Зьмі́цер Хве́даравіч Жылуно́віч (псэўд. Ці́шка Га́ртны; 4 лістапада [ст. ст. 23 кастрычніка] 1887, мяст. КапыльСлуцкага пав.Менскай губ., цяпер Менская вобласьць — 11 красавіка 1937, Магілёў) — беларускі пісьменьнік, грамадзкі і дзяржаўны дзяяч. Удзельнік рэвалюцыі 1905—1907 гадоў.
Іншыя псэўданімы і крыптанімы: Авадзень; Авадзён; Аглядальнік; В.Аса; Беларус; Беларус-Камуніст; Бэйгар; Вар; П.Вартавы; Паўлюк Вартавы; Васа; Сымон Гляк; Габрусь Друк; Сымон Друк; Зета; Зьміжыла; Зьміцер; Знаёмы; Зьмітро Капылянін; Янка Кліч; Мешчанін; Мінчанін; Цішка Г.; Мужык; С.Смык; Я.Смык; Стары С-Д; Твой сын Зьмітро; Чырвонь; Язэп Чырвонь; Шулятнік; А.; Ц. Г.; Д. Ж.; З. Ж.; У. Ж.; Ул. Ж.; Д.Ж-ч; З.Ж-ч; Я.К-іч і інш.
Бюст Цішкі Гартнага (скульптар Заір Азгур)Помнік Цішку Гартнаму (Капыль, 2000 год)Магіла Цішкі Гартнага з помнікам 1989 году (Магілёў, 2020 год)
Выключаны з ВКП(б) 16 студзеня 1931 году з фармулёўкай «за сувязь з <…> нацдэмаўскімі і фашысцкімі элемэнтамі». Арыштаваны 15 лістапада 1936 году. 7 красавіка 1937 году пераведзены ў Магілёўскую псыхіятрычную лячэбніцу, дзе і памёр (паводле афіцыйнай вэрсіі ад гангрэны лёгкіх; паводле іншых зьвестак — скончыў жыцьцё самагубствам).
Пахаваны на ўскраіне Пячэрскага парку ў Магілёве[7].
Рэабілітаваны ў грамадзянска-прававых адносінах 15 кастрычніка 1955 году. Цалкам (палітычна) рэабілітаваны 10 верасьня 1987 году.
Цішка Гартны айтар раманаў: першы беларускі вялікі эпічны твор «Сокі цаліны» і «Перагуды»; зборнікаў вершаў: «Pieśni», «Песьні працы і змаганьня», «Урачыстасьць»; зборнікаў п’есаў: «Хвалі жыцьця», «Сацыялістка», «На стыку», «Дзьве сілы»; зборнікаў апавяданьняў: «Трэскі на хвалях» і «Прысады»; публіцыстычных нарысаў «Па чатырох краінах»; артыкулаў па літаратурнай крытыцы й пра падзеі сьведкам якіх ён быў.
Мікола Равенскі вельмі ўдала паклаў на музыку верш Зьмітра Жылуновіча «Ах ты, Нёман-рака», які тады й доўга пасьля меў вялікую папулярнасьць, ня меншую хіба за «Люблю наш край» Канстацыі Буйлы — так блізкімі ўсім былі, у праніклым музычным агучэньні Равенскага, ягоныя заключныя словы пра тое,
…Што надыйдзе пара —
Зьнемажэньне міне,
Адраджэньня зара
Над народам блісьне,
І з збалелых грудзей
Беларусі дзяцей
Над табой загудзе
Песьня вольных людзей…
Жонка — Жылуновіч Надзея Сьцяпанаўна (народжаная ў верасьні 1894 г. у Ленінградзе ў сям’і рабочага). 8 кастрычніка 1938 году асобай нарадай пры НКУС БССР асуджана як «член сям’і здрадніка радзімы» і «саўдзел у антысавецкай дзейнасьці» да 5 гадоў ссылкі і этапавана ў Баровічы Ленінградзкай вобласьці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 17 чэрвеня 1966 году Вярхоўным судом БССР.
Дачка Галіна нарадзілася 21 лютага 1917 году ў Ленінградзе. Сябра ВЛКСМ, паступіла ў Менскі мэдычны інстытут. 25 жніўня 1937 году ў Менску арыштавана, 8 кастрычніка 1938 году асобай нарадай пры НКУС БССР разам з маці асуджана за «неданясеньне» да 5 гадоў ссылкі і этапавана ў Баровічы Ленінградзкай вобласьці. Пасьля вызваленьня жыла ў Беларусі. Рэабілітавана 17 чэрвеня 1966 году Вярхоўным судом БССР[14]. Беларускі мовазнавец (беларуская, расейская мовы), кандыдат філялягічных навук, складальнік зборніка ўспамінаў пра Цішку Гартнага.
Цішка Гартны. Песьні працы і змаганьня. — Бэрлін: выданьне Навукова-літэрацкага адзьдзела Камісарыяту асьветы БССР, 1922. — 102 с.
Цішка Гартны. Урачыстасць. Цыклы: 1. Урачыстасць рэвалюцыі; 2. Урачыстасць жыцьця. (Вершы). — 2-е дапоўненае выданьне. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1928. — 133 с. — 3000 ас.
Цішка Гартны. Вершы. Са зьместу: Да Нёмна; Бяздольны; Сявец; Сонейка вечнае зіяе...; Пажарыска; Восень; Роднай краіне; Красуй, збожжа!; У дарозе; Восень і інш. / укладальнік і аўтар прадмовы Сьцяпан Александровіч; рэдкалегія: Пімен Панчанка (галоўны рэдактар) і інш.. — Менск: Беларусь, 1967. — 142 с. — (Бібліятэка беларускай паэзіі). — 5300 ас.
Цішка Гартны. Хвалі жыцьця: Драма ў 3 дзеях. // Зажынкі : Першы збор твораў беларускіх песняроў і пісьменнікаў, выйшаўшых з сям’і працоўнага народу. — Масква: Выданьне Беларускага нацыянальнага камісарыяту, 1918.
Цішка Гартны. Сацыялістка. // Сцэнічныя творы: у 2 кніжках. — Менск: Беларускае каапэрацыйнае выдавецкае таварыства «Савецкая Беларусь», 1924. — В. Кніга 2.
Цішка Гартны. Прысады: апавяданьні. На стыку: п'еса ў 5 дзеях; Дзьве сілы: драматычныя сцэны з жыцьця прамысловага цэнтру. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1927. — 273 с. — 3000 ас.
Цішка Гартны. Трэскі на хвалях : апавяданьні. — Менск: Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства «Савецкая Беларусь», 1924. — 254 с. — 3000 ас.
Цішка Гартны. Выбраныя апавяданні: Лайдак; Вялікодная каробка; «Дойдзем, сынок»; Сымонка ― інжынер; Бягунец. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1926. — 60 с. — (Сялянская бібліятэка; № 58). — 3000 ас.
Цішка Гартны. Трэскі на хвалях : апавяданьні. — 2-е выданьне. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1927. — 309 с. — 3000 ас.
Цішка Гартны. Прысады: апавяданьні. Зьмест: Прысады; Ядзя-Жучок; Праводзіны; Хільшчык Шлёма Брыкер; Чапіла душы; Таварыш інспэктар; Дыягназ; Таварышы; Свае блінцы; На стыку: п'еса ў 5 дзеях; Дзьве сілы: драматычныя сцэны з жыцьця прамысловага цэнтру. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1927. — 273 с. — 3000 ас.
Цішка Гартны. На новым месцы: аповесьць. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1930. — 93 с. — (Мастацкае слова — масам). — 5000 ас.
Цішка Гартны. Прысады: апавяданьні. Зьмест: Прысады; Больш за ўсіх; Спатканьне; Распусьніца; Дойдзем, сынок; Лайдак. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1930. — 104 с. — (Мастацкае слова масам). — 5000 ас.
Цішка Гартны. Сокі цаліны : раман у 3 ч. Частка 1: Бацькава воля. — Бэрлін: Выданьне Навукова-літэрацкага аддзела Камісарыяту асветы БССР, 1922. — 158 с.
Цішка Гартны. Сокі цаліны: раман у 3 квадрах. Вып. 2: На перагібе. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1926. — 323 с. — 3000 ас.
Цішка Гартны. Сокі цаліны: раман у 3 квадрах. Вып. 2: На перагібе. — 2-е выданьне. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1928. — 338 с. — 3000 ас.
Цішка Гартны. Сокі цаліны: раман у 3 квадрах. Вып. 3: Крыжавыя дарогі. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1930. — 541 с. — 4000 ас.
Цішка Гартны. Збор твораў. Зьмест: 1. Бацькава воля; 2. На перагібе. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1932. — Т. 3: Сокі цаліны : раман : у 4 квадрах.. — 455 с. — 5000 ас.
Цішка Гартны. Збор твораў. Зьмест: 3. Крыжавыя дарогі; 4. Чырвоныя зарніцы. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1932. — Т. 4: Сокі цаліны : раман : у 4 квадрах.. — 506 с. — 5000 ас.
Аляксандар Фадзееў. Апошні з удэге : раман / пераклад з рускай мовы Цішкі Гартнага. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, ЛіМ, 1932. — 156 с. — 3000 ас.
Гартны, Цішка / біяграфічныя зьвесткі — А. У. Рагуля; бібліяграфія — В. І. Козіч // пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса. Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т.. — Менск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993. — Т. 2, Верабей—Іваноў. — С. 128—138. — ISBN 5-85700-060-2.
ГАРТНЫ, ЦішкаМаракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.