Алесь Бадак
Алесь Бадак | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 28 лютага 1966 (58 гадоў) в. Туркі Ляхавіцкага раёна Берасьцейскай вобласьці |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | Літаратар |
Гады творчасьці | 1979 — цяпер |
Кірунак | Проза, паэзія, публіцыстыка |
Жанр | лірыка |
Мова | беларуская мова |
Узнагароды | Ляўрэат прэмій «Залаты апостраф» (2003) і «Залаты купідон» (2008) |
Творы на сайце Knihi.com | |
Але́сь Бада́к (28 лютага 1966, в. Туркі, Ляхавіцкі раён, Берасьцейская вобласьць, Беларусь) — беларускі пісьменьнік, паэт-песеньнік, публіцыст, крытык. Аўтар больш як дзесяці паэтычных кніг, шматлікіх крытычных артыкулаў і рэцэнзіяў, а таксама тэкстаў песень[1].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і рабочага. У школе цікавіўся творчасьцю Сяргея Ясеніна, потым Андрэя Вазьнясенскага, Якуба Коласа. У 1983 годзе пасьля заканчэньня школы паступіў на філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Служыў у Савецкай Арміі (1984—1986). Пасьля дэмабілізацыі працягнуў вучобу ва ўнівэрсытэце, які скончыў у 1990 годзе[2]. У тым жа годзе прыняты ў Саюз пісьменьнікаў Беларусі.
Працаваў пазаштатным карэспандэнтам-арганізатарам Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (1990—1991), рэдактарам аддзелу, адказным сакратаром, намесьнікам галоўнага рэдактара часопіса «Бярозка» (1991—2001), рэдактарам аддзелу часопіса «Полымя» (2001—2002), загадчыкам аддзелу прозы, адказным сакратаром, намесьнікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць» (2002—2009). У 2009—2014 гадах галоўны рэдактар часопіса «Нёман». З 2014 году галоўны рэдактар часопіса «Полымя».
У 2009—2012 гадах адначасова 1-ы намесьнік дырэктара Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». З 2012 году намесьнік дырэктара РВУ Выдавецкі дом «Звязда». З 2015 году дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаў, як паэт. Зь першымі вершамі выступіў у друку ў 1979 годзе[2] (газэта «Піянер Беларусі»). Пачаў журналісцкую дзейнасьць у газэце «Будаўнік камунізму» (цяпер «Ляхавіцкі весьнік»). На пачатку 1990-х гадоў напісаў вельмі шмат песень. Гэта быў пік працы А. Бадака як паэта-песеньніка. На вершы аўтара складалі песьні Аляксандар Саладуха, Анатоль Ярмоленка, Алеся. Алесь Бадак зьяўляецца ляўрэатам рэспубліканскіх конкурсаў песьні[2].
У 2003 годзе быў у ліку першых ляўрэатаў літаратурнай прэміі «Залаты апостраф»[3]. Пазьней пачынае выдаваць прозу і творы для дзяцей. Выступае актыўным прапагандыстам дзіцячай літаратуры, зьяўляецца адным з арганізатараў клюбу дзіцячых пісьменьнікаў.
У апошнія гады часьцей выступае ў пэрыядычным друку зь літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зборнікі паэзіі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Будзень» (1989)
- «За ценем самотнага сонца : Вершы і песні» (Мн., Мастацкая літаратура, 1995)
- «Маланкавы посах : Кніга лірыкі» (2004)
Літаратурныя творы для дзяцей
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Мы купілі кракадзіла : Вершы» (1995, у суаўтарстве з В. Шніпам)
- «Маленькі чалавек у вялікім свеце : Кніга для бацькоў, дзядуль, бабуль і выхавацеляў дзіцячых садкоў» (1995)
- «Верабей з рагаткай : Казкі, вершы, лічылкі» (1999)
- «Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў : Аповесці-казкі» (2001)
- «Расліны : батанічныя эцюды» (2008)
- «Жывёлы : заалагічныя эцюды»(2009)
- «Птушкі : заалагічныя эцюды» (2010)
- «Насякомыя : заалагічныя эцюды» (2011)
- «Водны свет : заалагічныя эцюды» (2012)
- «Зорка для вавёркі» (2015)
Апавяданьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Інструкцыя па спакушэнні замужніх жанчын» (газ. «Літаратура і мастацтва», 2008; псыхалягічная драма)
У перакладзе на расейскую мову
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бадак, А. О тебе и тех, кто рядом : для любящих и предусмотрительных родителей и педагогов, а также для любознательных детей : пособие для педагогов учреждений, обеспечивающих получение дошкольного образования / А. Бадак. — Минск : Лексис, 2005. — 31 с.
- Бадак, А. Невероятные истории из жизни волшебников : сказочные повести / А. Бадак. — Минск : Літаратура і Мастацтва, 2011. — 204 с.
Прызнаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ляўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2003)
- Ляўрэат прэміі «Залаты купідон» за найлепшую кнігу году ў намінацыі «Публіцыстыка» (2008; за кнігу «Расліны: батанічныя эцюды»)
- Ляўрэат прэміі СНД «Зоркі Садружнасці» (разам з А. Карлюкевічам) (2014)
- Ляўрэат прэміі Васіля Віткі (2015)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ляшук В. М., Яфімава М. Б. Алесь Бадак // Беларуская дзіцячая літаратура: Хрэстаматыя / Рэцэнзент: В. М. Бігеза. — Мн.: Вышэйшая школа, 1996. — С. 78—82. — 655 с. — 6000 ас. — ISBN 985-06-0159-0
- Шпакова Ю. Гісторыі для ўсіх (казачнасць у творах Алеся Бадака) // Літаратура і мастацтва : газэта. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 26 лютага 2016. — В. 4859. — № 8. — С. 9.
- Явіч Я. Паэт з эпохі кніжных скарбаў // Літаратура і мастацтва : газэта. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 30 студзеня 2015. — В. 4804. — № 4. — С. 2.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Галіна Махнач Літаратура цяпер і назаўсёды // Беларуская думка : Часопіс. — Мн.: Адміністрацыя Прэзыдэнта РБ, 2015. — № 1. — С. 38.
- ^ а б в Яфімава 1996. С. 78.
- ^ Віка Трэнас (23 лютага 2013) Лаўрэаты прэміі “Залаты апостраф”. Час навінаў. Праверана 6 жніўня 2014 г. Архіўная копія
- Нарадзіліся 28 лютага
- Нарадзіліся ў 1966 годзе
- Узнагароджаныя мэдалём Францішка Скарыны
- Нарадзіліся ў Ляхавіцкім раёне
- Беларускія літаратары
- Беларускія крытыкі
- Беларускія паэты і паэткі
- Беларускія паэты-песеньнікі
- Беларускамоўныя паэты і паэткі
- Беларускамоўныя пісьменьнікі
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту