Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1925 навучаўся на агульнаадукацыйных курсах пры Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі і восеньню паступіў у Магілеўскі пэдагагічны тэхнікум, тады ж быў прыняты ў літаб’яднаньне «Маладняк». Неўзабаве вярнуўся ў родную вёску. Пасьля навучаўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленьні пэдагагічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1926—1927, 1928-29), але кінуў вучобу і пайшоў на творчую працу. Пасьля другога расколу «Маладняка» ў 1928 абраны сябрам Цэнтральнага Бюро аб’яднаньня і ўведзены ў рэдакцыйную групу часопіса «Маладняк», дзе застаўся пасьля ўтварэньня БелАПП. У 1931 актыўны ўдзельнік Беларускага літаратурнага аб’яднаньня Чырвонай Арміі і Флёту. У 1932—34 служыў у войску, быў вайсковым журналістам газэты «Красноармейская правда» ў Смаленску. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1934. У 1936 рэпрэсаваны, асуджаны да найвышэйшай меры пакараньня.
3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Васіля Каваля прадугледжвалася «спальваць»[2]. 29 кастрычніка 1937 году расстраляны ў Менску ў ходзе масавага расстрэлу ў ізалятары КДБ БССР.
У друку пачаў выступаць з 1925 году. Дэбютаваў вершамі і лірычнымі замалёўкамі. У раньніх апавяданьнях (зборнік «Як вясну гукалі», 1927) рамантычна-ўзьнёслая вобразнасьць, паэтычна-эмацыянальны арнамэнтальны стыль. Галоўныя тэмы твораў — адвечны побыт і праца беларускай вёскі (зборнікі «На загонах», 1928, «Крыніца», 1929). Пазбаўляючыся мэтафарычнасьці, фальклёрна-паэтычнай стылізацыі, ішоў да паглыбленага псыхалягізму, рэалістычнага адлюстраваньня рэчаіснасьці, канкрэтна-рэалістычнай лепкі характараў (апавяданьні «Шчасьце Сілівея Зязюлі», «Ноч на моры», аповесьць пра вайскоўцаў «Дзень палымнее», 1931—32). Для дзяцей напісаў аповесьці «Санька-сігналіст» (1934), «Сьледапыты» (1936).
Імем Васіля Каваля названы вуліцы ў Магілёве й вёсцы Сава.
У бібліятэцы ў вёсцы Сава зроблены мэмарыяльны пакой, прысьвечаны жыцьцю й творчасьці Васіля Каваля.
Памятны знак рэпрэсаванаму ў часы сталінскага тэрору пісьменьніку Васілю Кавалю адкрылі 30 кастрычніка 2019 году ў ягонай роднай вёсцы Сава. Ініцыявала мэмарыял вясковая грамадзкасьць, яе падтрымаў сельскі савет[3].
Васіль Каваль. Крыніца. Апавяданьні: Крыніца; Ліпы; У супрадках; За доляю; Нянавісць; Жніво; Ілька / малюнкі А. Шахрая. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1929. — 175с. — 3000ас.
Васіль Каваль. Выбраныя творы: Пасынкі; На загонах; Як вясну гукалі; Ліпы; Ноч; За доляю; Жніво; Ілька; Сіняя восень / Уступ. арт. А. Кучара; Пад рэд. Л. Бэндэ. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1932. — 212с. — (Беларускія пісьменнікі ў школе). — 5000ас.
Васіль Каваль.Экзамэн. (Запіскі курсанта). // Заклік: штомесячны літаратурна-мастацкі часопіс Арганізацыйнага камітэту саюзу савецкіх пісьменьнікаў БССР. — 1933. — №1. — С.54—59.
Васіль Каваль. Выбранае. Аповесці і апавяданні: Як вясну гукалі; Сяльчане; На загонах; Ноч; Ліпы; За доляю; Ілька; Сіняя восень; Нянавісць; Жніво і інш. / прадмова Янкі Казекі. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1959. — 334с. — 10 000ас.
Васіль Каваль. Следапыты. Аповесці: Следапыты; Санька-сігналіст / малюнкі А. Зайцава. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1961. — 66с. — 9300ас.
Василь Коваль . Избранное. Рассказы и повести: Как весну кликали; Сельчане; На загонах; Ночь; Липы; За долей; Илька; Синяя осень; Жатва; Молодость и др. / перевел Лев Соловей; предисловие М. Мушинского. — Менск: Мастацкая літаратура, 1975. — 382с. — 200 000ас.
Васіль Каваль.Маладосьць. / укладаньне, прадмова й каментары І. М. Шаладонава; навуковы рэдактар Я. А. Гарадніцкі // Аповесць 1920—1930-х гадоў: Залатая калекцыя беларускай літаратуры. — Менск: Мастацкая літаратура, 2020. — Т.20. — ISBN 978-985-02-1914-5.
Ліўшыц Уладзімір. Сын вёскі. Кароткі нарыс аб жыцці і дзейнасці пісьменніка Васіля Каваля / Уладзімір Ліўшыц. — Горкі: адзел культуры Горацкага райвыканкама, 1997. — 46 с ISBN 985-6120-34-9
Пальчэўскі А. Былі ў маці сыны: Апавяданьні. Замалеўкі. Успаміны / мастак: Л.Асецкі. — Мінск: Беларусь, 1968. — С.221—227. — 255с. — 8000ас.
Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
Грамадчанка Т. Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20-30-х гг./ Т. Грамадчанка — Мн, 1985.
Каваль, Васіль / біяграфічныя зьвесткі — Т. К. Грамадчанка, М. Р. Міхаўлаў; бібліяграфія — З. У. Драздова // пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса. Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т.. — Менск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1994. — Т.3, Івашын—Кучар. — С.53—56. — ISBN 5-85700-060-2.
Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.