Вячаслаў Рагойша
Вячаслаў Рагойша | |
Вячаслаў Пятровіч Рагойша | |
Род дзейнасьці | беларускі філёляг, літаратуразнаўца |
---|---|
Дата нараджэньня | 5 чэрвеня 1942 (82 гады) |
Месца нараджэньня | в. Ракаў, Валожынскі раён, Менская вобласьць |
Месца вучобы | |
Занятак | літаратуразнаўца, пісьменьнік, літаратурны крытык, літаратар |
Навуковая сфэра | беларуская літаратура[1] |
Месца працы | |
Узнагароды |
Вячаслаў Рагойша (нарадзіўся 5 чэрвеня 1942 году, в. Ракаў) — беларускі філёляг, літаратуразнаўца.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 5 чэрвеня 1942 году ў в. Ракаў Валожынскага раёну Менскай вобласьці ў сялянскай сям’і.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «беларуская мова і літаратура» (1963).
Доктар філялягічных навук. Прафэсар. Загадчык катэдры тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Эўразіі. Сябра вучонай рады філялягічнага факультэту БДУ і вучонай рады Нацыянальнага навукова-асьветніцкага цэнтру імя Ф. Скарыны пры міністэрстве адукацыі.
Старшыня Міжнароднага фонду Янкі Купалы (з 1996 году). Арганізатар міжнароднай навуковой канфэрэнцыі «Ракаўскія чытаньні» (з 1996 году).
Тэма кандыдацкае дысэртацыі: «Паэтыка Максіма Танка: Культура вобраза. Характар верша» (1967). Тэма доктарскае дысэртацыі: «Беларуская паэзія 20 стагодзьдзя ў кантэксьце ўсходнеславянскіх літаратураў: Тыпалёгія, рэцэпцыя, мастацкі пераклад» (1993).
Аўтар больш чым 800 навуковых публікацыяў і дасьледаваньняў па гісторыі і тэорыі беларускай літаратуры, беларуска-славянскіх літаратурных узаемасувязяў, па вершазнаўстве, праблемах тэорыі і практыкі мастацкага перакладу, паэтыцы літаратурнага твору[2], зь якіх амаль 300 — асноўныя навуковыя працы, у тым ліку 16 манаграфіяў[3]. Першым дасканала дасьледваў рукапісы Янкі Купалы і знайшоў падчас гэтай працы дзясятак новых твораў беларускага клясыка.[4]
Навуковыя творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Уводзіны ў літаратуразнаўства. Вершаванне: курс лекцый. — Мінск: БДУ, 2002. — 140 с.
- Рукапісная спадчына Янкі Купалы: каталог / навук. рэд. і аўтар прадмовы В. П. Рагойша. — Мінск: Чатыры чвэрці, 2008. — 480 с.
- Паэтычны слоўнік. Выданьне трэцяе. — Мінск: Беларуская навука, 2004[5].
- Беларускае вершаваньне. Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па філалагічных спецыяльнасцях. — Мінск: БДУ, 2010.[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Асноўныя навуковыя і навукова-мэтадычныя публікацыі В. Рагойшы
- ^ «Звязда», 16 красавіка 2004 году(недаступная спасылка)
- ^ «Баравікі» Купалы Беларускае радыё «Рацыя» Праверана 10 кастрычніка 2011 г.
- ^ Паэтычны слоўнік(недаступная спасылка)
- ^ Беларускае вершаваньне(недаступная спасылка)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 5 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1942 годзе
- Выпускнікі філялягічнага факультэту БДУ
- Выкладчыкі БДУ
- Кавалеры ордэна Францішка Скарыны
- Узнагароджаныя мэдалём Францішка Скарыны
- Нарадзіліся ў Ракаве
- Беларускія навукоўцы
- Беларускія мовазнаўцы
- Беларускія лексыкографы
- Беларускія літаратуразнаўцы
- Беларускія філёлягі
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Купалазнаўцы
- Дактары філялягічных навук