Валерыя Кустава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Валерыя Кустава
Valeryja Kustava, 2012.jpg
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Валерыя Уладзімераўна Кустава[1]
Псэўданімы Валярына
Нарадзілася 9 кастрычніка 1984 (34 гады)
Менск, СССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, літаратар
Жанр паэзія, эсэ
Мова беларуская

Вале́рыя Ку́става, вядомая таксама як Валяры́на (нарадзілася 9 кастрычніка 1984[2], Менск) — паэт, літаратарка.

Біяграфія

Валерыя Кустава на канцэрце Салідарныя зь Беларусьсю ў Варшаве, Польшча, 2014 год

Навучалася ў ДМШ №9, скончыла ДМШ №19 па клясе скрыпкі і фартэпіяна. Навучалася ў Ліцэі з тэатральным ухілам №136, скончыла беларускамоўную клясу СШ №211 (2002). Наведвала Беларускі Калегіюм — аддзяленьне «філязофія/літаратура» (2003), скончыла Польскі Інстытут у Менску (2003), БДУКіМ (2007, дыплём з адзнакай, спэцыяльнасьць «Літаратурная работа», спэцыялізацыя — кінадраматургія), магістратуру БДАМ (2008, спэцыяльнасьць «Мастацтвазнаўства», спэцыялізацыя — кінатэлемастацтва, — мае ступень магістра мастацтвазнаўства). Працавала рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (2008—2009). Скончыла асьпірантуру БДАМ (2012, спэцыяльнасьць «Кіназнаўства», спэцыялізацыя — кіна-, тэле- і іншыя віды экранных мастацтваў). Выкладае гісторыю кіно і драматургію сучаснага фільму. У красавіку 2015 году пабралася шлюбам з драматургам Васілём Дранько-Майсюком[3].

Творчасьць

Аўтар і вядоўца культурніцкай праграмы на тэлеканале «Белсат». Перакладае зь беларускай, расейскай, украінскай, польскай мовы; аўтар публікацыяў у пэрыёдыцы: «Дзеяслоў», «Новы час», «Arche», «Полымя», «Культура» і іншых.

Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, а таксама сябра Беларускага ПЭН-цэнтру і БАЖу.

Грамадзкая дзейнасьць

У лютым 2018 года ў Беларускім Доме ў Варшаве на Дзень роднай мовы правяла «Нацыянальную дыктоўку», якой Беларускі Дом распачаў праграму мерапрыемстваў святкаваньня 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі[4].

Бібліяграфія

  • Кроў Сусьвету: вершы; Прадм. В.Жуковіча. — Мн.: Маст. літ., 1996. — с. 175.
  • Каб неба сагрэць…: вершы; Прадм. Р.Барадуліна. — Мн.: Маст.літ., 2004. — 87 с.
  • Тамсама: вершы. — Мн.: Маст. літ., 2006. — с. 150.

Узнагароды й прэміі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg Валерыя Куставасховішча мультымэдыйных матэрыялаў