Іван Мележ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Мележ
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 8 лютага 1921(1921-02-08)[1]
Памёр 9 жніўня 1976(1976-08-09) (55 гадоў)
Пахаваны
Сужэнец Лідзія Пятрова-Мележ[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік, драматург, публіцыст
Гады творчасьці 19391976
Мова беларуская мова
Значныя творы «Людзі на балоце», «Подых навальніцы»
Прэміі Літаратурная прэмія імя Якуба Коласа (1962)
Узнагароды
Творы на сайце Knihi.com

Іва́н Па́ўлавіч Ме́леж (8 лютага 1921 — 9 жніўня 1976) — беларускі пісьменьнік, драматург, публіцыст. Народны пісьменьнік Беларусі (1972).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Глінішча Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці. Пасьля заканчэньня сярэдняй школы №1 у Хвойніках уладкаваўся на працу ў Хвойніцкі райкам камсамолу. У наступным годзе паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філязофіі і літаратуры. Зь першага курсу быў прызваны ў Савецкае войска. Улетку 1940 году ўдзельнічаў у вызваленьні Паўночнай Букавіны. З самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны на фронце. 20 чэрвеня 1942 году пад Растовам быў цяжка паранены ў правае плячо. Накіраваны на лячэньне ў Тбілісі. Пасьля жыў у Бугуруслане (Арэнбурская вобласьць, Расея). З 1943 году на завочным аддзяленьні філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, які працаваў у эвакуацыі на станцыі Сходня ў Маскоўскай вобласьці. Перавёўся на стацыянар і скончыў унівэрсытэт у 1945 годзе ўжо ў Менску, паступіў у асьпірантуру. У гэтым жа годзе ўступіў у Саюз пісьменьнікаў БССР. Выкладаў беларускую літаратуру ва ўнівэрсытэце, працаваў у рэдакцыі літаратурнага часопіса «Полымя», у апараце ЦК КПБ. У 1966 годзе Іван Мележ становіцца сакратаром Саюзу пісьменьнікаў БССР, у 1971—1974 намесьнік старшыні гэтай арганізацыі. Адначасова з 1967 да 1976 году дэпутат Вярхоўнага Савету БССР.

Жонка Лідзія Якаўлеўна[2]. Ёсьць унучка.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1939 годзе дэбютаваў у літаратуры вершам «Радзіме» (газэта «Чырвоная зьмена»). Упершыню празаічны твор Івана Мележа апублікаваны ў 1943 годзе ў газэце «Бугурусланская праўда». Выдаў зборнікі аповесьцей і апавяданьняў «У завіруху» (1946) «Гарачы жнівень» (1948), «Заўсёды наперадзе» (нарыс, 1948), «Блізкае і далёкае» (1954), «У гарах дажджы» (1957), «Што ён за чалавек» (апавяданьні, аповесьці, нарысы, 1961), «Жыцьцёвыя клопаты» (нарысы, эсэ, крытычныя артыкулы, 1975), «Белыя вішні і яблыні» (1976), «Першая кніга: Дзёньнікі, сшыткі, з запісных кніжак» (1977). Аўтар раману «Мінскі напрамак» (1952, дапрацаванае выданьне ў 1974), цыкла раманаў «Палеская хроніка» — «Людзі на балоце» (1962), «Подых навальніцы» (1966) і «Завеі, снежань» (1978). У 1969—1971 выйшаў збор твораў у шасьці, у 1979—1985 — у 10 тамах.

Напісаў п’есы «Пакуль вы маладыя» (1956, асобнае выданьне ў 1958, пастаўлена ў 1957), «Дні нашага нараджэньня» (апублікавана й пастаўлена ў 1958), аднаактоўку «Хто прыйшоў уночы» (1959, асобнае выданьне ў 1966). Па раманах «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» Беларускім тэлебачаньнем створаны ў 1996 годзе спэктакль. Беларускім тэатрам імя Янкі Купалы пастаўлены ў 1966 годзе спэктакль «Людзі на балоце», Гомельскім абласным тэатрам — «Подых навальніцы» (1977), у 1989 годзе — «Страсьці эпохі» (паводле раману «Завеі, снежань»).

Зборнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «У завіруху» (1946)
  • «Гарачы жнівень» (1948)
  • «Заўсёды наперадзе» (нарыс, 1948)
  • «Блізкае і далёкае» (1954)
  • «У гарах дажджы» (1957)
  • «Што ён за чалавек» (апавяданьні, аповесьці, нарысы, 1961)
  • «Жыцьцёвыя клопаты» (нарысы, эсэ, крытычныя артыкулы, 1975)
  • «Белыя вішні і яблыні» (1976)
  • «Першая кніга: Дзёньнікі, сшыткі, з запісных кніжак» (1977)

Раманы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Менскі напрамак» (1952, дапрацаванае выданьне выйшла ў 1972)
  • «Людзі на балоце» (1962, экранізаваны ў 1981 годзе)
  • «Подых навальніцы» (1966, экранізаваны ў 1982 годзе)
  • «Завеі, сьнежань» (1978)

П’есы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Пакуль вы маладыя» (1956, пастаўленая ў 1957, асобнае выданьне — 1957)
  • «Дні нашага нараджэньня» (1958)
  • «Хто прыйшоў уночы» (1959, асобнае выданьне — 1966)

Па матывах раманаў «Людзі на балоце», «Подых навальніцы» і «Завеі, сьнежань» у 1982 годзе зьняты фільм «Апейка»[3].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ушанаваньне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У гонар Івана Мележа названая вуліца ў Менску.

25 траўня 2021 году Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выпусьціў у абарачэньне памятныя манэты «Іван Мележ. 100 гадоў». Срэбраныя манэты мелі намінал 20 рублёў, а медна-нікелевыя па рублі. На рэвэрсе быў адлюстраваны партрэт Івана Мележа. Чаканку ажыцьцявіў «Летувіскі манэтны двор»[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Мележ Иван Павлович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  2. ^ https://web.archive.org/web/20160304130237/http://www.main.lim.by/?p=1503
  3. ^ Все белорусские фильмы. Т. 2. Игровое кино (1926—1970). Каталог-справочник. Минск: Бел.наука, 2001. 240 с.
  4. ^ Нацбанк выпускае ў абарачэньне памятныя манэты да юбілеяў Шамякіна, Мележа і Крапівы // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 25 траўня 2021 г. Праверана 26 траўня 2021 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Драздова, Зінаіда Уладзіміраўна. Майстэрства слова: Моўна-стылявыя асаблівасці «Палескай хронікі» Івана Мележа / З. У. Драздова; АН Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 136 с. — ISBN 5-343-00967-0.
  • Ляшук, Вера Якаўлеўна. Іван Мележ у школе: Дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў / В. Я. Ляшук. — Мн.: Аверсэв, 2002. — 191 с. — (Вывучэнне творчасці пісьменніка) (Школьнікам, абітурыентам, навучэнцам.). — ISBN 985-478-023-6.
  • Кулешов, Ф. И. Подвиг художника: литературный путь И. Мележа. — Минск : Изд-во БГУ им. В. И. Ленина, 1982.
  • Мележ Іван // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
  • Мележ Іван // Іван Мележ. Людзі на балоце. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2002.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]