Пятро Рунец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пятро Рунец
Пётар Мікалаевіч Рунец
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 4 траўня 1911
Азярычын, Ігуменскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр 5 сакавіка 1997
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Кірунак проза
Мова беларуская

Пятро́ Руне́ц (сапр. — Пё́тар Мікала́евіч Руне́ц; 4 траўня 1911, вёска Азярычын, Ігуменскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя — 5 сакавіка 1997) — беларускі пісьменьнік.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 4 траўня 1911 году ў вёсцы Азярычыне, Ігуменскага павету, Менскай губэрні, у сялянскай сям’і. У 1930 годзе скончыў курсы пра Барысаўскім пэдагагічным тэхнікуме. Настаўнічаў у вёсках Глінішчы й Сяліба Бярэзінскага раёну. У 1937 годзе паступіў вучыцца, а ў 1940 скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі імя С.М.Кірава ў Менску. Увосень 1940 году прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях у Летуве, на Волхаўскім, Сталінградзкім франтах. Двойчы паранены. У траўні 1943 году дэмабілізаваны. Працаваў у эвакшпіталі, а пасьля ў новакузьнецкай газэце «Большевистская сталь». У 1946—1953 гг. загадчык аддзела рэдакцыі газэты «Піянер Беларусі», у 1953—1963 гг. літсупрацоўнік часопісу «Бярозка», у 1963—1971 гг. — рэдактар-стыліст на Беларускім радыё. Памёр 5 сакавіка 1997 году.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першае апавяданьне апублікаваў у 1932 годзе (часопіс «Іскры Ільіча»). Творы пераважна для дзяцей. Аўтар зборнікаў аповесьцяў і апавяданьняў «Юныя змагары» (1940), «У веснавыя дні» (1954), «Бярозавы конь» (1956), «Гіпсавая маска» (1958), «Канец казкі» (1960), «Заламаны ражок» (1961), «Вясёлыя здарэньні» (1962), «Алёшка-верхалаз» (1963), «Аб чым шэпчацца аер» (1966) (абедзьве аповесьці ў 1971 годзе выдадзеныя асобнай кнігай «Алёшка і яго сябры»), «Важнае заданьне» (1968), «Белы васілёк» (1971), «Добрая душа» (1977), «Незвычайны збор» (1981), «Незвычайны наведвальнік» (1985), «Апошняе шчасьце» (гумарэскі, 1984). Апублікаваў аднаактоўку «Сіні пясок» (1959).

Склаў зборнік успамінаў дзяцей пра вайну «Ніколі не забудзем» (зь Янкам Маўрам, 1948). У 1979 годзе выдаў брашуру пра Я. Маўра «Чалавек з крылатай фантазіяй».

Пераклаў на беларускую мову асобныя творы С. Міхалкова, Б. Емяльянава, Дж. Радары, Ж. Грывы, А. Талвіра.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пухавіцкага раёна / Укл. А. А. Прановіч. — Мн., 2003.— 749 с.: іл.