Аляксандар Авечкін (літаратар)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Аляксандар Авечкін
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Аляксандар Аляксеевіч Авечкін
Нарадзіўся 22 чэрвеня 1913
г. Чудава, Наўгародзкая вобласьць, Расея
Памёр 7 лістапада 1980
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці журналіст, пісьменьнік
Кірунак аповесьці, апавяданьні
Мова расейская
Дэбют 1949
Узнагароды
Ордэн Чырвонага Сьцяга Ордэн Чырвонага Сьцяга Ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн «Знак Пашаны»

Алякса́ндар Аве́чкін (22 чэрвеня 1913, г. Чудава, Наўгародзкая вобласьць, Расея — 7 лістапада 1980) — беларускі расейскамоўны літаратар, журналіст.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Расеі ў сям’і служачага. У 1929—1931 гг. працаваў рабочым на мясцовай запалкавай фабрыцы. У 1931—1936 гг. служыў у Савецкай арміі, быў інструктарам чудаўскага аэраклюбу. У час нямецка-савецкай вайны быў лётчыкам, камандзірам эскадрыльлі. У 1949 годзе скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ. У 1960 годзе скончыў аддзяленьне журналістыкі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС. У 1955—1959 гг. працаваў загадчыкам аддзелу культуры берасьцейскай абласной газэты «Заря». У 1959—1961 гг. рэдагаваў газэту «Красноярский пилот». У 1963—1976 гг. быў старшым рэдактарам брэсцкай абласной студыі тэлебачаньня. Член СП СССР з 1958 году. Памёр 7 лістапада 1980 году[1].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратурную дзейнасьць пачаў у 1949 годзе. Пісаў на расейскай мове. Аўтар аповесьцяў для дзяцей «Соломка» (1951), "Ошибка «Дикого зубра» (Краснаярск, 1960), "У Дивных гор (1965), «Происшествия в конце каникул» (1982), зборнікаў прозы «Подвиг сигналиста» (1958), «Рассказы» (Краснаярск, 1961), «Особое задание» (1979)[1].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сьцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені, «Знак Пашаны» і мэдалямі[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік. Склад. А. К. Гардзіцкі. С. 5