Полымя (часопіс)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Полымя
Тэматыка літаратура, мастацтва, грамадзтва
Пэрыядычнасьць штомесяц
Краіна Беларусь
Адрас Менск, вул. Хмяльніцкага, д. 10а
Заснавальнік Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Выдавец РВУ «Выдавецкі дом „Звязда“»
Галоўны рэдактар Алена Мальчэўская
Дата заснаваньня 20 сьнежня 1922 (101 год таму)
Мова Беларуская
Аб’ём 192 старонкі
Наклад 1567 (чэрвень 2016)
ISSN 0130-8068
Афіцыйны сайт polymja.lim.by

«По́лымя» — літаратурна-мастацкі і грамадзка-палітычны часопіс. Выдаецца з 20 сьнежня 1922 году ў Менску[1] штомесяц на беларускай мове. Старэйшае беларускае літаратурна-мастацкае выданьне. Падпісны індэкс выданьня на «Белпошце» — 74985.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя дзесяць гадоў (да 1932) часопісам кіравала рэдакцыйная калегія, у яе ўваходзілі Зьмітрок Бядуля, Цішка Гартны, Міхась Зарэцкі, Усевалад Ігнатоўскі, Янка Купала, Якуб Колас, В. Нодэль, А. Сянкевіч, Міхась Чарот і інш. У 1932—1941 гадах выходзіў пад назвай «Полымя рэвалюцыі». У гады Вялікай айчыннай вайны не выходзіў. Адноўлены ў студзені 1945 году па распараджэньні Савета Міністраў Беларускай ССР.

На старонках часопіса былі ўпершыню апублікаваныя раманы «Людзі на балоце» Івана Мележа, «Птушкі і гнёзды» Янкі Брыля, «Сэрца на далоні» Івана Шамякіна і многія іншыя творы.

Сучаснасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уваходзіць у склад рэдакцыйна-выдавецкай установы "Выдавецкі дом «Звязда».

У часопісе друкуюцца творы беларускіх пісьменьнікаў, пераклады твораў клясыкаў сусьветнай літаратуры і сучасных пісьменьнікаў замежных краінаў, артыкулы па пытаньнях беларускай культуры і мастацтва, гісторыі, краязнаўства, эканомікі, грамадзка-палітычнага і сацыяльнага жыцьця Беларусі, рэцэнзіі.

Галоўныя рэдактары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вокладка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першую вокладку часопіса намаляваў мастак Міхась Філіповіч.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Часопісу «Полымя» - 90 гадоў Фотанавіны. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (20 сьнежня 2012). Праверана 21 сьнежня 2012 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]