Ігар Бабкоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ігар Бабкоў
Igar Mihajlavich Babkou - 1964 born - Minsk city - 2014 AD.jpg
Ігар Бабкоў выступае на лекцыі, прысьвечанай Рыгору Барадуліну (2014)
Ігар Бабкоў выступае на лекцыі, прысьвечанай Рыгору Барадуліну (2014)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 2 чэрвеня 1964(1964-06-02) (54 гады)
Гомель, БССР, СССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, раманіст, эсэіст
Гады творчасьці 1986 — дагэтуль
Жанр верш, раман, эсэ
Мова беларуская мова
Дэбют 1986
Значныя творы «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»
Прэміі Прэмія Гліняны Вялес (1993),
Залатая літара (2005)
Узнагароды
Userinfo.gif ihar-babkou Блог у LJ

Ігар Бабкоў (нарадзіўся 2 чэрвеня 1964 году, Гомель) — беларускі паэт, філёзаф і куратар кніжнай сэрыі «Галярэя Б».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Гомелі. У 1986 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (аддзяленьне філязофіі) і тамсама асьпірантуру. Працуе ў інстытуце філязофіі Акадэміі навук Беларусі і займаецца сучаснай посткаляніяльнай тэорыяй і гісторыяй філязофіі. Выкладае ва ўнівэрсытэтах Менску й Вільні.

Пры канцы 80-х быў сябрам літаратурных суполак «Бабілён» і «Тутэйшыя». Браў удзел у аднаўленьні газэты «Наша Ніва» на пачатку 90-х, быў адным з заснавальнікаў Беларускага калегіюму, выдаваў і рэдагаваў часопіс «Фрагмэнты».

Апавяданьні, вершы й эсэ Ігара Бабкова перакладзены на польскую, украінскую, нямецкую, чэскую й вугорскую мовы. Зьяўляецца аўтарам тэкстаў да песень гурту «Новае Неба»[1].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як адзначае Алесь Бельскі, галоўным тэматычным стрыжнем паэзіі І. Бабкова зьяўляецца тэма філязофіі быцьця. Паэт заглыбляецца ў агульначалавечыя і філязофскія пытаньні: сэнс існаваньня, душа і вечнасьць, сусьвет і зямны лёс, Бог і пошук духоўнага апірышча. Дасьледнік называе паэзію аўтара «суб’ектнадухоўнай плыньню думак і пачуцьцяў»[2].

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Solus Rex» (1986) — паэзія
  • «Герой вайны за празрыстасьць» (1998) — паэзія
  • «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» (2001; па-польску ў перакладзе Малгажаты Бухалік, 2008; 2-е выданьне па-беларуску — 2012) — раман
  • «Філязофія Яна Сьнядэцкага» (2002)
  • «Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньні ру[і]наў» (2005) — зборнік эсэ
  • «Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб» (2009) — паэзія
  • «Хвілінка» (2014)

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Выбар Ігара Бабкова: Waria, MoZart і Ambasadar Krou// «Тузін Гітоў», 1 лістапада 2010
  2. ^ Бельскі А. Сучасная беларуская літаратура: Станаўленне і развіццё творчых індывідуальнасцяў (80—90-я гг.). — Мн. — 1997. — 255 с.
  3. ^ Сярод фіналістаў прэміі Angelus — Ігар Бабкоў// «Прайдзісвет», 21 кастрычніка 2009

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]