Маргарыта Яфімава
Маргарыта Барысаўна Яфімава | |
Маргарыта Яўхімава | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 25 сьнежня 1927 Ворша |
Памерла | 21 студзеня 2015 Менск |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | літаратуразнаўца, літаратурны крытык, пэдагог |
Гады творчасьці | 1956—2015 |
Кірунак | літаратуразнаўства, пэдагогіка |
Мова | беларуская |
Маргары́та Яфі́мава (25 сьнежня 1927, Ворша — 21 студзеня 2015, Менск)[1] — літаратуразнаўца, пэдагог, адна з пачынальнікаў стварэньня гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры, кандыдат філялягічных навук (1956)[2], дацэнтка БДУ (1968), член СБП (1993).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ў сям’і настаўнікаў. Да вайны вучылася ў беларускай сярэдняй школе № 2 г. на вул. Астроўскага ў Воршы (54°30′48.62″ пн. ш. 30°25′34.38″ у. д. / 54.5135056° пн. ш. 30.4262167° у. д.), потым эвакуацыя ў Расею. У 1946 стала студэнткай філялягічнага факультэту БДУ. У 1951 скончыла ўніверсітэт, у 1955 — асьпірантуру БДУ. Працавала выкладчыцай на катэдры беларускай літаратуры й катэдрах факультэту пэдагогікі й мэтодыкі пачатковага навучаньня ў Магілёўскім пэдінстытуце (1955—1966).[3] 3 1966 дацэнтка катэдры беларускай літаратуры філялягічнага факультэту БДУ, выкладчыца гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры, практыкума па мастацкаму чытаньню, курсаў па мэтодыцы выкладаньня літаратуры.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы артыкул Маргарыты Яфімавай, прысьвечаны творчасьці Максіма Багдановіча, надрукаваны ў 1957 годзе. Аўтар кніг «Цэлы сьвет – дзецям», «Янка Маўр», «Беларуская дзіцячая літаратура», «Літаратурныя вечары ў школе», «Гучыць жывое слова», «3ь верай у дзіцячае сэрца». Складальніца кніг пра Францішку Скарыну «Народу свайму ўслугуючы» і «Адкрыць нашчадкам Скарыну». Адна з аўтараў вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў «Беларуская дзіцячая літаратура», «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» і інш.
Ёй належаць прадмовы да кніг Алены Васілевіч, Васіля Віткі, Паўла Кавалёва, Уладзімера Ліпскага, Янкі Маўра, Івана Муравейкі, Тараса Хадкевіча, Алеся Якімовіча; артыкулы пра творчасьць Эдзі Агняцвет, Максіма Багдановіча, Васіля Віткі, Ніны Галіноўскай, Зоські Верас, Клаўдзію Каліну, Якуба Коласа, Янкі Купала, Міколы Чарняўскага, Алеся Якімовіча, Яўгенію Янішчыц.
Дасьледчыца гісторыі беларускай літаратуры, пытаньняў дзіцячай літаратуры й пісьменьніцкага майстэрства, праблемы эстэтычнага выхаваньня, мэтодыкі выкладаньня літаратуры, майстэрства мастацкага чытаньня й пэдагагічнага лектарскага майстэрства, а таксама пытаньні мэтодыкі правядзеньня літаратурных вечароў. Аўтарка шматлікіх сцэнарыяў літаратурных вечароў па творчасьці пісьменьнікаў, літаратурных кампазыцый, зьмешчаных ў пэдагагічных часопісах «Роднае слова», «Пачатковая школа», «Пралеска» і ў рэпэртуарных зборніках «Літаратурныя вечары ў школе» (1977), «Гучыць жывое слова» (1983), «Зь верай у дзіцячае сэрца» (1983), «Зямля бацькоў – зямля сьвятая» (1987), «Слова – краска, слова – зьзяньне» (2000) і іншыя..
Заснавальніца, кіраўніца, рэжысэрка філфакаўскага тэатра-студыі «Летуценьнік».[4]
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бацька — Барыс Дзьмітрыевіч Яфімаў. Нарадзіўся ў 1895 годзе ў Падольскай губэрні. Скончыў Віцебскую гімназію. З 1919 да 1940 гады працаваў настаўнікам на Віцебшчыне, першы дырэктар школы № 2 у Воршы.[5] У 1940 годзе скончыў Смаленскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут і працаваў старэйшым выкладчыкам пэдагагічнага вучылішча ў Воршы. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў войску, адзначаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені. Пасьля вайны, у 1946—1947 гадах, працаваў намесьнікам дырэктара ў Берасьцейкім настаўніцкім інстытуце. З 1947 году й да адыходу на пэнсію ў 1954 годзе ён працаваў дэканам літаратурнага факультэта, загадчыкам катэдрай расейкай мовы ў Гомельскім пэдагагічным інстытуце.[6][7]
- Маці — Вікторыя Сьцяпанаўна, працавала настаўніцай у школе № 2 ў Воршы, выкладала мэтодыку літаратуры ў Гомельскім пэдінстытуце з 1947 году.
- Муж — Марлен Рыгоравіч Каўхута (07.11.1929, Глуск —24.03.2007, Менск) — беларускі фізыка-географ. Кандыдат геаграфічных навук (1968).[8]Аўтар і суаўтар некалькіх дзесяткаў навуковых прац і падручнікаў. Яго імем названы 15 відаў бруханогіх.
- Сын — Андрэй Каўхута, (нарадзіўся ў лістападзе 1960 году ў Магілёве) геоляг, міністар прыродных рэсурсаў з 2015 да 2017 г. Скончыў БДУ (1983). Ад 1983 да 2004 года працаваў Інстытуце геалёгіі Акадэміі навук Беларусі. Пасьля перайшоў на працу ў Міністэрства прыроды і аховы навакольнага асяродзьдзя.[9]
- Дачка — Вікторыя Ляшук (нарадзілася ў 1963 годзе ў Магілёве) — мовазнаўка, перакладчыца, кандыдатка філялягічных навук (28.12.1993—10.02.2002), дацэнтка катэдры славянскіх моў філязофскага факультэту універсітэта Мацея Бела ў Банскай Быстрыцы ў Славакіі). Працавала дацэнткай катэдры сучаснай беларускай мовы філялягічнага факультэта БДУ.[10]
Кнігапіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Янка Маўр: (жыццё і творчасць). — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1960. — 127 с. — 7000 ас.
- Рэцэнзія: Зубкоўскі Б. Кніга пра старэйшага пісьменьніка. // ЛіМ : газэта. — 1960, 14 траўня.
- Рэцэнзія: Шкраба Р. Пачатак размовы. // Полымя : часопіс. — 1960. — № 5.
- Цэлы свет ― дзецям: творчы партрэт Янкі Маўра. — Мінск: БГУ, 1983. — 135 с. — 2550 ас. .
- З верай у дзіцячае сэрца: (да 100-годдзя з дня нараджэння Я. Маўра). — Мінск: 1983. — 20 с. — 1000 ас.
- Маргарыта Яфімава. У сьвятле параўнаньня. (Рэцэнзія) // Полымя : часопіс. — 1985. — № 8 (676). — С. 218—221.
- Маргарыта Яфімава. Будзе вечна блізкім рэхам звінець твой голас малады! (Яўгенія Янішчыц). // Бібліятэка прапануе : часопіс. — 2003. — № 6. — С. 14—17.
- Маргарыта Яфімава Уладзімір Ліпскі: «Не выжываю, а жыву!.» : дапамож. для педагогаў, выхавальнікаў, вучняў шк., навучэнцаў вучылішчаў, каледжаў, ліцэяў, студэнтаў ВНУ. — Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2005. — 223 с. — 985−471−166−8 ас.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Міхась Шавыркін. Прамяністай душы чалавек. // Звязда : газэта. — 2015, 27 студзеня. — № 15 (27873). — С. 11.
- ^ М. Б. Ефимова. Творчество Янки Мавра : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата филологических наук. — Мінск: БГУ, 1955. — 16 с.
- ^ Агееў А. Р. і інш. Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А.А.Куляшова: мінулае і сучаснасць / Пад рэд. М. І. Вішнеўскага. — Магілёў: МДУ імя А.А.Куляшова, 2003. — С. 128, 129. — 260 с. — ISBN 985-480-015-6
- ^ Премьерой «Паўлінкі» Янки Купалы 14 декабря вновь заявит о себе после 20-летнего перерыва студенческий театр-студия «Летуценнік»... (рас.) // Навiны БДУ, 14.12.2007 г.
- ^ Пакин, Евгений. Не бывает в жизни случайных встреч (рас.) // Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 2 г. Оршы", 20.03.2017 г.
- ^ Яфімаў Барыс Дзьмітрыевіч. ГДУ ім. Ф. Скарыны.
- ^ Зеленкова, А. И., Мезга, Н. Н., Савинская, М. П. Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины (1930–2015 годы). — Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2015. — С. 16, 17. — 266 с. — 100 ас. — ISBN 978-985-439-997-3
- ^ Каўхута Марлен Рыгоравіч (1929 — 2007). Знакамітыя людзі Магілёўшчыны.
- ^ Новы міністр прыродных рэсурсаў Андрэй Каўхута — беларускамоўны геолаг. (бел.) // Наша ніва, 25.06.2015 г.
- ^ Дзятко Д. В., Шахоўская С. У. Беларускае мовазнаўства: дысертацыі па беларускай мове, абароненыя ў Рэспубліцы Беларусь (1990 – 2011 гг.): навуковы даведнік. — Мінск: БДПУ, 2011. — С. 65, 191 (№ 163), 265. — 400 с. — ISBN 978-985-541-033-2
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Яфімава Маргарыта. / біяграфічныя зьвесткі Гарэлік Л. М.; бібліяграфія Грышкевіч В. М. // пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса. Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т.. — Менск: Беларуская энцыклапедыя імя ПетрусяБроўкі, 1995. — Т. 5, Талалай—Яфімаў. — С. 530—531. — ISBN 5-85700-061-0.
- Эдвард Карбановіч. Віншуем юбіляра! Маргарыта Яфімава. // Роднае слова : чштомесячны навуковы і метадычны часопіс. — 2007. — № 12 (240). — С. 42.
- Каўхута А. М. Шаруха І. М. Кароткі навуковы жыццяпіс М. Р. Каўхуты: да 55-годдзя Магілёўскага аддзела геаграфічнага таварыства. // Магілёўскі мерыдыян. нататкі Магілёўскага аддзялення Беларускага геаграфічнага таварыства : навукова-метадычны часопіс. — Магілёў: 2014. — Т. 14. — № 1—2(24—25). — С. 159, 160. — ISSN 2311-3014.
- Лугоўскі, А. І. Слоўнік студэнта-філолага па методыцы выкладання беларускай літаратуры. — Мінск: БДПУ, 2008. — С. 104. — 107 с. — ISBN 978-985-501-667-1
- Алесь Макарэвіч. Слова пра Маргарыту Яфімаву. // Роднае слова : штомесячны навуковы і метадычны часопіс. — 2015. — № 2. — С. 29.
- Русецкі, А. У.; Русецкі, Ю. А. Шчасце ў навуцы і жыцці, калі мэта дасягаецца. // Беларуская мова і літаратура ў славянскім этнакультурным кантэксце : матэрыялы рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, 21―22 кастрычніка 2010 года. — Віцебск: 2010. — С. 205―208.
- Русецкий, А. У.; Русецкий, Ю. А. От земли поозерской... Творчество витебских литераторов в послевоенной период (1946—1965 гг.) Монография. — Вицебск: ВДУ, 2010. — С. 159—161. — 303 с.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У Мінску адбыўся вечар памяці, прымеркаваны да 85-годдзя паэта Артура Вольскага.(недаступная спасылка) 26.09.2009 БелаПАН. Фатограф Тацьцяна Зяньковіч.
- Нарадзіліся 25 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1927 годзе
- Памерлі 21 студзеня
- Памерлі ў 2015 годзе
- Нарадзіліся ў Воршы
- Памерлі ў Менску
- Беларускія літаратаркі
- Беларускія літаратуразнаўцы
- Маўразнаўцы
- Беларускія настаўнікі
- Выкладчыкі БДУ
- Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя А. А. Куляшова
- Сябры Саюзу беларускіх пісьменьнікаў