Лаўрэнці Крышкоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лаўрэнці Крышкоўскі
Памёр каля 1573
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, перакладнік, перакладнік Бібліі
Мова старабеларуская мова

Лаўрэнці Крышкоўскі — дзяяч рэфармацыйнага руху Вялікага Княства Літоўскага, гуманіст, пісьменьнік 2-й паловы ХVI стагодзьдзя.

У 1550-я гады прыхільнік вучэньня «Чэскіх братоў» у Вялікай Польшчы. У друкарні ў горадзе Шаматулы (Польшча) выдаў кнігу «Размова чатырох братоў закону хрысьціянскага» (1558). З 1561 году — кальвінісцкі прапаведнік у Нясьвіжы. У 1562 годзе ў нясьвіскай друкарні разам з Сымонам Будным і Мацеем Кавячынскім выдаў на рускай мове «Катэхізіс», «Пра апраўданьне грэшнага чалавека перад Богам». Пры дапамозе Буднага пераклаў і выдаў на польскай мове «Размову» сьвятога Юстына філёзафа (Нясьвіж, 1564). Каля 1563 году перайшоў на пазыцыі антытрынітарызму, пазьней падтрымліваў рэлігійныя і сацыяльныя ідэі анабаптызму.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]