Тодар Лебяда
Тодар Лебяда | |
![]() Тодар Лебяда | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Пётар Фёдаравіч Шырокаў |
Псэўданімы | Тодар Лебяда, Клім Каліна |
Нарадзіўся | 6 студзеня 1917 Віцебск |
Памёр | 1970 Воршава Пуцяцінскага раёна Разанскай вобласьці |
Пахаваны | |
Бацькі | Фёдар Шырокаў Настасься Карпаўна Паедава |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | драматург, публіцыст, пісьменьнік, паэт, журналіст |
Жанр | верш, апавяданьне, п’еса |
Мова | беларуская |
Творы на сайце Knihi.com |
То́дар Лебяда́ (сапр. — Пётар Фёдаравіч Шыро́каў; 6 студзеня 1917, Віцебск — пач. 1970, Воршава, Пуцяцінскі раён, Разанская вобласьць) — беларускі драматург, паэт, празаік. Аўтар першага антыбальшавіцкага твору ў беларускай драматургіі[1][2].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў Віцебску ў сям’і рабочага і правадніцы на чыгунцы. Скончыў Віцебскую сямігадовую школу і чыгуначнае рамеснае вучылішча. У 1933 паступіў у Менскі пэдагагічны інстытут. У інстытуце знаёміцца і сябруе з Уладзімерам Клішэвічам, Масеем Сяднёвым, Якубам Ермаловічам, Міколам Гваздовым і іншымі аўтарамі-пачаткоўцамі[1]. 31 кастрычніка 1936 разам зь іншым адзінаццацьцю студэнтамі інстытуту быў беспадстаўна абвінавачаны ў буржуазным нацыяналізьме і арыштаваны[2]. Асуджаны Вярхоўным судом БССР на 5 гадоў зьняволеньня. Быў накіраваны ва Ўхтпечляг (Сыбірская вобласьць).
У 1940 па хадайніцтве жонкі Б. Цыпінай быў перавезены ў Менск, «для перагляду справы», а зь Менску адпраўлены ў Ігумен, дзе знаходзіўся да пачатку Вялікай Айчыннай вайны.[3] У час акупацыі жыў зь сям’ёй у Віцебску. У 1943—1944 рэдактар газэты «Беларускае слова». У гэтыя гады напісаў асноўныя свае творы. У 1944 выехаў у Нямеччыну. У 1945 вярнуўся на радзіму. У траўні 1947 паўторна арыштаваны і асуджаны ваенным трыбуналам войск МУС па Менскай вобласьці на 25 гадоў пазбаўленьня волі. Пакараньне адбываў ў сыбірскіх канцлягерах.
30 жніўня 1956 быў вызвалены з-пад варты, а ў 1960 прыехаў у Слонім, дзе працаваў рэзчыкам паперы на картоннай фабрыцы «Альбэртын». Тут напісаў п’есу ў трох актах «У нас, на Гродзеншчыне» і некалькі аднаактовых п’есак: адна зь іх — «Людзі ва Хрысьце» — была надрукавана ў слонімскай раёнцы «Вольная праца». 1 студзеня 1962 звольніўся з працы і пераехаў у Ігумен, дзе ўладкаваўся на працу сакратар-машыністам у рэдакцыю раённай газэты «Ўперад». У канцы 1962 выехаў зь Беларусі на Разаншчыну да знаёмай жанчыны, зь якой пражыў сем гадоў. Хварэў на сэрца, перанёс два інфаркты.
Памёр у пачатку 1970. Пахаваны ў пасёлку Воршава Пуцяцінскага раёну Разанскай вобласьці. Рэабілітаваны 12 ліпеня 1989.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пісаў вершы, апавяданьні, драматычныя творы. У 1933—1936 свае нарысы і вершы публікаваў у газэтах «Віцебскі рабочы», «Савецкая Беларусь», «Піянэр Беларусі».
У часе акупацыі напісаў свае асноўныя творы, у тым ліку п’есу «Загубленае жыцьцё» — першы антыбальшавіцкі твор у беларускай драматургіі. П’еса была пастаўленая ў 1943 годзе В. Селях-Качанскім у Менскім гарадзкім тэатры (паводле М. Сяднёва, у Віцебскім драматычным тэатры[1]). У 1952 выйшла асобным выданьнем ў Канадзе.
У 1944 апублікаваў свой першы паэтычны зборнік «Песьні выгнаньня», у які ўвайшлі вершы, напісаныя паэтам у сталінскіх лягерах.
Аўтар п’есы «У нас, на Гродзеншчыне», прысьвечанай вясковаму жыцьцю. Пісаў гумарыстычныя апавяданьні і абразкі на маральна-этычныя тэмы.
Музыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Беларускі бард Андрэй Мельнікаў запісаў альбом «Песьні выгнаньня (1994), больш за палову песен якога складаюць песні на вершы Тодара Лебяды.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
Рэцэнзіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Чыгрын, С. Тодар Лебяда пісаў апавяданні // Czasopis. — Беласток: 2011. — № 10/11.
- ^ а б Лебяда Тодар. Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина. Праверана 17 сьнежня 2011 г.
- ^ Сьвятлана Сачанка. «Я толькі кропля ў акіяне...» (Гутарка Барыса Сачанкі з Масеем Сяднёвым). / Анатоль Грачанікаў // Маладосць : часопіс. — Менск: Беларускі дом друку, 1990. — № 09 (451). — С. 160 (151 ― 168). — ISSN 0131-2308.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
|
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
|