Віленскае выдавецтва Б. Клецкіна
Выгляд
Віленскае выдавецтва Барыса Клецкіна — прыватнае заходнебеларускае выдавецтва ў міжваеннай Польшчы.
Выдавецтва заснаваў ў Вільні ў 1913 (паводле іншых зьвестак у 1911) годзе жыд Барыс Клецкін, які атрымаў па бацьках багатую спадчыну. Знаходзілася на вул. Малой Стэфанскай, 23 (цяпер Raugyklos g.)[1].
Спачатку выдавала кнігі жыдоўскіх пісьменьнікаў. Беларускія кнігі пачало друкаваць з 1921 году. За час свайго існаваньня выдала 32 кніжкі на беларускай мове[2], (зь іх 13 падручнікаў). Гэта другі паказчык пасьля Беларускага выдавецкага таварыства (51 кніга). Абодва выдавецтвы каардынавалі сваю дзейнасьць дзякуючы Антону Луцкевічу. І пасьля заняпаду БВТ, з 1932 году выдавецтва Клецкіна ня выдала ніводнай беларускай кнігі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Віктар Корбут. Па віленскім бруку. Беларускія вуліцы літоўскай сталіцы // «Туризм и Отдых» №29 (664), 24 ліпеня 2008.
- ^ Беларуская кніга ў міжваеннай Польшчы (1921—1939) // Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі. 2-е выд. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2008. С. 282.