Ніна Ватацы
Ніна Ватацы | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 14 траўня 1908 |
Памерла | 3 жніўня 1997 (89 гадоў) |
Пахаваная | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | літаратуразнаўца, бібліёграф, літаратар |
Мова | беларуская мова[1] і расейская мова[1] |
Узнагароды |
Ні́на Бары́саўна Вата́цы[2] (14 траўня 1908, Цэсіс — 3 жніўня 1997) — беларускі бібліёграф. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1963)[3].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ў горадзе Вэндэн Ліфляндзкай губэрні (сучасны Цэсіс у Латвіі). Скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт ў 1930 годзе. З 1930 году працавала ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР (з 1945 году — галоўны бібліёграф)[3].
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Друкавалася з 1932 году. Асноўныя працы па беларускай літаратуры і літаратуразнаўстве. Адшукала і апублікавала невядомыя тэксты, аўтографы і фатаздымкі Максіма Багдановіча, склала літаратурны альбом пра яго жыцьцё і творчасьць (сумесна з Алегам Лойка, 1968) і зборнік успамінаў і біяграфічных матэрыялаў «Шлях паэта» (1975), бібліяграфічны паказальнік твораў, аўтографаў і крытычнай літаратуры «Максім Багдановіч» (1977)[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мінск: БелЭн, 1995. — 800 с.: іл. — 5000 экз. ISBN 985-11-0026-9.
- ^ а б в Ватаци Нина Борисовна // иографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 105. — 737 с.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ватацы Ніна Барысаўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мінск: БелЭн, 1995. — 800 с.: іл. — 5000 экз. ISBN 985-11-0026-9. — С. 152.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Классик белорусской литературной библиографии Нина Борисовна Ватаци: к 100-летию со дня рождения (рас.)
- Ніна Барысаўна Ватацы — бібліёграф, літаратуразнавец, заслужаны дзеяч культуры Беларусі // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Эмануіл Іофе «Джаконда», да канца не спазнаная // Культура — 2018-05-26
- Агляд фонда асабістага паходжання Ватацы Н. Б.