Алесь Разанаў
Алесь Разанаў | |
Алесь Сьцяпанавіч Разанаў | |
![]() Алесь Разанаў выступае ў Менску, сьнежань 2011 г. | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 5 сьнежня 1947[1] (73 гады) Сялец, Бярозаўскі раён, Берасьцейская вобласьць, БССР, СССР |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, перакладчык |
Гады творчасьці | З 1961-га |
Жанр | паэзія |
Мова | беларуская |
Дэбют | 1961 год |
Прэміі | Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы (1990) |
Узнагароды | |
Творы на сайце Knihi.com |
Але́сь Раза́наў (нарадзіўся 5 сьнежня 1947) — беларускі паэт і перакладчык.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся ў сям’і служачых ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Бацька — Сьцяпан Разанаў, паходзіць з Тамбоўскай вобласьці, прыехаў з геадэзічнай экспэдыцыяй да вайны ў Беларусь, дзе і застаўся. У 1966 годзе Алесь Разанаў скончыў Сялецкую сярэднюю школу. У тым жа годзе паступіў на філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, паралельна працаваў ліцейшчыкам на Менскім заводзе ацяпляльнага абсталяваньня.
У кастрычніку 1968 студэнты БДУ (сярод лідэраў студэнцкай групы былі Разанаў і Віктар Ярац) зьвярнуліся ў ЦК КПБ з патрабаваньнем вярнуць навучаньне на беларускай мове. Мясцовыя лідэры кампартыі праводзілі курс на татальную русіфікацыю беларускага грамадзтва; беларуская мова разглядалася як непатрэбная і любы выступ у яе абарону расцэньваўся як нацыяналістычны выклік. Вось чаму справе студэнтаў-філёлягаў быў дадзены ход. На іх было павешана таўро нацыяналістаў, што само па сабе было страшным словам-праклёнам па тых часах. Але кіраўніцтва ЦК КПБ баялася грамадзкага рэзанансу, таму справе рашылі не надаваць палітычную афарбоўку — Разанава і Яраца папросту выключылі з унівэрсытэту.
Дзякуючы падтрымцы Максіма Танка, Уладзімера Калесьніка, які на той час займаў пасаду загадчыка катэдры беларускай мовы і літаратуры ў Берасьцейскім пэдагагагічным інстытуце, ды рэктара БПІ Сяргея Гусака, Разанаву пашчасьціла працягнуць вучобу на філялягічным факультэце Берасьцейскага пэдінстытуту, які ён скончыў у 1970 годзе.
У 1970—1971 гадах працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Кругельскай сярэдняй школе Камянецкага раёну, дзе разам з вучнямі заснаваў літаратурны гурток. З 1972 году на прафэсійнай літаратурнай працы.
Працаваў у «ЛіМе» і «Роднай прыродзе» (1972—1974), выдавецтве «Мастацкая літаратура» (1974—1986), часопісе «Крыніца» (1994—1999). Віцэ-прэзыдэнт Беларускага ПЭН-цэнтру (з 1989). Жыў некаторы час у Нямеччыне й Аўстрыі. Цяпер жыве ў Беларусі.
Яго творы перакладаліся на ангельскую амэрыканскай пісьменьніцай Джасьцін Ралей з Паўночнай Караліны[2].
Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Зборнікі паэзіі:
- «Адраджэньне» (1970) (першапачатковая назва — «Адрачэньне»)
- «Назаўжды» (1974)
- «Каардынаты быцьця» (1976)
- «Шлях — 360» (1981)
- «Вастрыё стралы» (1988)
- «У горадзе валадарыць Рагвалод» (1992)
- «Паляванне ў райскай даліне» (1994)
- «Гліна. Камень. Жалеза» (2000)
- «Wortdichte» (2003) (па-нямецку)
- «Кніга ўзнаўленняў» (2005)
- «Лясная дарога: версэты» (2005)
- «Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць: паэмы» (2006)
- «Дождж: возера ў акупунктуры: пункціры» (2007)
- «Пчала пачала паломнічаць: вершаказы» (2009)
- «Сума немагчымасцяў: зномы» (2009)
- «Воплескі даланёю адною: пункціры» (2010)
- «З апокрыфа ў канон: гутаркі, выступленні, нататкі» (2010)
- «З : Вяліміра Хлебнікава» (2011)
- «І потым нанава пачаць: квантэмы, злёсы, вершы» (2011)
Робіць пераклады зь летувіскай, баўгарскай, сэрбскахарвацкай, ангельскай ды іншых моваў. Сярод іх пераклад п’есы Ўільяма Шэксьпіра «Сон у Іванаву ноч». Пераклаў на беларускую мову хоку Мацуа Басё[3].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ Амэрыканская пісьменьніца: беларуская мова самая прыгожая ў сьвеце. Telegraf.by (6 сакавіка 2012). Праверана 7 сакавіка 2012 г.
- ^ Алесь Разанаў. Біяграфія
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Івашчанка, А. Справа Разанава: як у 1968-м трое мінскіх студэнтаў кінулі выклік сістэме// Наша гісторыя, №5, 2018, с. 36-39. ISBN 2617-2305
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Біяграфія на Slounik.org
- http://slounik.org/153703.html Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956—1991). Даведнік], slounik.org
Тэксты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 5 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне
- Ляўрэаты Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы
- Узнагароджаныя Мэдалём да стагодзьдзя БНР
- Беларускія літаратары
- Беларускія перакладчыкі
- Ляўрэаты прэміі «Гліняны Вялес»
- Выпускнікі Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Ляўрэаты прэміі імя Натальлі Арсеньневай