Перайсьці да зьместу

Павал Латушка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Латушка
лац. Pavał Łatuška
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Францыі
16 лістапада 2012 — 15 студзеня 2019
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Наступнік: Ігар Фісэнка
Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ЮНЭСКА
16 лістапада 2012 — 15 студзеня 2019
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік: Аляксандар Паўлоўскі
Наступнік: Ігар Фісэнка
Міністар культуры Рэспублікі Беларусь
4 чэрвеня 2009 — 16 лістапада 2012
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Уладзімер Матвяйчук
Наступнік: Барыс Сьвятлоў
Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Польшчы
6 сьнежня 2002 — 31 кастрычніка 2008
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Мікалай Крэчка
Наступнік: Віктар Гайсёнак
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 10 лютага 1973 (51 год)
Менск, Беларуская ССР, СССР
Сужэнец: 1) Натальля Латушка[1] (разьвёўся), 2) Аляксандра Латушка (з 2014 г.)[2]
Дзеці: дачка Яна
Адукацыя:
Узнагароды:

Павал Паўлавіч Латушка (нар. 10 лютага 1973; Менск, цяпер Беларусь) — беларускі дыплямат, амбасадар Беларусі ў Францыі (2012—2019). Працаваў міністрам культуры Рэспублікі Беларусь з чэрвеня 2009 году па лістапад 2012[3] году.

У 1990 вучыўся на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, пасьля першага курсу перавёўся на юрыдычны факультэт, які скончыў у 1995. Завочна ў 1996 скончыў Менскі лінгвістычны ўнівэрсытэт. Вывучыў польскую й анґельскую мовы. За часам студэнцтва стаў сябрам Таварыства беларускае мовы[4].

У замежнай службе з 1995 году. Працаваў аташэ Дагаворна-прававога ўпраўленьня Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь (1995—1996), віцэ-консулам Генэральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку (1999—2000). У 2000 выконваў абавязкі кіраўніка гэтага Генэральнага консульства. Затым вярнуўся ў Менск, у 2000—2002 гадох быў прэс-сакратаром Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь.

Са сьнежня 2002 — Надзвычайны й Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча замест зьнятага з пасады Мікалая Крэчкі. Стаў наймаладзейшым у гісторыі беларускім амбасадарам[5][6]. Адстаўлены быў 31 кастрычніка 2008 году[7].

4 чэрвеня 2009 году прызначаны міністрам культуры Рэспублікі Беларусь[8]. На пасадзе міністра перавёў справаводзтва ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь на беларускую мову[9].

16 лістапада 2012 году прызначаны амбасадарам Беларусі ў Францыі й па сумяшчальнасьці пастаянным прадстаўніком Беларусі пры ЮНЭСКО[10]. 20 траўня 2013 году стаў дадаткова прызначаным амбасадарам у Гішпаніі й Партугаліі па сумяшчальнасьці[11], 15 сьнежня 2016 году — амбасадарам у Манака па сумяшчальніцтве[12]. У 2008 годзе ўзнагароджаны ордэнам Марыі Магдаліны (II ступені) Польскае Праваслаўнае Царквы[13]. Адстаўлены 15 студзеня 2019[14].

6 сакавіка 2023 году ў Менскім гарадскім судзе Латушку завочна прызначылі 18 гадоў калёніі[15].

У 1-ым шлюбе[1] ёсьць дачка — Я́на[16].

На пачатку 2014 г. у Парыжы (Францыя) пабраўся 2-ім шлюбам. Выхоўваў старэйшую дачку ад 1-га шлюба й малодшага сына[2].

  1. ^ а б Аляксей Мароз. Візіт з прапановай канкрэтнай дапамогі// Ніва № 10 (2443), 9 сакавіка 2003 г.
  2. ^ а б Даша Паўлоўская. Павал Латушка цяпер самы шчасьлівы // Народная воля : газэта. — 25 ліпеня 2014. — № 57 (3900). — С. 6. — ISSN 2071-9647.
  3. ^ Старшынёй КДБ прызначаны Вакульчык, у Следчым камітэце — Шаеў, Латушку выслалі паслом
  4. ^ Зараз мы маем першага міністра культуры, які выхаваўся ў асяроддзі Таварыства беларускай мовы // БелаПАН, 26 чэрвеня 2009 г. Праверана 5 лістапада 2015 г.
  5. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 6 декабря 2002 г. №590 «О назначении П. П. Латушко Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Польша и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника второго класса»(недаступная спасылка)  (рас.)
  6. ^ Minął miesiąc, Czasopis nr 01/2003  (пол.)
  7. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 31 октября 2008 г. №594 «Об освобождении П. П. Латушко от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Республике Польша»  (рас.)
  8. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 4 июня 2009 г. № 286 О назначении П. П. Латушко Министром культуры Республики Беларусь  (рас.)
  9. ^ Зоя Варанцова. За мову замовяць слова // Зьвязда : газэта. — 1 лістапада 2011. — № 208 (27072). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  10. ^ Лукашэнка прызначыў Вакульчыка ў КДБ, а Латушку — у Францыю (недаступная спасылка)
  11. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 20 мая 2013 г. № 231 О назначении П. П. Латушко  (рас.)
  12. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 15 декабря 2016 г. № 464 (рас.)
  13. ^ Пасол. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Францускай Рэспубліцы. Праверана 16 студзеня 2019 г.
  14. ^ Указ президента Республики Беларусь 15 января 2019 г. №21 (рас.). Национальный центр правовой информации Республики Беларусь (15 студзеня 2019). Праверана 12 лютага 2019 г.
  15. ^ Святлана Ціханоўская: Я думаю пра тых, каму рэжым даў рэальныя, а не завочныя тэрміны
  16. ^ Дзьмітры Гурневіч. Павал Латушка пазнаёміў дыпляматаў з творчасьцю Коласа й Купалы// Польскае радыё для замежжа. 26 кастрычніка 2007

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]