Алесь Бяляцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Алесь Бяляцкі
Alaksandr Bialacki.jpg
Алесь Бяляцкі ў Варшаве, 14.01.2011
Род дзейнасьці Праваабарончая
Дата нараджэньня 25 верасьня 1962 (59 гадоў)
Месца нараджэньня пасёлак Вяртсіля, Сартавальскі раён, Карэлія, Расейская СФСР
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак пісьменьнік, праваабаронца, палітык
Месца працы
Бацька Віктар Усьцінавіч Бяляцкі (1928—2011)
Маці Ніна Аляксандраўна
Жонка Натальля Пінчук
Дзеці Сын Адам Алесевіч Бяляцкі
Узнагароды

Але́сь Ві́ктаравіч Бяля́цкі (нар. 25 верасьня 1962 г.) — беларускі грамадзкі дзяяч і праваабаронца.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў мястэчку Вяртсіля, Сартавальскі раён Карэліі (РСФСР) у беларускай сям’і. Хутка сям’я вярнулася ў Беларусь, на сталае жыхарства ў горад Шацілавічы Гомельскай вобласьці. Скончыў сярэднюю школу № 5 г. Шацілавічы, Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт і асьпірантуру Інстытуту літаратуры АН Беларусі[1].

У 1986 г. А. Бяляцкі быў адным са стваральнікаў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя», потым — старшынём гэтай арганізацыі[1]. У 1988 г. выступіў адным з заснавальнікаў таварыства «Мартыралёг Беларусі», быў сябрам Арганізацыйнага камітэту Беларускага народнага фронту. У 1990 г. выступіў адным з арганізатараў Беларускай Каталіцкай Грамады.

У 1992—1996 гадах быў дэпутатам Менскага гарадзкога савету.

З 1989 па 1998 працаваў дырэктарам Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча.

З 1996 кіруе праваабарончым цэнтрам «Вясна».

У 2007 годзе быў абраны віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека (The International Federation for Human Rights, FIDH)[2], у 2013 годзе пераабраны на трэці тэрмін.

4 жніўня 2011 году Алесь Бяляцкі быў арыштаваны па абвінавачваньні ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў (утойваньне прыбыткаў у асабліва буйным памеры, артыкул 243, частка 2 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь). 24 кастрычніка 2011 быў прысуджаны да 4,5 гадоў ў выпраўленчай калёніі ўзмоцненага рэжыму[3] з канфіскацыяй маёмасьці[4] за «ўтойваньне прыбыткаў у буйным памеры». Праваабаронца сваёй віны не прызнаў, заявіўшы, што ўсе грошы з рахункаў ішлі на праваабарончую дзейнасьць. Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд — палітычна матываваным.

Бяляцкі быў вызвалены па амністыі 21 чэрвеня 2014[5].

У рамках пагрому грамадзкіх арганізацыяў(be) Бяляцкі быў затрыманы 14 ліпеня 2021 году[6]. 15 ліпеня арыштаваны па крымінальнае справе актывіст сумеснаю заяваю дзевяці арганізацыяў, сярод якіх Праваабарончы цэнтар «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хэльсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтар, быў прызнаны палітычным вязьнем[6][7].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сакавіку 2006 году Вацлаў Гавэл уручыў А. Бяляцкаму прэмію Homo Homini за праваабарончую дзейнасьць. У тым жа годзе А. Бяляцкі быў вылучаны на Нобэлеўскую прэмію міра[8].

У 2012 годзе быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію міра, але прэмія была прысуджаная Эўразьвязу.

2 лютага 2013 году ізноў быў вылучаны на Нобэлеўскую прэмію міра, нарвэскім парлямэнтаром Янам Санэрам[9].

Ганаровы грамадзянін гораду Генуя (правінцыя Лігурыя, Італія), ганаровы грамадзянін Парыжу з 2012 году[10].

Восеньню 2020 году «Вясна» ды Алесь Бяляцкі сталі лаўрэатамі прэміі «За правільны лад жыцьця»(uk)[11].

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Літаратура і нацыя». — Мн., 1991.
  • «Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера». — Мн., 2006.
  • «Асьвечаныя беларушчынай». — Мн., 2013. Кніга была занесена ў сьпіс рэчаў, якім забаронены ўвоз у Беларусь.
  • «Іртутнае срэбра жыцьця». — Мн., 2014. Кніга прысьвечана падзеям 2010—2011 гадоў у Беларусі, і адлюстроўвае два гады жыцьця аўтара. Напісана падчас зьняволеньня, складаецца зь лістоў з успамінамі і развагамі.
  • «Халоднае крыло радзімы». — Вільня, 2014.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б http://www.svaboda.org/content/article/1987336.html
  2. ^ http://www.svaboda.org/content/article/1979020.html
  3. ^ FIDH: Алесь Беляцкий наконец на свободе!(рас.) Free Ales. FIDH (22 чэрвеня 2014). Праверана 23 чэрвеня 2014 г.
  4. ^ Алес Беляцкий на свободе!(рас.) Free Ales. FIDH (21 чэрвеня 2014). Праверана 23 чэрвеня 2014 г.
  5. ^ Палітвязень Алесь Бяляцкі раптоўна вызвалены Грамадзтва. Наша Ніва (22 чэрвеня 2014). Праверана 23 чэрвеня 2014 г.
  6. ^ а б Беларусь: Руководителей Правозащитного центра "Весна" держат в СИЗО. Потребуйте от властей освободить их!(рас.). Міжнародная амністыя (2021-07-22). Праверана 2021-07-28 г.
  7. ^ Затрыманых праваабаронцаў і актывістаў прызналі палівязнямі(бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі (2021-07-15). Праверана 2021-07-28 г. Архіўная копія ад 2021-07-15 г.
  8. ^ http://afn.by/news/i/74799
  9. ^ Беляцкого вновь выдвинули на Нобелевскую премию мира
  10. ^ http://spring96.org/be/news/58412 Алесь Бяляцкі — ганаровы грамадзянін Парыжу
  11. ^ 2020 Announcement – Press Release rightlivelihoodaward.org. The Right Livelihood Foundation (2020-10-01). Праверана 2020-10-01 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]