Мацей Стрыйкоўскі
| Мацей Стрыйкоўскі | |
| Maciej Stryjkowski | |
Мацей Стрыйкоўскі. Верагодна аўтапартрэт. | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 21 сакавіка 1547[1] |
| Памёр | 1593[2] |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | гісторык, паэт, пісьменьнік, дыплямат, сьвятар |
| Мова | польская мова[3] і летувіская мова[3] |
Мацей Стрыйкоўскі (па-польску: Maciej Stryjkowski; 1547[4] — 1593) — польска-літоўскі паэт[5], пісьменьнік, дыплямат, каталіцкі сьвятар. Першы гістарыёграф Вялікага княства Літоўскага. Першапачынальнік беларускае гістарыяграфіі. Аўтар вядомае працы «Хроніка польская, літоўская, жмудская і ўсёй Русі» (польск.: «Kronika polska, litewska, żmudzka i wszystkiej Rusi»)
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў Стрыкове каля Лэнчыцы, невялікім мястэчку ў польскім рэгіёне Мазовіі. Паходзіў са зьбяднелай шляхецкай альбо мяшчанскай сям’і. На сёмым годзе жыцьця, у 1553 годзе, бацькі аддаюць маладога Мацея ў парафіяльную школу ў Бжэзінах, дзе ён вучыўся 9 год. Стрыйкоўскі не атрымаў вышэйшае адукацыі, аднак, дзякуючы сваёй яскравае эрудыцыі, некаторыя дасьледчыкі яго творчасьці прыпісвалі яму вучобу ў Кракаўскім унівэрсытэце.
У 1570 годзе пераехаў у Вялікае Княства Літоўскае. У 1574 годзе выдаў вершаваны летапіс «Ганец цноты», у якім сьцісла выклаў гісторыю Вялікага Княства Літоўскага. У 1575 годзе выдаў гістарычны твор «Аб свабодзе Кароны польскай і Вялікага Княства Літоўскага». У 1582 годзе яго галоўнай працай стала «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі», якая ў 1584 годзе выйшла ў беларускім перакладзе[6].
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1626 годзе выдалі «Генэалёгію, або Кароткае апісаньне вялікіх князёў літоўскіх», што ўлучала вершаваны летапіс «Ганец цноты»[6].
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ↑ Maciej Stryjkowski // MAK (пол.)
- 1 2 Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ↑ Датай нараджэньня храніста лічыцца 1547 год, што выцякае з надпіса над партрэтам, зьмешчаным у першым выданьні хронікі.
- ↑ Стрыйкоўскі М. Пра слаўную перамогу Літвы i Русі пад Оршай з дапамогай палякаў над 80 000 маскоўскага войска году 1514// Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI-XVIII стст. - Мн., 2011.
- 1 2 Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 20 сакавіка 2014. — № 51 (27661). — С. 12. — ISSN 1990-763x.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Wojtkowiak, Z. Maciej Stryjkowski — dziejopis Wielkiego Księstwa Litewskiego. Poznań, 1990. (польск.)
- Семянчук А. Мацей Стрыйкоўскі // Вялікае Княства Літоўскае. У 3 т. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 638. — 788 с.: іл. с. — ISBN 985-11-0378-0