Юры Семяняка
Юры Семяняка | |
Дата нараджэньня | 26 лістапада 1925 |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск |
Дата сьмерці | 16 ліпеня 1990 (64 гады) |
Месца сьмерці | , Менск |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | СССР |
Месца вучобы | |
Прафэсія | кампазытар |
Навуковая сфэра | музыка[1] |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларускі саюз кампазытараў[d] |
Супрацоўніцтва | ВІА «Песьняры», «Лявоны», «Чараўніцы», «Верасы», Натальля Гайда |
Узнагароды |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Семяняка.
Ю́ры Ўладзі́меравіч Семяня́ка (26 лістапада 1925, Менск, БССР — 16 ліпеня 1990, Менск, БССР) — беларускі савецкі кампазытар. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1972). Народны артыст БССР (1974).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 26 лістапада 1925 року ў Менску. Скончыў Беларускую дзяржаўную кансэрваторыю імя А. В. Луначарскага па клясе кампазыцыі прафэсара Анатоля Багатырова (1941).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, на фронце з жніўня 1944 року.
З 1946 да 1956 рок — канцэртмайстар у ансамблі (пасьля — Дзяржаўная акадэмічная хоравая капэля Беларускай ССР) пад кіраўніцтвам Рыгора Ширмы. У гэты пэрыяд напісаныя першыя песьні «Ой, шумяць лясы зялёныя» і «Явар і каліна».
З 1946 да 1951 рок жыў і дзеяў у Горадні, часта сустракаўся з вучнямі і пэдагогамі школы. Менавіта ягонае імя з 1995 року стала насіць «Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 г. Горадні».
У 1976—1978 роках намесьнік старшыні, у 1978—1980 — старшыня праўленьня Саюзу кампазытараў Беларускай ССР[2].
Памёр 16 ліпеня 1990 року ў Менску. Пахаваны на Ўсходніх могілках у Менску.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Напісаў больш як 300 песьняў, 5 апэрэтаў, 4 опэры, музыку да кінафільмаў.
Працаваў у вакальна-сымфанічным, камэрна-інструмэнтальным, камэрна-вакальным і песенным жанрах. Зь ягоных твораў фармаваліся рэпэртуары ВІА «Песьняры», «Лявоны», «Верасы».
Быў вядомы найперш як паэт-песеньнік, пераважна пісаў музыку на вершы беларускіх паэтаў Максіма Багдановіча, Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Танка, Петруся Броўкі, Алеся Бачылы, Адама Русака, Генадзя Бураўкіна, Уладзімера Карызны, Эдзі Агняцьвет. Атрымалі папулярнасьць шматлікія лірычныя і патрыятычныя песьні Ю. В. Семянякі («Ой, шумяць лясы зялёныя», «Застольная», «Памятаеш, любы мой, дзянькі», дуэт «Явар і каліна», «Ты мне вясною прысьнілася», «Не за вочы чорныя», «Якая ты цудоўная, Радзіма», «Я сэрцам з табой», «Беларусь — мая песьня», «Люблю цябе, Белая Русь», «Расцьвітай, Беларусь»).
Улюбёнымі жанрамі кампазытара былі опэра і музычная камэдыя. Опэра Юрыя Семянякі «Калючая ружа» (1960) стала першым у Беларусі опэрным творам на сучасную тэматыку. Кампазытар быў адным зь першапраходцаў у беларускай музыцы жанру апэрэты (апэрэта «Сьцяпан — вялікі пан» і апэрэта-вадэвіль «Тыдзень вечнага каханьня»).
Адной зь вяршыняў у творчасьці кампазытара стала опэра-паэма «Зорка Вэнэра», створаная паводле матываў твораў Максіма Багдановіча. Вынікам творчасьці кампазытара можна лічыць апошнюю опэру «Новая зямля», напісаную паводле матываў аднайменнай паэмы Якуба Коласа. Значным дасягненьнем Юрыя Семянякі зьяўляецца музычная камэдыя «Паўлінка» (паводле аднайменнай п’есы Янкі Купалы).
Узнагароды і прэміі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР (1962)
- Дзяржаўная прэмія БССР (1972)
- Народны артыст БССР (1974)
- Ордэн Айчыннай вайны II ступені (1985)
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Міжнародны конкурс маладых кампазытараў імя Ю. У. Семянякі
- Імем Семянякі названая вуліца ў Менску
- Імя Юрыя Семянякі 27 чэрвеня 1995 року атрымала «Дзіцячая музычная школа мастацтваў №1 г. Горадні»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Мдзівані, Т. Г., Сергіенка, Р. І. Кампазітары Беларусі / Т. Г. Мдзівані, Р. І. Сергіенка. — Мінск : Беларусь, 1997. — С. 83—92.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 26 лістапада
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Памерлі 16 ліпеня
- Памерлі ў 1990 годзе
- Пахаваныя на Ўсходніх могілках Менску
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Узнагароджаныя мэдалём «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Нарадзіліся ў Менску
- Памерлі ў Менску
- Беларускія кампазытары
- Савецкія кампазытары
- Беларускія кінакампазытары
- Савецкія кінакампазытары
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў БССР
- Сябры Саюзу кампазытараў СССР
- Кампазытары-песьняры
- Беларускія акадэмічныя музыкі
- Савецкія акадэмічныя музыкі