Рэцэнзія
Выгляд
Рэцэнзія (лац. recensio — разгляд) — дасьледаваньне адлюстраванай рэчаіснасьці, у якім ацэньваюцца вартасьці і хібы зьместу і формы твора. Заключаецца ў ацэнцы важкасьці аўтарскага разуменьня і слушнасьці меркаваньня, высновы і парады. Паказвае значнасьць новай думкі, грамадзкага ўзору і прыладнай навінкі з падмацаваньнем высновы спалучэньнем довадаў і тэкставых вытрымак. Улучае лёгіка-вобразную карціну ўспрыманьня твора, спалучэньне ўспрыманьня і пазнаньня навакольнай рэчаіснасьці, заснаванага на ўласным досьведзе. Выкарыстоўвае аўтарскае разуменьне выкладу і думку, таму ня мае поўнай самастойнасьці[1].
Віды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Анатацыя. Раскрывае зьмест твора.
- Аўтарэцэнзія. Спрэчка аўтара з крытыкам аб тлумачэньні твора ў друку.
- Крытычная. Зьмяшчае стаўленьне да твора.
- Эсэ. Тлумачэньне твора з роздумам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Тамара Люковіч. Рэцэнзія // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 14. — С. 35. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0238-5
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Агляды // Часопіс «ARCHE Пачатак», 3 жніўня 2014 г. Праверана 28 жніўня 2014 г.
- Рэцэнзіі // БелМэтал, 11 лістапада 2013 г. Праверана 28 жніўня 2014 г.
- Рэцэнзіі // Букстэр.by, 28 жніўня 2014 г. Праверана 28 жніўня 2014 г.
- Рэцэнзіі // Кінаконг, 25 ліпеня 2014 г. Праверана 28 жніўня 2014 г.
- Рэцэнзіі // Літара.net, 1 лютага 2011 г. Праверана 28 жніўня 2014 г.
- Рэцэнзіі // МэталBy, 2014 г. Праверана 28 жніўня 2014 г.
- Рэцэнзіі // Газэта «Наша Ніва», 3 лістапада 2013 г. Праверана 28 жніўня 2014 г.
- Рэцэнзіі // Газэта «Новы час», 10 лютага 2014 г. Праверана 28 жніўня 2014 г.
- Рэцэнзіі // Часопіс «PARTisan», 22 сакавіка 2013 г. Праверана 28 жніўня 2014 г.
- Рэцэнзіі // Тузін гітоў, 28 жніўня 2014 г. Праверана 28 жніўня 2014 г.
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |