Перайсьці да зьместу

Міхась Стральцоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхась Стральцоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 14 лютага 1937(1937-02-14)
Памёр 23 жніўня 1987(1987-08-23) (50 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратуразнаўца, перакладнік, пісьменьнік, паэт, навэліст
Жанр эсэ, аповесьць[d] і паэзія
Мова беларуская мова
Узнагароды

Міха́сь Стральцо́ў (14 лютага 1937, Сычын, Прапойскі раён, Магілёўская вобласьць — 23 жніўня 1987, Менск) — беларускі пісьменьнік, паэт, журналіст. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1962 году.

Біяграфічныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У 1954 г. скончыў Нова-Ельненскую сярэднюю школу і паступіў на аддзяленьне журналістыкі філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта (1954-59). Працаваў у газэце «Літаратура і мастацтва» (1959-61, 1969-72), часопісах «Полымя» (1961-62), «Маладосьць» (1962-68), з 1984 г. — загадчыкам аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі часопіса «Нёман». Член Саюза пісьменьнікаў СССР з 1962 г.

Друкаваўся з 1952, першае апавяданьне «Дома» надрукаваў у 1957 г. (часопіс «Маладосьць»)[1] . У першым зборніку апавяданьняў «Блакітны вецер» (1962) праявіў сябе тонкім псыхолягам, знаўцам побыту вёскі і гораду. У зборніку «Сена на асфальце» (1966) раскрыў псыхалягічнае і эстэтычнае ўжываньне нядаўняга вяскоўца ў гарадзкую стыхію, магчымасьці гарманічнага спалучэньня ў чалавеку эмацыянальнага і інтэлектуальнага пачаткаў. У аповесьці «Адзін лапаць, адзін чунь» (1970) — фармаваньне характару падлетка ў цяжкія пасьляваенныя гады. Пазьней былі выдадзены кнігі прозы «Падарожжа за горад» (апавяданьні, аповесьць, 1986), кніг выбраных твораў «На ўспамін аб радасьці» (1974), «Выбранае» (проза, паэзія, эсэ, 1987).

Акварэльнасьць, тонкі псыхалягізм і лірычны роздум у зборніках вершаў «Ядлоўцавы куст» (1973), «Цень ад вясла» (1979), «Яшчэ і заўтра» (1983), «Мой сьвеце ясны» (1986). У вершах-споведзях, філязофскіх мініяцюрах, замалёўках і іранічных вершах-экспромтах выяўляецца душэўная чысьціня і вернасьць чалавечаму прызваньню.

У зборніку літаратурна-крытычных артыкулаў «Жыцьцё ў слове» (1965) узьнёсла і разважліва аналізаваў майстэрства Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Ц. Гартнага, К. Чорнага, П. Пестрака, А. Русецкага, А.Зарыцкага. Аўтар кніг «У полі зроку» (1976), «Пячатка майстра» (1986) пра творчасьць Я. Коласа, З. Бядулі, М. Гарэцкага, К. Чорнага, У. Дубоўкі, А. Куляшова, Я. Брыля, П. Панчанкі, А. Вялюгіна і інш., эсэ «Загадка Багдановіча» (1968).

Пераклаў на беларускую мову творы А. Пушкіна, Я. Сьмелякова, М. Браўна, Н. Гільена, П. Неруды, сучасных італьянскіх паэтаў, раман Ч. Айтматава «Буранны паўстанак» (1987), прозу Б. Пастарнака, Л. Лявонава і інш.

  • Міхась Стральцоў. Блакітны вецер. (Апавяданьні: Дома; Мацеевы дровы; Восенскі ўспамін; Двое ў лесе; Суседзі; Перад дарогай) / мастак Барыс Забораў. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1962. — 135 с. — 4000 ас.
  • Міхась Стральцоў. Сена на асфальце. (Апавяданьні: Трыпціх; На вакзале чакае аўтобус; Там, дзе зацішак, спакой; Сена на асфальце; Добрае неба; На чацвёртым годзе вайны; Што будзе сніцца; Роздум; І зноў, зноў горад; Свет Іванавіч, былы донжуан; Дзень ў шэсцьдзесят сутак). — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1966. — 204 с. — 6500 ас.
  • Міхась Стральцоў. Адзін лапаць, адзін чунь: аповесць / мастак Іосіф Капелян. — Менск: Беларусь, 1970. — 68 с. — 5000 ас.
  • Міхась Стральцоў. На ўспамін аб радасці. (Выбранае: Адзін лапаць, адзін чунь — аповесць; апавяданні: Трыпціх; Дома; Мацеевы дровы; Восеньскі ўспамін; Блакітны вецер; Двое ў лесе; Суседзі; Перад дарогай; На вакзале чакае аўтобус; Там, дзе зацішак, спакой і інш.). — Менск: Мастацкая літаратура. — 336 с. — (Бібліятэка беларускай прозы). — 10 000 ас.
  • Міхась Стральцоў. Падарожжа за горад. (Зьмест: Адзін лапаць, адзін чунь — аповесць; апавяданні: Трыпціх; Дома; Восеньскі ўспамін; Двое ў лесе; Перад дарогай; Там, дзе зацішак, спакой; Сена на асфальце; Добрае неба; На чацвёртым годзе вайны і інш.) / мастак Уладзімер Жук. — Менск: Юнацтва, 1986. — 175 с. — (Бібліятэка «Юнацтва»). — 12 000 ас.

Паэтычныя зборнікі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Міхась Стральцоў. Жыццё ў слове : літаратурна-крытычныя артыкулы. — Менск: Беларусь, 1965. — 189 с. — 2800 ас.
  • Міхась Стральцоў. Загадка Багдановіча. — Менск: Беларусь, 1968. — 119 с. — 3000 ас.
  • Міхась Стральцоў. У полі зроку: літаратурна-крытычныя артыкулы і эсэ. — Менск: Мастацкая літаратура, 1976. — 140 с. — 5000 ас.
  • Міхась Стральцоў. Пячатка майстра: літаратурна-крытычныя артыкулы, эсэ. — Менск: Мастацкая літаратура, 1986. — 204 с. — 1500 ас.

Прэміі і ўзнагароды

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ушанаваньне памяці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]


  1. ^ Міхась Стральцоў. Дома. // Маладосць : часопіс. — 1957. — № 1 (46). — С. 20, 21.
  2. ^ Алена Босава, Дар’я Латышава. Фота Вікі Трэнас. VI міжнародны фестываль імя Міхася Стральцова. // Літаратурная Беларусь : Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу». — 2017. — № 2 (126). — С. (2) 8.
  3. ^ а б Адкрыццё фестывалю «Вершы на асфальце» і Прэмія імя М. Стральцова Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка: Kamunikat. Суполка беларускіх пісьменнікаў (16 лютага 2024).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]