БелаПАН
Каардынаты: 53°55′2″ пн. ш. 27°36′4″ у. д. / 53.91722° пн. ш. 27.60111° у. д.
![]() | |
Тып | закрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 19 лістапада 1991 (30 гадоў таму) |
Заснавальнікі | Алесь Ліпай |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Менск |
Адрас | Першамайскі раён, Акадэмічная вул., д. 17, оф. 3[1] |
Ключавыя фігуры | Ірына Леўшына |
Галіна | сфэра паслугаў |
Паслугі | навіны |
Белару́скае прыва́тнае аге́нцтва наві́наў (БелаПАН) — інфармацыйнае агенцтва Беларусі, заснаванае ў лістападзе 1991 году Алесем Ліпаем.
Зьяўляецца крыніцай палітычнай, эканамічнай, дзелавой, фінансавай і іншай інфармацыі зь Беларусі, займае сур’ёзнае месца на рынку розных дасьледаваньняў, маніторынгу, рэклямы і PR-паслуг. Акцыянэры агенцтва — прыватныя асобы.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Створана 19 лістапада 1991 году Алесем Ліпаем і Віталём Цыганковым. Спачатку БелаПАН меў 5 супрацоўнікаў і месьціўся ў драўляным будынку побач зь лётнішчам «Мінск-1», а навіны рассылаліся падпісантам уручную па факсе некалькі разоў у дзень. Першую дамову на пастаўку інфармацыі заключылі з газэтаю «Зьвязда»[2]. У 2001 годзе паўстаў праект «Выбары ў Беларусі»[3]. Улетку 2002 году пачаўся выпуск інтэрнэт-газэты «Белорусские новости» (Naviny.by). Да 16-ых угодкаў у 2007 г. агенцтва наладзіла рэгулярны выпуск мультымэдыйных матэрыялаў — фота-, аўдыё- і відэарэпартажаў, а таксама інфаграфікі[4].
Сёньня навінавая стужка агенцтва абнаўляецца кожныя некалькі хвілін, у дзень зьяўляецца каля ста паведамленьняў. Паведамленьні БелаПАН публікуюць найбуйнейшыя выданьні Беларусі, цытуюць многія сусьветныя радыёстанцыі і тэлекампаніі. Сярод кліентаў таксама — дзяржаўныя і міжнародныя арганізацыі, дыпляматычныя прадстаўніцтвы, банкаўскія і фінансавыя інстытуты, прадпрыемствы і кампаніі. БелаПАН выпускае навіны на беларускай, расейскай і ангельскай мовах у рэжыме рэальнага часу. Агенцтва мае разгалінаваную сетку карэспандэнтаў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі і ў суседніх краінах.
14 студзеня 2021 году ў рэдакцыі прайшоў ператрус, была канфіскавана аргтэхніка й частка рукапіснай і пячатнай дакумэнтацыі, што паралізавала працу інфармацыйнае агенцыі[5].
18 жніўня 2021 году сілавікі рэжыму Лукашэнкі правялі ператрусы ў рэдакцыі і ў журналістаў, канфіскавалі тэхніку, некалькі супрацоўнікаў былі затрыманыя, у тым ліку галоўная рэдактарка Ірына Леўшына, а сайты belapan.by і belapan.com перасталі працаваць[6][7]. Праца БелаПАН у Беларусі была паралізаваная, але частка рэдакцыі паабяцала працягнуць дзейнасьць за мяжою[8] . Зьняволеныя ў рамках крымінальнае справы паводле арт. 342 КК («Арганізацыя й актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак») Леўшына, былы дырэктар Зьміцер Наважылаў і бухгалтар Кацярына Боева сумеснаю заяваю дзесяці арганізацыяў, сярод якіх «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтар, 19 жніўня 2021 году былі прызнаны палітычнымі вязьнямі[7][9].
У лістападзе 2021 года КДБ прызнаў «групу грамадзян зь ліку супрацоўнікаў БелаПАН» «экстрэмісцкім фармаваньнем». Стварэньне такога фармаваньня або ўдзел у ім з’яўляецца ў Беларусі крымінальным злачынствам, і сапраўды, Леўшыну і Наважылава абвінавацілі ў стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня[10][11].
Кіраўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Алесь Ліпай (1991—2018)
- Зьміцер Наважылаў (чэрвень 2018 — 18 студзеня 2021)
- Ірына Леўшына (з 21 студзеня 2021 году)[12]
Структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У структуры інфармацыйнай кампаніі БелаПАН дзейнічаюць:
- інфармацыйнае агенцтва;
- рэдакцыя мультымэдыйных навінаў;
- аналітычная служба;
- рэклямнае агенцтва;
- служба маніторынгу;
- рэдакцыя інтэрнэт-газэты «Белорусские новости» (Naviny.by)[13]
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Інфармацыйнае агенцтва БелаПАН — адзіны беларускі ўдзельнік міжнароднага праекту «CEE-BusinessLine» — «Стужкі эканамічных навін з краін Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы».
У 2004 годзе БелаПАН быў уганараваны прэміяй імя Дзьмітрыя Завадзкага — «За мужнасьць і прафэсіяналізм», як «пацьвярджэньне бездакорнай рэпутацыі БелаПАН і прызнаньне высокага прафэсіяналізму журналістаў». У 2005 годзе інфармацыйная кампанія БелаПАН была названа ляўрэатам Прэміі імя Герда Буцэрыюса «Вольная прэса Ўсходняй Эўропы(ru)». У 2006 годзе БелаПАН і інтэрнэт-газэта «Белорусские новости» (naviny.by) атрымалі «Прэмію Рунэту(ru)» — у намінацыі «Рунэт за межамі Ru»[14]. Цырымонія ўзнагароджаньня адбылася 29 лістапада ў Маскве.
Прадукты і паслугі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Штодня па падпісцы ажыцьцяўляецца рассылка звыш 10 зводак навінаў і бюлетэня «Беларускі эканамічны агляд». Штотыдня па аўторках рассылаецца бюлетэнь «Беларускі ваенны агляд», па панядзелках — зьвесткі маніторынга звыш 40 сталічных і мясцовых газэтаў Беларусі.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Пра кампанію // БелаПАН, 2021 г. Праверана 21 студзеня 2021 г.
- ^ Сяргей Протас. Мікалай Інін: «Мы адчуваем сваю запатрабаванасьць» // Зьвязда : газэта. — 20 лістапада 2001. — № 232-233. — ISSN 1990-763x.
- ^ belaruselections.info
- ^ БелаПАН адзначыў 16-я ўгодкі // Беларуская асацыяцыя журналістаў, 12 сьнежня 2007 г. Праверана 23 красавіка 2013 г.
- ^ «Работа парализована». В офисе агентства БелаПАН прошел обыск. Изъята техника и документы(рас.). TUT.BY (2021-01-14). Праверана 2021-01-14 г. Архіўная копія ад 2021-01-14 г.
- ^ als. (2021-08-18) Belarus: Lukaschenkos Regime geht gegen unabhängige Nachrichtenagentur Belapan vor(ням.) Deutsche Presse-Agentur(uk). Der Spiegel(be). Праверана 2021-08-18 г. Архіўная копія ад 2021-08-18 г.
- ^ а б Заява аб прызнанні трох супрацоўнікаў «БелаПАН» палітычнымі зняволенымі(бел.). Вясна (2021-08-19). Архіўная копія ад 2021-08-26 г.
- ^ asty\mtom. (2021-08-19) Praca redakcji BiełaPAN sparaliżowana po rewizji białoruskich służb. Agencja będzie kontynuować pracę z zagranicy(пол.) Польская агенцыя друку(pl). TVN24(pl). Праверана 2021-08-19 г. Архіўная копія ад 2021-09-07 г.
- ^ Зняволеныя супрацоўнікі «БелаПАН» прызнаныя палітвязнямі(бел.). Новы час (2021-08-19). Архіўная копія ад 2021-08-26 г.
- ^ БАЖ: Патрабуем спыніць практыку выкарыстання антыэкстрэмісцкага заканадаўства для абмежавання свабоды слова Беларуская асацыяцыя журналістаў Праверана 2021-12-22 г.
- ^ «Трапіўшы ў гістарычную мясарубку, мы ня сталі фаршам». Найстарэйшаму незалежнаму агенцтву навінаў БелаПАН — 30 гадоў Радыё Свабода Праверана 2021-12-22 г.
- ^ У інфармацыйнай кампаніі БелаПАН памяняўся дырэктар // БелаПАН, 21 студзеня 2021 г. Праверана 21 студзеня 2021 г.
- ^ naviny.by
- ^ Объявлены лауреаты «Премии Рунета — 2006». Прэмія Рунэту(ru). Праверана 2012-11-01 г. Архіўная копія ад 2013-01-23 г.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Белару́скае прыва́тнае аге́нцтва наві́н (БелаПАН) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 — С. 399.
- А. М. Міхальчанка. Беларускае прыватнае агенцтва // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2. С. 357
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Інфармацыйныя агенцтвы
- Прадпрыемствы Менску
- Беларускія інтэрнэт-СМІ
- Першамайскі раён (Менск)
- Сродкі масавай інфармацыі на беларускай мове
- Сродкі масавай інфармацыі на ангельскай мове
- Сродкі масавай інфармацыі на расейскай мове
- Кампаніі, заснаваныя ў 1991 годзе
- Ляўрэаты прэміі «Вольная прэса Ўсходняй Эўропы»
- Цэнзура ў Беларусі