтае вяртаньне да сучаснасьці было ажыцьцёўлена праз імітацыю італьянскай фашысцкай архітэктуры[49].
З разьвіцьцём эканомікі Гішпаніі ў канцы XX стагодзьдзя ў Мадрыдзе зьявіліся хмарачосы, як то Торэ Пікаса, Торэс Блянкас і Торэ BBVA, а таксама Брама Эўропы. У 2000-я гады былі пабудаваныя чатыры найвышэйшыя гмахі ў Гішпаніі, якія разам стварылі бізнэсовы раён Куатра-Торэс[51].
Музэі і культурніцкія цэнтры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мадрыд уважаецца адным з галоўных эўрапейскіх напрамкаў у пляне мастацкіх музэяў. Найбольш вядомы Залаты трыкутнік мастацтва, які месьціцца ўздоўж Пасэо-дэль-Прада і ўлучае тры галоўныя музэі, як то музэй Прада, музэй каралевы Сафіі і музэй Тысэна-Барнэмісы.
Прада ёсьць музэем і мастацкай галерэяй, якая ўлучае адную з найлепшых калекцыяў эўрапейскага мастацтва, маючы калекцыю карцінаў ад XII да пачатку XIX стагодзьдзяў. Тут месьцяцца калекцыі працаў Гоі, Вэляскеса, Эль Грэка, Рубэнса, Тыцыяна, Босха, Хасэ дэ Рыбэры і Патыніра, а таксама творы Рагіра ван дэр Вэйдэна, Рафаэля, Тынтарэта, Вэранэзэ, Караваджа, ван Дэйка, Дурэра, Лярэна, Мурыльлё і Сурбарана. Некаторыя знакавыя работы ў музэі ўлучаюць «Мэніны», «Маха апранутая», «Маха аголеная», «Сад зямных асалодаў», «Беззаганнае зачацьце» і «Суд Парыса».
Мастацкі музэй Тысэна-Барнэмісы запаўняе гістарычныя прабелы ў калекцыях сваіх папярэднікаў. У параўнаньні з Прада ён ўлучае працы італьянскіх раньніх майстроў і творы ангельскай, галяндзкай і нямецкай школаў, а ў выпадку з музэем каралевы Сафіі калекцыя Тысэна-Барнэмісы, якая калісьці была другой паводле велічыні прыватнай калекцыяй у сьвеце пасьля каралеўскай калекцыі Вялікабрытаніі[52], улучае творы імпрэсіяністаў, экспрэсіяністаў і эўрапейскія ды амэрыканскія карціны другой паловы XX стагодзьдзя, захоўваючы ўгулам больш чым 1600 карцінаў[53]. Нацыянальны мастацкі музэй каралевы Сафіі месьціць творы мастацтва XX стагодзьдзя. Менавіта тут выстаўлены антываенны шэдэўр Паблё Пікаса 1937 году «Герніка». Іншыя выдатныя працы музэя, асноўная частка калекцыі якога прысьвечана гішпанскаму мастацтву, ўлучаюць выдатныя калекцыі твораў найвялікшых мастакоў Гішпаніі XX стагодзьдзя, як то Сальвадора Далі, Жаана Міро, Паблё Пікаса, Хуана Грыса і Хуліё Гансалеса. Музэй таксама мае бібліятэку мастацтва зь бясплатным доступам.
Нацыянальны архэалягічны музэй Мадрыду экспануе архэалягічныя знаходкі ад дагістарычных часоў да XIX стагодзьдзя, у тым ліку рымскія мазаікі, грэцкую кераміку, ісламскае мастацтва і раманскую архітэктуру, асабліва зь Пірэнэйскага паўвострава, якія рзьмешчаныя на трох паверхах. Іканічным экспанатам музэя ёсьць «Жанчына з Эльчы» — ібэрыйскі бюст IV стагодзьдзя да н. э. Іншыя важныя экспанаты ўлучаюць «Жанчыну з Басы», «Жанчыну з Сэра-дэ-лёс-Сантасу», «Жанчыну зь Ібісы», «Бічу з Балясотэ», «Скарб Гуарасары» ды іншыя творы. Акрамя таго, музэй мае рэпрадукцыю паліхромных карцінаў зь пячоры Альтаміры. Каралеўская акадэмія выяўленчага мастацтваў Сан-Фэрнанда зьмяшчае калекцыю выяўленчага мастацтва, якая ахоплівае пэрыяд з XV да XX стагодзьдзяў. Акадэмія таксама ёсьць сядзібай Мадрыдзкай акадэміі мастацтва. Побач з музэем Прада месьціцца Кайша-форум, які ёсьць галерэяй постмадэрнісцкага мастацтва. Каралеўскі палац ёсьць велізарным будынкам з раскошнымі пакоямі. Ён зьмяшчае багатыя калекцыі брані і зброі, а таксама самую поўную калекцыю Антоніё Страдывары ў сьвеце. Музэй Амэрыкі ўтрымлівае мастацкія, архэалягічныя і этнаграфічныя калекцыі з Амэрыкі, якія ахопліваюць пэрыяд ад палеаліту да нашых дзён.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мадрыд быў адным з галоўных цэнтраў гішпанскай літаратуры. Некаторыя з самых выдатных пісьменьнікаў Гішпанскага залатога веку нарадзіліся ў Мадрыдзе, у тым ліку аўтар «Фуэнтэавэхуна» і «Сабака на сене» Лёпэ дэ Вэга, які рэфармаваў гішпанскі тэатар. Ягоную працу ў сфэры рэфармаваньня працягнуў Пэдра Кальдэрон дэ ля Барка, які адзначыўся п’есай «Жыцьцё ёсьць сон». Франсіска дэ Кевэда, які крытыкаваў гішпанскую грамадзтва свайго часу і быў аўтарам «Гісторыі жыцьця прайдзісьвета па імені дон Пабляс», а таксама Тырсы дэ Маліны, які стварыў пэрсанаж Дон Жуана, таксама нарадзіліся ў Мадрыдзе. Сэрвантэс і Гонгара таксама жылі ў горадзе, але не былі ягонымі ўраджэнцамі.
Мадрыдзкія дамы, дзе некалі жылі Лёпэ дэ Вэга, Кевэда, Гонгара і Сэрвантэс, захаваліся дасюль і стаяць у Літаратурным раёне. Іншыя пісьменьнікі, якія нарадзіліся ў Мадрыдзе ў пазьнейшыя стагодзьдзі, улучаюць Леандра Фэрнандэса дэ Маратына, Марыяна Хасэ дэ Ляру, Хасэ Эчэгарая, Рамона Гомэса дэ ля Сэрну, Дамаса Алёнса, Энрыке Хардыеля Пансэлю і Пэдра Салінаса.
Літаратурны раён атрымаў сваю назву дзякуючы літаратурнаму жыцьцю, якое квітнела тут у XVI і XVII стагодзьдзях. Тут жылі некаторыя з самых вядомых пісьменьнікаў Гішпанскага залатога веку, як то Лёпэ дэ Вэга, Кевэда і Гонгара. У гэтым раёне месьціліся вядомыя і важныя тэатры Крус і Прынсыпэ. Па адрасе на вуліцы Аточа дом 87, на паўночным ускрайку раёну, месьцілася друкарня Хуана дэ ля Куэсты, дзе ў 1604 годзе было набранае і надрукаванае першае выданьне рамана «Дон Кіхот». Большасьць турыстычных літаратурных маршрутаў арганізавана ў межах гэтага раёну, дзе можна сустрэць сцэны з раманаў эпохі росквіту гішпанскай літаратуры. Не зважаючы на тое, што пісьменьнік-рэаліст Бэніта Пэрэс-Гальдос нарадзіўся ў Ляс-Пальмас-дэ-Гран-Канарыі, ён зрабіў Мадрыд месцам дзеі многіх сваіх гісторыяў. Існуе нават адмысловы турыстычны тур па Мадрыдзе Гальдоса[54].
У месьце таксама месьціцца Каралеўская гішпанская акадэмія, якая валодае статутнымі паўнамоцтвамі кіраваньня выкарыстаньнем гішпанскай мовы. Акадэмія рыхтуе, выдае і абнаўляе аўтарытэтныя даведнікі гішпанскай мове. Дэвіз акадэміі «Ачышчаць, стабілізаваць і надаваць бляск» адлюстроўвае мэту ўстановы. У Мадрыдзе разьмяшчаецца яшчэ адная міжнародная культурная ўстанова — Інстытут Сэрвантэса, які займаецца прасоўваньнем і навучаньнем гішпанскай мовы, а таксама мае за мэту распаўсюд гішпанскай культуры. Нацыянальная бібліятэка Гішпаніі, зьяўляючыся найбуйнейшай публічнай бібліятэкай краіны, захоўвае калекцыю за больш чым 26 мільёнаў асобнікаў.
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Футбол
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Футбольны клюб «Рэал» быў заснаваны ў 1902 годзе і ладзіць свае хатнія матчы на стадыёне Сант’яга Бэрнабэў. Клюб ёсьць адным з самых папулярных у сьвеце, а ягоных прыхільнікаў называюць «мадрыдыстамі». Лічыцца, што ў Мадрыдзе сярод прыхільнікаў «Рэалу» перадусім пераважаюць прадстаўнікі сярэдняй клясы, але гэтае сьцьверджаньне ўважаецца даволі спрэчным і не даказаным. Таксама сьцьвярджаецца, што значная частка заўзятараў каманды належыць да працоўнай клясы[55]. Клюб быў абраны найлепшым клюбам ХХ стагодзьдзя, зьяўляючыся пятым самым каштоўным спартовым клюбам у сьвеце і самым пасьпяховым гішпанскім футбольным клюбам, маючы на сваім рахунку больш за сто афіцыйных тытулаў.
Яшчэ адзін папулярны мадрыдзкі клюб — «Атлетыка», які быў заснаваны ў 1903 годзе. Свае хатнія матчы клюб гуляе на стадыёне Ванда-Мэтрапалітана. Клюб мае шырокую падтрымку ў горадзе, валодаючы трэцяй паводле велічыні колькасьцю заўзятараў у Гішпаніі. Прыхільнікаў каманды называюць «атлетыстамі» або «матрацнікамі». Лічыцца, што заўзятары «Атлетыка» пераважна паходзяць з працоўнай клясы[56]. Клюб таксама ўваходзіць у лік элітных эўрапейскіх клюбаў, маючы на сваім рахунку некалькі перамогаў у Лізе Эўропы. Таксама няблага каманда выступае ў чэмпіянаце Гішпаніі, часам робячыся чэмпіёнамі краіны.
Трэцім паводле папулярнасьці клюбам Мадрыду ўважаецца «Раё Вальекана», які быў заснаваны ў 1924 годзе. Клюб базуецца ў раёне Вальекас, а ягоныя заўзятары часта маюць левыя палітычныя погляды. Яшчэ адным клюбам, які прадстаўляе адное з прадмесьцяў сталіцы, ёсьць «Хэтафэ», заснаваны ў 1983 годзе. Гэтак жа ў адным прадмесьцяў базуецца клюб «Леганэс», які ў 2016 годзе ўпершыню згуляў ў найвышэйшым дывізіёне гішпанскага першынства, вядомага як Ля Ліга.
Іншыя віды спорту
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мадрыдзкі баскетбольны клюб «Рэал» быў заснаваны ў 1931 годзе, як частка структуры футбольнага клюбу. На сёньня каманда спаборнічае ў Лізе АБК, а таксама ў баскетбольнай Эўралізе. Свае хатнія матчы каманда ладзіў у Палацы спорту. Баскетбольная каманда «Рэалу», як і футбольная каманда клюбу, лічыцца найбольш пасьпяховай камандай у Эўропе, маючы на сваім рахунку шмат тытулаў, у тым ліку міжнародных. Яшчэ адным баскетбольны клюбам гораду ёсьць «Эстудыянтэс», які быў заснаваны ў 1948 годзе. Клюб некалькі разоў у сваёй гісторыі быў блізкі да чэмпіёнскага тытулу, але на сваім рахунку мае толькі некалькі Кубкаў Гішпаніі. Апошнім найвышэйшым месцам студэнтаў быў другі радок у сэзоне 2003—2004 гадоў. Каманда таксама свае хатнія матчы ладзіць у мясцовым Палацы спорту.
Фінальныя этапы адной з галоўных штогадовых міжнародных падзеяў у роварным спорце ладзяцца ў Мадрыдзе. Гэтак званая Вуэльта Гішпаніі ўважаецца адной з трох найбольш прэстыжных шматтыднёвых гранд-тураў у сьвеце. У гішпанскай сталіцы штогод ладзіцца адкрыты тэнісны чэмпіянат, дзе бяруць удзел як мужчыны, гэтак і жанчыны. Спаборніцтвы праходзяць на кортах з грунтавым пакрыцьцём. Турнір уваходзіць у лік дзевяці АТП Мастэрз 1000 і дзевяці WTA 1000 і звычайна гуляецца ў першым тыдні траўня на кортах Каха Махіка. Акрамя таго, з 2019 году Мадрыд ёсьць месцам, дзе гуляюць фінальныя матчы галоўнага турніру мужчынскіх нацыянальных тэнісных камандаў — Кубка Дэвіса. У 2026 годзе ў горадзе мае адбыцца Гран-пры Гішпаніі ў Формуле-1[57].
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вікторыя Абрыль — гішпанская кінаакторка
- Ана Бэлен — сьпявачка і акторка
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в https://www.academia.edu/24787313/_2016_Presentaci%C3%B3n_de_Madrid_isl%C3%A1mico._Casa_%C3%81rabe_2_de_febrero_de_2016
- ^ а б в http://bibliotecadigital.aecid.es/bibliodig/es/catalogo_imagenes/grupo.cmd?path=1007132
- ^ http://www-2.munimadrid.es/CSE6/control/seleccionDatos?numSerie=14010100010
- ^ List of place name: Population of the Continuous Municipal Register by Population Unit (анг.) INE.es. Instituto Nacional de Estadística (1 студзеня 2019).
- ^ Total population in Urban Audit cities (анг.). Eurostat. Архіўная копія ад 21 студзеня 2012 г.
- ^ «World Urban Areas: Population & Density» (PDF). Demographia.
- ^ Thomas Brinkoff. «Principal Agglomerations of the World».
- ^ Member of the Governing Council (PDF). Delegate for Economy, Employment and Citizen Involvement. — С. 6.
- ^ Global city GDP rankings 2008–2025 (анг.). Pricewaterhouse Coopers. Архіўная копія ад 4 мая 2011 г.
- ^ Globalization and World Cities (GaWC) Study Group and Network, Loughborough University. «The World According to GaWC 2008».
- ^ «Global Power City Index 2009» (PDF).
- ^ «Madrid is the most touristic city of Spain». Madridiario.es.
- ^ «Monocle’s World’s Most Liveable Cities Index 2009». Monocle.com.
- ^ «Top 20 liveable cities — 10 Madrid». Monocle.com.
- ^ Greenest cities in Europe. City Mayors (2010-03-03).
- ^ «Media». Olympic.org.
- ^ «Madrid». Indiana.edu.
- ^ «Madrid: Overview». Easy expat.
- ^ «Pre-historic times in Madrid». JMcatellanos.com
- ^ «La dominación árabe(Arab rule). The city of Mayrit, a fortress in its origin, was founded by the end of the IX centruy». madridamano.com
- ^ «Madrid, de territorio fronterizo a región metropolitana. Madrid, from being the „frontier“ to become a Metropole.» History of Madrid. Luis Enrique Otero Carvajal
- ^ López Simón 2018. С. 175.
- ^ López Simón 2018. С. 179—180.
- ^ «Madrid, de territorio fronterizo a región metropolitana. Madrid, from being the „frontier“ to become a Metropole». History of Madrid.
- ^ «Revisión del plan general. Memoria. Tomo III. Información urbanística. Diagnóstico de ciudad». Vol. 2. Ayuntamiento de Madrid. — С. 166.
- ^ а б Galiana Martín 1994. С. 46.
- ^ а б в Galiana Martín 1994. С. 50.
- ^ «El Retiro cumple 150 años en manos del pueblo de Madrid». Cadena COPE.
- ^ Galiana Martín 1994. С. 48.
- ^ Valenzuela Rubio, Manuel (1977). «Aportaciones a una geografía del esparcimiento en Madrid: Los espacios verdes». Rutas de Butano (28). Madrid: Universidad Autónoma de Madrid. Departamento de Geografía: 39—40.
- ^ Remón Menéndez, Juan F. (1998). «Nature and the city: the Parque del Oeste and the expansion of nineteenth-century Madrid». Urban History. 25 (2): 210. — doi:10.1017/s0963926800000808.
- ^ а б Tomé, Francisco Javier; Muñoz Rodríguez, Ángel (2011). «Monte de El Pardo: Un monte ligado a la historia». Foresta (52): 312—314.
- ^ «Pleno de Madrid». Munimadrid.
- ^ «Ley 22/2006, de 4 de julio, de Capitalidad y de Régimen Especial de Madrid». Boletín Oficial del Estado. — С. 13.
- ^ «Junta de Gobierno de la Ciudad de Madrid». Munimadrid.
- ^ «Population statistics at regional level — Statistics Explained». European Commission.
- ^ «Crece un 6% la población extranjera en Madrid hasta llegar al 21,5%». Telemadrid.
- ^ «Población por País de nacimiento». Ayuntamiento de Madrid.
- ^ Cano, Luis (17.04.2019). «El éxodo venezolano empuja a Madrid a su récord histórico de población extranjera». ABC.
- ^ «Madrid: From diesel engines to Citroën's electric crossovers». Motor1.com.
- ^ «Estructura Economica de le Ciudad de Madrid». Ayuntamiento de Madrid. — С. 569.
- ^ а б в «Anuario de Turismo. Madrid. 2018». Madrid Destino.
- ^ Pérez Mendoza, Sofía (24.10.2017). «Tres factores que convierten a Lavapiés en un área vulnerable al aumento de pisos turísticos». El Diario.
- ^ Escobar 2007. С. 54.
- ^ Estepa Gómez, Raimundo (2015). «Chapiteles del siglo XVI al XVIII en Madrid y su entorno: sus armaduras de madera». Madrid: Universidad Politécnica de Madrid. — С. 4.
- ^ «Arquitectura en el Madrid de los Austrias». Ediciones La Librería.
- ^ Blasco Esquivias, Beatriz (2016). «Invención, traza y proyecto. El proceso arquitectónico en las „Obras reales“ de la Casa de Austria». Artigrama: Revista del Departamento de Historia del Arte de la Universidad de Zaragoza (31). Zaragoza: Universidad de Zaragoza. — С. 279—306.
- ^ Escobar 2007. С. 60—63.
- ^ а б в Torrús, Alejandro (13.01.2017). «La huella del fascismo patrio en la arquitectura de Madrid». Público.
- ^ Méndez, Julián (23.02.2011). «Un símbolo en el centro de Madrid». Hoy.
- ^ «La altura sí importa». Architecture
- ^ Kandell, Jonathan (28.04.2002). «Baron Thyssen-Bornemisza, Industrialist Who Built Fabled Art Collection, Dies at 81». The New York Times.
- ^ «Thyssen-Bornemisza Museum (English)». Museo Nacional Thyssen-Bornemisza.
- ^ García-Posada, Miguel (2005). «Guía del Madrid galdosiano». (2nd ed.). Consejería de Educación, Comunidad de Madrid. — С. 11—12. — ISBN 978-84-451-3131-2.
- ^ «Why everything you know about the Madrid derby might be wrong». FourFourTwo.
- ^ «Madridista or Colchonero?, reference to the team’s jersey colours». Goal.
- ^ «Madrid to join Formula 1 calendar from 2026». Formula 1.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Escobar, Jesús Arquitectura y urbanismo en el Madrid del siglo XVII: proceso, adorno y experiencia // Arquitectura y espacio urbano en Madrid en los siglos XVII y XVIII. — Ayuntamiento de Madrid, 2007. — ISBN 0804740119
- Galiana Martín, Luis Las propiedades territoriales de la Corona y su incidencia en el desarrollo urbano en Madrid. — Dirección General del Catastro, 1994.
- López Simón, Iñigo El chabolismo vertical: los movimientos migratorios y la política de vivienda franquista (1955–1975) // Huarte de San Juan. Geografía e historia. — Pamplona: Universidad Pública de Navarra, 2018. — ISBN 0804740119