Андрэй Дынько

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Дынько
Дата нараджэньня 17 студзеня 1974(1974-01-17) (50 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак перакладнік, журналіст, публіцыст, рэдактар
Навуковая сфэра публіцыстыка[1], рэдагаваньне[d][1] і пераклад[1]
Месца працы
Узнагароды

Андрэй Дынько (нарадзіўся ў 1974 годзе ў Берасьці) — галоўны рэдактар тыднёвіка «Наша Ніва», адзін з рэдактараў часопісу «Arche», палітычны вязень.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаў творчую дзейнасьць як перакладчык, публіцыст.

Выкладчык Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту (1997—2000). Сурэдактар часопісу «Arche» ад 1998 да 2004 году.

З 1999 году рэдактар газэты «Наша Ніва», у 2000 годзе зьмяніў Сяргея Дубаўца на пасадзе галоўнага рэдактара гэтай газэты — аднаго з апошніх бастыёнаў беларускамоўнай прэсы.

У 2002—2004 гадах быў віцэ-прэзыдэнтам Беларускага ПЭН-Цэнтру.

Перакладае з ангельскай, італьянскай, польскай, францускай, украінскай моваў.

8 ліпеня 2021 году разам з іншымі журналістамі «Нашай Нівы» быў арыштаваны нібыта за арганізацыю пратэстаў[2][3]. 12 ліпеня 2021 году сумеснай заяваю дзесяці арганізацыяў, у тым ліку «Вясны», Беларускай асацыяцыі журналістаў, Беларускага Хэльсынскага камітэту, Беларускага ПЕН-цэнтру, быў прызнаны палітычным вязьнем[4][5].

Па заканчэньні трох сутак арышту абвінавачваньне за нібыта падрыхтоўку пратэстаў не было высунутае, але затрыманьне працягнутае ўжо паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэкса («Нанясеньне маёмаснай шкоды без прыкмет раскраданьня»)[6]. Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што рэдактараў «Нашай Нівы» трымаюць за кратамі за нібыта нявыплату камунальных паслуг на суму 3500 рублёў[6]. Увесь час зьняволеньня ў ізалятары на Акрэсьціна рэдактары «Нашай Нівы», як і іншыя палітычныя вязьні, сядзяць без зьменнай бялізны, дадатковай ежы і пітва. Ім не выдаюць матрацы і пасьцельную бялізну, сьпяць яны на падлозе ці голых мэталічных ложках[7]. 21 ліпеня вызвалены з абавязкам аб яўцы[8].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2003 годзе Вацлаў Гавэл перадаў яму прэмію за Грамадзянскія заслугі імя Ганна Элэнбогэн (ён стаў першым замежнікам, якому была перададзеная гэтая чэская прэмія).

Ляўрэат прэмій Oxfam-Novib (2006), "За журналісцкую мужнасьць і прафэсіяналізм" (2006), Lorenzo Natali (2007).

Узнагароджаны мэдалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[9].

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жанаты, мае сыноў Якуба і Васіля, ды дачку Ўсьціньню.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Dyn‘ko, Andrèj Vasìl‘jevìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Massive crackdown on independent media throughout Belarus (анг.). Белсат (2021-07-08). Праверана 2021-07-08 г.
  3. ^ Силовики пришли в издание «Наша Ніва»: у сотрудников и в офисе провели обыски, сайт недоступен (обновляется) (рас.). ZERKALO.IO (2021-07-08). Праверана 2021-07-08 г.
  4. ^ Илья Коваль. (2021-07-13) В Беларуси ряд сотрудников издания "Наша Нива" признали политзаключенными (рас.). Нямецкая хваляПраверана 2021-07-13 г. Архіўная копія ад 2021-07-13 г.
  5. ^ Праваабаронцы прызналі палітвязнямі чатырох супрацоўнікаў "Нашай Нівы" (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі (2021-07-12). Праверана 2021-07-13 г. Архіўная копія ад 2021-07-12 г.
  6. ^ а б Хроніка палітычнага перасьледу 19 ліпеня. spring96.org (19-7-2021). Праверана 19-7-2021 г.
  7. ^ Андрэй Скурко не вызвалены. Яго затрымалі ізноў, за што — невядома. novychas.by (19-7-2021). Праверана 19-7-2021 г.
  8. ^ Старонка Андрэя Дынько на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна» Праверана 27-7-2021 г.
  9. ^ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]